Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
– Вы сапраўды лічыце, што для ФІРМЫ больш выгадна ахвяраваць заложнікамі? –звярнуўся да Холіна адзін з прысутных, хударлявы, аскетычнага выгляду чалавек сярэдніх гадоў. – Вы і сапраўды так лічыце?
Холін моўчкі кіўнуў.
– Але чаму? – выкрыкнуў сусед хударлявага, занадта тоўсты для свайго сярэдняга росту, з чырванаватым азызлым тварам. – Чаму б нам проста не выканаць іхнія ўмовы?!
– Прабачце, сэр! – Холін павярнуўся да таўстуна. – Перш чым адказаць, я павінен ведаць, што менавіта яны ад нас патрабуюць?
– Ім патрэбны зоркалёт, - замест таўстуна адказаў Ліўскі. – І не проста пасажырскі лайнер, тым больш, грузавік – яны патрабуюць баявы крэйсер! А ў нас, на каляпланетнай арбіце, зараз усяго толькі адзін крэйсер…
– Той, на якім мы сюды прыляцелі, - змрочна дадаў хударлявы. – Цікава, адкуль яны пра яго даведаліся?
– А мне цікава, куды падзеліся тыя два крэйсеры, якія, згодна дамоўленасці, павінны патруліраваць гэты раён космасу?! – прабурчаў таўстун. – Іх няма!
– Таму, пэўна, яго і патрабуюць гэты крэйсер, - сказаў Холін, па-ранейшаму звяртаючыся да таўстуна. – Каб мы не змаглі іх дагнаць…
Нейкі час усе маўчалі, як бы абдумваючы сітуацыю.
– Колькі каштуе крэйсер? – спытаўся раптам трэці з прысутных, маленькі чалавечак з непрыкметным і нейкім бясколерным тварам. Таўстун з хударлявым адразу ж павярнуліся ў ягоны бок.
– Вы згодны ахвяраваць крэйсерам? – рэзка, нават агрэсіўна спытаў хударлявы. – Па мне, дык ужо лепш заложнікамі! Танней выйдзе!
– Танней не выйдзе! – неяк нервова выкрыкнуў таўстун. – Там, сярод заложнікаў, некалькі нашых патэнцыяльных пакупнікоў! А крэйсер… крэйсер можна потым і перахапіць!
– Ты зможашперахапіць баявы крэйсер у гіперпрасторы? – з’едліва звярнуўся да яго хударлявы. – Маўчаў б лепш, калі нічога ў гэтым не разумееш!
– Шмат ты разумееш! – агрызнуўся таўстун.
– Панове, панове! – маленькі ўмольна прыціснуў далоні да грудзей. – Супакойцеся! А вы, - ён звярнуўся да Холіна, - выкажыце нам свой пункт меркавання. Мы з калегамі яго з задавальненнем выслухаем.
* * *
Скін Скрайф, былы загадчык аддзялення ФІРМЫ, а зараз – ужо ніхто, павольна ішоў па доўгім вузкім калідоры былога свайго аддзялення. Не варта было яму з’яўляцца сюды, тым больш у такі позні час, ды яшчэ і ў такім стане… але што ж рабіць, калі ў кватэры не засталося ані кроплі спіртнога, а тут, у патаемным месцы ў Скрайфа меўся з былых яшчэ часоў даволі значны запас. Толькі б новае кіраўніцтва не дадумалася змяніць коды на замках.
Скін Скрайф у гэты вечар быў, не тое, каб моцна п’яны, але і цвярозым назваць яго было нельга. Яго хістала крыху ў бакі, але агульны напрамак ён трымаў цвёрда. Так, зараз налева, потым уніз па прыступках… вось і першыя дзверы…
Прыклаўшы ключ-код да электроннага замка Скрайф з палёгкай уздыхнуў: коды не змяніліся. Дзверы паслухмяна разыйшліся ў бакі, перад Скрайфам цягнуўся зараз нізкі, цьмяна асвечаны калідор ізалятара.
Самая небяспечная частка шляху была пераадолена, і Скрайф уздыхнуў з палёгкай. І толькі тут заўважыў, што за сталёвай рашоткай адной з камер знаходзіцца чалавек, які ўважліва на яго пазірае…
Гэта было так нечакана, што Скрайф нават уздрыгнуў. Нейкі час ён моўчкі глядзеў на незнаёмца, хударлявага маладога чалавека ў акулярах. Аднаго шкельцаакуляры не мелі наогул, другое было надтрэснутым.
