Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
– Ну, што?! – раз’юшана рыкаў ён, наносячы ўдар за ўдарам. – Яшчэ жадаеш?!
І ў гэты ж самы час жанчына, якая да гэтага нерухома стаяла і, здавалася, не разумела нават, што тут адбываецца, нібыта ажыла. Мозг жанчыны па-ранейшаму драмаў, цалком затуманены ўмелай гіпнаблакіроўкай, але раптоўны напад чужога чалавека на яе мужа, прывёў да нечаканых вынікаў.
Рабочая жонка не можа пакінуць мужа ў бядзе, яна павінна ратаваць яго нават цаной уласнага жыцця! Любая рабочая жонка, тым больш… “дзікая кошка”…
Мозг жанчыны працягваў драмаць, але мышачныя рэфлексы яе раптоўна ажылі, нібыта “успамінаючы” былое…
Усё далейшае адбылося вельмі хутка, імгненна нават. Раптоўны, амаль непрыкметны для вока, рывок наперад, некалькі хуткіх удараў, чыйсьці прыглушаны стогн… і капрал раптам зразумеў, што застаўся адзін. Адскочыўшы ўбок, падалей ад нерухомага цела фермера, ён паспеў нават выхапіць з кабуры плазмер, але стрэліць так і не паспеў. Жанчына раптам узмахнула рукой… і востры кухонны нож па самую рукаятку ўвайшоў у шыю капрала. Яшчэ не верачы ў гэта, капрал схапіўся рукой за шурпатую гэту рукаятку… унаступнае імгненне ён памёр, і на падлогу ўпаў ужо ягоны, яшчэ цёплы труп.
Шырока расплюшчанымі вачыма Нікаля Сарджэн назіраў, як ягоная рабочая жонка ў адно імгненне вока расправілася з некалькімі здаравеннымі натрэнірованнымі мужчынамі, ахоўнікамі ФІРМЫ. Ягоная Мэры… кволая пяшчотная Мэры… як яна магла зрабіць такое?!
А жонка ўжо ішла ў бок Нікаля. Падыйшла, нахілілася… іх погляды сустрэліся.
– Мэры! – прашаптаў Нікаля, з цяжкасцю варушачы скрываўленымі, разбітымі вуснамі. – Мэры…
– Я не Мэры! – сказала жанчына, нейкім зусім іншым, не падобным на ранейшы, голасам. – Я… хто я такая?! Чаму я не ведаю, хто я?!
– Супакойся, Мэры! – прашаптаў Нікаля, з цяжкасцю ўзнімаючыся на ногі. – Ты – Мэры, мая жонка!
Але жанчына ўжо не глядзела на мужа. Поглядам, поўным агіды і жаху, глядзела яна на нерухомыя целы ахоўнікаў на падлозе, глядзела доўга… потым перавяла погляд на свае тонкія, зграбныя рукі…
– Як я магла зрабіць такое?! – недаўменна прашаптала яна. – Як, скажы?!
Але Сарджэн і сам не ведаў гэтага. Затое ён ведаў іншае...
ФІРМА такога не даруе! Больш таго, не паведаміўшы аб гэтым уладам і, тым больш, дапамагаючы зараз сваёй рабочай жонцы, Нікаля Сарджэн сам аўтаматычна ператвараецца ў злачынца…
А ўрэшце рэшт, ён і так ужо стаў злачынцам, у той самы момант, калі ўдарыў ахоўніка нажом у жывот. Ён стаў злачынцам і, чамусьці, зусім не шкадаваў аб гэтым…
А ягонаярабочая жонка раптам звалілася на падлогу і забілася ў сударагах.
– Мэры! – Сарджэн падбег да жонкі, нахіліўся, абдымаючы яе. – Усё добра, Мэры! Супакойся!
У тым, што адбылося, нічога добрага, вядома ж,не было… але Нікаля зараз нават не думаў аб гэтым, як і аб тым, што ж чакае яго далей. Мэры было кепска, вельмі кепска… яна, здаецца, памірала… і гэта было адзіным, што яго зараз турбавала.
– Не пакідай мяне, Мэры! – зноў і зноў паўтараў малады фермер. – Я не змагу без тябе, Мэры! Я так кахаю цябе!
Атрымаўшы нечакана моцны штуршок у груді,Сарджэн, праляцеў літаральна праз увесь пакой, моцна ўдарыўшыся спіной і патыліцайаб бетонную сцяну. Ад пякучага болю нават пацямнела ў вачах, у патыліцы штосьці хруснула, але прытомнасці Сарджэн не згубіў. Расплыўчата, нібытапраз моцны туман, бачыў ён, як жонка павольна ўзнімаецца на ногі… як яна ідзе сюды, да яго… як сказіўся да непазнаваемасці прыгожы яе твар…
– Мэры! – прашаптаў, а хутчэй, прахрыпеў Нікаля, з цяжкасцю прыўзнімаючы галаву. – Што з табой, Мэры?
– Я не Мэры! –халодным абыякавым тонам прагаварыла жанчына, нізка нахіляючыся над мужам. – Я – Маргана! “Дзікая кошка” Маргана! І зараз я павінна забіць цябе!
* * *
Недаўменна пазіраючы на дзверы, Свенсан міжволі спыніўся перад імі. На таблічцы, замест звыклага ўжо прозвішча “Скрайф” значылася “Холін”. Выходзіць, зараз ужо Холін узначальвае іх аддзяленне!
А дзе ж тады Скрайф? Няўжо, яго перавялі на месца Холіна?
Свенсан павярнуўся да дзвярэй намесніка і зноў адчуў пэўнае ўзрушэнне. На таблічцы пазалочанымі літарамі было выведзена ягонае прозвішча.
– Ну што, усё ў парадку, Алаф?
Свенсан азірнуўся. Перад ім стаяў Холін.
– Здзіўлены? – Холін кіўнуў на таблічку. – А між тым, гэта была мая прапанова! Прабач, што не параіўся з табой, але ж, спадзяюся, ты не супраць?
Ён змоўк, запытальна гледзячы на Свенсана.
– Ты не супраць, я спадзяюся?
– Гэта так нечакана, - сказаў Свенсан. – А дзе Скрайф?
Нечаканая думка раптам прыйшла яму ў галаву.
– Ён што, загінуў?
Вузкі аскетычны твар Холіна перакрывіла раптам нейкая незразумелая ўсмешка.
– Скрайф захварэў, - сказаў ён, не зусім, праўда,упэўнена. – Таму на нейкі час ён, наогул, адхілены ад усялякай работы. Потым, магчыма, мы знойдзем для яго што-небудзь падыходзячае…
“Ты знойдзеш! – міжволі падумалася Свенсану. – Што-небудзь такое, што яшчэ больш яго прынізіць! Не ведаю, ці можна ненавідзець мацней, чым ты ненавідзеў свайго прамога і непасрэднага начальніка! І вось такі трыумф!”
Але ўслых ён нічога гэтага, вядома ж, не сказаў.
– Ну, дык што? – зноў паўтарыў Холін, не спускаючы вачэй са свайго новага намесніка. – Я не памыліўся, прапанаваўшы тваю кандыдатуру?
– Не ведаю! – Свенсан паціснуў плячамі, паглядзеў на Холіна. – Я ўсё ж лічу сябе вінаватым у тым, што мая брыгада…
– Ніякай тваёй віны тут няма! – адразу ж перапыніў яго Холін. – Хіба ж ты мог ведаць, што будзеш мець справуз “дзікай кошкай”!
– Дарэчы, што з ёй? – спытаў Свенсан. – Яна загінула?
Холін азірнуўся ўправа, потым гэтак жа ўважліва паглядзеў у левы бок.
– Яна загінула? – паўтарыў Свенсан сваё пытанне. – Ці яшчэ жывая?
– Давай пагаворым аб гэтым у маім кабінеце! – унёс прапанову Холін. – Ці лепш у тваім…ён бліжэй…
Яны ўвайшлі ў прыёмную, і Свенсан убачыў на месцы рабочай жонкі Холіна юнака, які раней сядзеў у прыёмнай Скрайфа. Убачыўшы высокаеначальства, юнак ускочыў з месца, выцягнуўся.
– Вольна! – нечакана нават для сябе самога сказаў Свенсан. – Усё ў парадку?