Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

Ён змоўк і нейкі час усе трое маўчалі.

– Сарджэн? – нечакана мякка і нават добразычліва прагаварыў Свенсан. – Скажыце, чаму ваша рабочая жонка пакінула вас у жывых?

– Яшчэ на “вы” яго называць! – буркнуўХолін. – Шмат гонару!

– Як вы лічыце, чаму яна так паступіла? – паўтарыў Свенсан сваё пытанне Сарджэну, наўмысна ігнаруючы пры гэтым рэплікуХоліна. – Гэта ж зусім не характэрна для “дзікай кошкі”…

– Я не ведаю, што характэрна і што не характэрна для “дзікай кошкі”! – крыкнуўраптам Сарджэн з нечаканым болем у голасе. – Мэры не забіла мяне, таму што кахала!

– Яна не Мэры, яна – Маргана! – выкрыкнуў у адказ і Холін, і ў голасе ў яго Свенсан адчуў таксама нейкія дзіўныя інтанацыі, нейкі прыхаваны боль... – І яна не магла кахаць цябе, паўдурак… “дзікія кошкі”, наогул, не ведаюць гэтага слова – кахаць! Мужчына на іх планеце, да твайго ведаму, знаходзяцца, прыкладна,у становішчы рабочых жонак Аграполіса! І нават у горшым становішчы, бо памяць ім ніхто ніколі не сцірае, так штояны выдатна памятаюць сваё мінулае і добра ўсведамляюць сваё сапраўднае становішча! – Холін змоўк, зірнуў на Свенсана. – Прабач, што я ўмяшаўся! Працягвай допыт…

– Гэта не допыт, - сказаў Свенсан. – Я проста вяду гутарку.

– Значыць, працягвай весці гутарку, - сказаў Холін. – У цябе гэта някепска атрымліваецца.

Ён змоўк, і зноў нейкі час у камеры панавала поўнае і даволі напружанае маўчанне. Потым Сарджэн першым яго парушыў.

– Калі вы жадаеце і далей весці сваю… - ён змоўк на імгненне… - сваю, так званую,гутарку- зрабіце тут хоць нейкую мэблю. Інакш гутаркі паміж намі проста не атрымаецца.

Свенсану падалося, што Холін зараз зноў узарвецца гневам, але ён памыліўся. Холін моўкі павярнуўся і выйшаў з камеры. І амаль адразу ж аднекуль з падлогі ўняўся стол і тры круглыя табурэты.

– Прашу! – крыху з’едліва прагаварыў Холін, зноў вяртаючыся ў камеру.

Ён сеў першым, за ім астатнія.

– Хачу напомніць, што са мной ўжо праводзілі гіпнасеанс, незаконны, дарэчы, - сказаў Сарджэн. – Не разумею, што новага яшчэ вы спадзяецеся ад мяне пачуць?

– Вы не адказалі на маё пытанне, - напомніў Свенсан. – Чаму ваша жонка вас не забіла?Толькі не трэба зноў аб каханні… і усё такое…

Сарджэн паціснуў плячамі і нічога не адказаў.

– Яна хацела яго забіць, - змрочна буркнуў Холін, - але затым чамусьці перадумала.

– А, можа, не перадумала? – Свенсан паглядзеў на Холіна. – Можа, яна палічыла яго забітым?

Але ён ведаў, што гэта не так. “Дзікія кошкі” не памыляюцца. Дарэчы, яго самога таксама пакінула ў жывых “дзікая кошка”.І ён да гэтага часу не можа не думацьаб ёй…

– Вы ведаеце, дзе зараз ваша былая… - Холін наўмысна зрабіў націск на слове “былая”, - дзе зараз ваша былая жонка?

Сарджэн толькі адмоўна матлянуў галавой.

– Не ведаю! – сказаў ён, а потым дадаў з нейкім нават выклікам: - А калі б і ведаў – вам бы не сказаў!

– Чаму? – спытаў Свенсан.

Сарджэн са здзіўленнем на яго паглядзеў.

– Ды таму, што адзіная ваша мэта – забіць яе!

– Наша мэта – забяспечыць бяспеку жыхароў Аграполіса! – суха прагаварыў Холін. – А ваша былая жонка стала небяспечнай!