– Не трэба пачынаць усё спачатку, - сказаў раптам чалавек за рашоткай. – Адказ будзе тым жа…
– Які адказ? – нічога не разумеючы, прагаварыў Скрайф. – Я ў вас, здаецца, ні аб чым такім не пытаўся!
Потым да яго дайшло.
– Вас арыштавалі? – спытаўся ён у маладога чалавека, хоць гэта і так было зразумела. – За што?
– Маёй жонкай была “дзікая кошка”, - ціха, без усялякага выразу адказаў той. – Я – Нікаля Сарджэн. А вы, калі я не памыляюся, Скін Скрайф, загадчык гэтага аддзялення?
– Загадчык гэтага аддзялення…– машынальна паўтарыў Скрайф. – Дакладней, былы загадчык… - ён змоўк, больш уважліва паглядзеў на Сарджэна. – Дык за што ўсё ж вас арыштавалі? Не за тое, напэўна,, што вы мелі няшчасце быць мужам “дзікай кошкі”, за гэта не арыштоўваюць… А ўрэшце рэшт, мне якая справа! Давайце, я вас вызвалю адсюль! Калі вы не супраць…
– Я не супраць! – хутка прагаварыў Сарджэн. – Я і сам хацеў прасіць вас аб гэтым! Бо мая жонка зараз у небяспецы, а я…
– А вы хочаце ёй дапамагчы… абараніць, так сказаць… - Скрайф насмешліва хмыкнуў. – Цікава было б на гэта паглядзець… шкада толькі, што я так спяшаюся…
– Дык вы адчынеце мне дзверы? – с трывогай спытаўся Сарджэн.
– З задавальненнем!
Скрайф прыклаў было да замка камеры ключ-код, але ў самы апошні момант чамусьціперадумаў.
– Мне трэба зараз наведацца ў… у адно месца, - хутка прагаварыў ён. – Я вызвалю вас на зваротным шляху. Дарэчы,дапамагу заадно непрыкметна пакінуць гэты будынак… ну а вы дапаможаце мне сёе-тое паднесці…
І, павярнуўшыся, Скін Скрайф хутка пайшоў далей па вузкім, цьмяна асвечаным калідоры. Паварот, яшчэ паварот… дзе ж яны, тыя дзверы? Ага, вось!
Дрыжачымі рукамі Скін прыставіў ключ-код і ўвайшоў у вялізную, цьмяна асветленную залу, больш падобную на ангар. На самой справе гэта быў склад усялякіх патрэбных і непатрэбных рэчаў, а дзесьці сярод іх павінны знаходзіцца і дзве скрыні з віскі.Вось толькі дзе?
* * *
– Таму я лічу, - закончыў сваю прамову Холін, - што ФІРМА павінна пайсці на крайнія меры. Шкада заложнікаў, але што ж зробіш… Скандал, які гэта выклікае – нішто, у параўнанні з тым скандалам, які адбудзецца, калі на Барсуме даведаюцца, што некалькі іх грамадзянак былі рабочымі жонкамі ФІРМЫ, прычым, двух з іх мы ўжо забілі…
Ён змоўк і з задавальненнем адзначыў, што ягоны даклад аказаў ураджанне на ўсіх без выключэнняпрысутных. Ніхто яму не запярэчыў.
– Як магло здарыцца, што піраты захапілі ў палон адразу пяць “дзікіх кошак”? – спытаў раптам хударлявы. – Адну… дзве – гэта я яшчэ магу зразумець, але пяць…
– А я не разумею, як яны маглі захапіць нават адну! – грамыхнуў таўстун. – Калі толькі гэтыя жанчыны не знаходзіліся ў анабіёзе…
– Яны і на самой справе знаходзіліся ў анабіёзе, - падцвердзіў Ліўскі. – Не ведаю чаму, гэта не характэрна для “дзікіх кошак”… тым не менш, гэта так! Я навёў спраўкі.
– Тады ўсё зразумела, - сказаў хударлявы. – Мне незразумела іншае…
– Чаму Барсум не стаў іх шукаць?
– Вось, вось! Чаму гэтыя іх, так званыя, баявыя сяброўкі, не арганізавалі пошук?
– Усё проста! – Ліўскі ўсміхнуўся. – піраты правялі гэтую… назавем яе аперацыяй… дык вось, яны правялі гэтую аперацыю выключна прафесійна. Пасля таго, як маладых жанчын перамясцілі з лайнера на іх карабль, а астатніх пасажыраў проста абрабавалі -пасажырскі лайнер быў…узарваны…
Ён змоўк і нейкі час усе маўчалі.