– А вы б маглі проста затрымаць яе? – раптам з нейкай патаемнай надзеяй запытаўся Сарджэн. – Затрымаць, сцерці ўсё, што тут адбылося, з яе памяці, а потым…

– Потым зноў вярнуць яе вам? – закончыў за яго Свенсан.

Сарджэн зноў паглядзеў на яго, але на гэты раз з удзячнасцю.

– Такое магчыма? – нясмела спытаў ён.

– Такое немагчыма! – сказаў, як адрэзаў Холін. – Па-першае, яна здзейсніла забойства пяці чалавек! Па-другое ж…

Ён змоўк, не дагаварыўшы.

– Што, па-другое? – спытаў Сарджэн, але ў голасе ягоным была зараз толькі туга і самая поўная безнадзейнасць.

– Па-другое, мы не зможам проста захапіць яе, нават калі б і вельмі жададі гэта зрабіць! “Дзікую кошку” нельга проста захапіць… Карацей! – Холін змоўк, строга паглядзеў на Сарджэна. – Вы згодны дапамагчы нам знайсці вашу былую жонку? Я яшчэ не ведаю, як вас можна выкарыстаць… але перш за ўсё мне патрэбна ваша згода! Я ж, са свайго боку, гарантую, што…

– Можаце не працягваць, - сказаў Сарджэн. – Я не буду дапамагаць вам у гэтым!

У дзвярах камеры ўзнік дзяжурны.

– Сэр! – звярнуўся ён да Холіна, задыхаючыся ад хуткага бегу. – На сувязі сам Том Ліўскі.

– Ну, што ж… - Холін устаў, Свенсан таксама ўзняўся з-за стала. – Пойдзем, паслухаем, што нам скажа высокае начальства. Вы ж… - ён звярнуўся да Сарджэна, які ледзь паспеў ускочыць са свайго табурэта да таго, як табурэт гэты знік у падлозе, - падумайце над маімі словамі… і над сваім будучым таксама падумайце! Добра падумайце!

* * *

– Вы мелі рацыю, Максіміліян, - сказаў Ліўскі, гледзячы з экрана прама на Холіна. – Яны і сапраўды паспрабавалі захапіць касмічны транспартнік.

Холін нічога не адказаў, а Свенсану раптам падумалася, што Холіну вельмі не падыходзіць ягонае імя. Можа, таму ён больш любіць, калі яго называюць проста Холінам…

– Добра, што мы аказаліся да гэтага дастаткова падрыхтаванымі, - працягваў між тым Ліўскі. – У гэтым вы, Максіміліян, аказалі ФІРМЕ вялікую паслугу, і мы ніколі не забудзем, што менавіта вы першым падалі нам гэтую думку…

– Дык вы іх знішчылі? – перабіўшы свайго непасрэднага начальніка, спытаўХолін, і ў голасе ягоным Свенсан адчуў, заместпалёгкі, недавер і нават нейкае расчараванне.... – Яны забітыя?

Том Ліўскі адмоўна матлянуў галавой.

– Яшчэ не. Але яны надзейна блакіраваныя, а вакол космадэсантнікі і больш за сотнюахоўнікаў. Магу заверыць, што там зараз нават мыш не прашмыгне…

Мышы на Аграполісе, дарэчы, вадзіліся… звычайныя зямныя мышы, якія нейкім незразумелым чынам змаглі перасяліцца сюды разам з людзьмі…

– Мыш, можа, і не прашмыгне! – зноў і даволі такі непачціва перабіў начальніка Холін. – Але ж гэта не мышы, а “дзікія кошкі”! Дарэчы, колькі іх там?

– Дзве, - прагаварыў Ліўскі з такім выглядам, быццам вырашаючы, якім чынам яму зараз рэагаваць на недаравальную рэзкасць свайго падначаленнага.- А што?

– А тое, што адна з “дзікіх кошак” яшчэ на свабодзе, і прытым - немаведама дзе!

Ліўскі адказаў не адразу. Нейкі час ён моўчкі глядзеў на Холіна, што апошняга ні кроплі нават не збянтэжыла.

Поделиться с друзьями: