Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
Жывёл, якія заселялі стэпаваю частку мацерыка, фермеры часткова знішчылі, часткова прыручылі (тых жа кароў, к прыкладу)… а вось аб тым, хто ж водзіцца ў лясной, трапічнай ягонай частцы, яны ведалі куды горш, дакладней, амаль што не ведалі нічога . У падручніку па біялогіі было сказана толькі, што ў непраходных паўднёвых лясах жыве вялізная колькасць самых разнастайных мясцовых жывёл, многія з якіх небяспечныя для чалавека. Там жа прыводзіліся ў якасьці прыкладу некаторыя з гэтых жывёл, прычым назвы ім людзі далі па аналогіі з жывёламі далёкай планеты Зямля, былой прарадзімы цяперашніх жыхароў Аграполісу.
Тут вадзіўся, к прыкладу, шаблязубы тыгр, які тыграм, уласна кажучы, не быў, а толькі паходзіў на яго буйнымі памерамі і чорнымі палосамі на жоўтай скуры. Другога небяспечнага драпежніка джунгляў людзі празвалі чорнай гіенай, не таму толькі, што ён знешне крыху нагадваў зямную гіену (хоць і быўбуйнейшым за яе разы ў два), а і таму яшчэ, штожылі гэтыя жывёлы зграямі і любілі падбіраць за іншымі драпежнікамі рэшткі іх здабычы.
Балотны слон меў не адзін, а два хобаты, а біўняў у яго было аж чатыры. Яшчэ гэтая буйная раслінаедная жывёла мела доўгі хвост з патаўшчэннем на канцы і выкарыстоўвала яго, як грозную зброю супраць мясцовых драпежнікаў. Апрач таго, у джунглях вадзілася вялікая колькасць самых разнастайных змей, якія і сапраўды вельмі нагадвалі змей зямных, але, у адрозненні ад іх былі цеплакроўныя і пакрытыя кароткай густой поўсцю.
А вось птушак на Агрополісе не было зусім. Замест іх палёт засвоілі халоднакроўныя жывёлы розных памераў з зубастай пашчай і доўгімі кожыстымі крыламі. Іх празвалі птерыдактылямі, бо, калі верыць падручніку, калісьці на Зямлі таксама вадзіліся падобныя істоты, але гэта было вельмі даўно, яшчэ да з’яўлення там першабытнага чалавека.
Але усё гэта была толькі кропля ў моры… вядомымі людзямбылі, у асноўным, толькі тыя жывёлы, якія вадзіліся на мяжы паміж стэпам і джунглямі. Што было там, у самай глыбіні трапічнага лесу – таго не ведаў ніхто. Навуковых устаноў на Аграполісе амаль не было (акрамя сельскагаспадарчых), а самі фермеры не асабліва і цікавіліся тым, што выходзіла за рамкі іх паўсядзённага быту.
І вось цяпер Сарджэн упершыню ў жыцці назіраў трапічныя джунглі роднай сваёй планеты.
Назіраць хоць штосьці, калі ты блізарукі, адно шкельца акуляраў мае трэшчыну, а другое адсутнічае зусім – не вельмі зручна, але нават пры такіх умовах Сарджэн змог разглядзець, што вакол будынка,у якім ён толькі што знаходзіўся, буяе некранутая цывілізацыяй дзікая прырода. Тады адкуль жа тут узяўся сам гэты будынак?
Збегшы па прыступках уніз, Сарджэн міжволі азірнуўся. Будынак за спіной аказаўся куды шырэйшым і вышэйшым, чым здаваўся знутры. Напэўна, у ім было шмат пакояў і, як мінімум, два паверхі. Шэрыя бетонныясцены здаваліся на дзіва чужароднымі сярод ярка-зялёнай афарбоўкі лесу… тым не менш, бачна было, што будынак гэты пабудавалі даўно. Нават вельмі даўно…
Хто ж і калі гэта зрабіў?
Ахоплены даследчым азартам, Сарджэн нецярпліва рушыў уздоўж бетоннай сцяны і, завярнуўшы за вугал, адразу ж убачыў там кацер. Дык вось на чым Мэры яго сюды даставіла, пакуль ён валяўся без прытомнасці!
Успомніўшы пра жонку, Сарджэн устрывожана азірнуўся па баках. Мэры нідзе не было відаць… значыцца, яна дзесьці ў джунглях, у смяротна небяспечных гэтых джунглях… і яна там зусім адна!
Дзіўна, але Нікаля Сарджэну нават у галаву не прыйшла думка, што можна зараз сесці ў кацер і, назаўсёды пакінуўшы тут жонку, вярнуцца назад. Праўда, там яго чакаюцьдаволі сур’ёзныя непрыемнасці з законам… але не толькі таму Сарджэн не жадаў вяртацца...
Ён па-ранейшаму кахаў Мэры і нават не ўяўляў сабе жыцця без яе. А што, калі яна заблукае ў непралазным гэтым лесе і зусім не вернецца? Што, калі з ёй штосьці ўжоздарылася, жудаснае штосьці? Магчыма, яна ў небяспецы і ёй патрэбна дапамога?
На ўсялякі выпадак Сарджэн зазірнуў у кабіну кацера, дзеля таго толькі, каб упэўніцца: Мэры там няма. Потым ён вырашыў, на ўсялякі выпадак, абыйсці вакол будынка… магчыма, ягоная былая жонказараз знаходзіцца з таго боку вялізарнай гэтай пабудовы.
Але абыйсці вакол будынка аказалася не такой і простай справай. Па-першае, яго памеры аказаліся нават большымі, чым падалося спачатку Нікаля. Па-другое ж, зялёныя гэтыя джунглі ў многіх месцах падступалі да сцен ушчыльную… бачна было, што шляхам гэтым не карысталіся ўжо многія гады, а можа нават і дзесяцігоддзі. Прайшло няшмат часу, а Сарджэн ужо моцна прыстаў і засопся, але, з упартасцю, вартай лепшага прымянення, усё працягваў і працягваў лезці наперад…
І раптам дзесьці, зусім непадалёку ад яго, пачуўся адчайны жаночы крык. Не сумняваючыся нават, што гэта крычыць Мэры… і не проста крычыць, а кліча на дапамогу, Нікаля Сарджэн, ні хвіліны не раздумваючы, кінуўся ў той бок. З цяжкасцю прадзіраючыся праз густы калючы зараснік, пакідаючы на доўгіх ягоных галінках кавалкі кашулі і нават уласнай скуры, ён выбраўся, нарэшце, на больш-менш адкрытае месца, сапраўдную палянку сярод занадта густога гэтага лесу…спыніўся і ўважліва аглядзеўся па баках.
Крычалі менавіта адсюль, у гэтам Нікаля не сумняваўся, але на палянцы нікога не было. Не было ніякіх нават прыкмет таго, што тут хтосьці быў нядаўна…
– Мэры! – выгукнуў Сарджэн і прыслухаўся. – Мэры, ты дзе?!
І ў гэты час над самай ягонай галавой зноў прагучаў усё той жа пранізлівы жаночы крык. Уздрыгнуўшы і задраўшы галаву ўверх, Нікаля ўбачыў раптам на галінках нейкую дзіўную, падобную на птушку жывёліну, з аранжавым лускаватым тулавам і чорнымі скуранымі крыламі. Разявіўшы шырокуючырвоную пашчу, жывёлазашыпела на Сарджэна… а потым у трэці ўжо раз тонка і пранізліва закрычала….
– Цьфу ты, зараза! – у сэрцах вылаяўся Сарджэн і, нахіліўшыся, падхапіў з травы цяжкі сукаваты кіёк. Размахнуўшыся, з натугай шпульнуў яго ў птушкападобную жывёліну над галавой… і, вядома ж, не патрапіў. – Кыш, пайшла!
Жывёліна зноў пакрыўджана пракрычала штосьці пранізлівае і, сарваўшыся з галінкі, узляцела над верхавінамі дрэў. Палёт яе быў на дзіва імклівым і зусім нават бязгучным. Яшчэ хвіліна – і невядомая жывёліна знікла ўжо дзесьці ўдалечыні.
Але Нікаля Сарджэну было зараз не да жывёліны. Трывожна азіраючыся па баках, ён зразумеў раптам, што зусім страціў арыентацыю і нават не ўяўляе сабе у які бок яму рухацца, каб вярнуцца назад да будынка.
* * *
Зайшоўшы ў кватэру, Холін убачыў, што вячэра ўжо чакае яго на стале, а побач са сталом нерухома стаіць рабочая жонка.
Калі яна паспявала зрабіць вячэру, пасля цэлага дня працы ў офісе – гэтага Холін не ведаў ды і, шчыра кажучы, ніколі гэтым не цікавіўся. Проста, так было заўсёды, і заўсёды Холін успрымаў гэта, як належнае…
Вось і сёння ён толькі моўчкі сеў за стол і стаў вячэраць. Усе стравы, як і заўсёды, былі падрыхтаваны з густам і цудоўным веданнем справы, але сёння Холіну было не да кулінарнай вытанчанасці. Ён еў неяк машынальна, думаючы пры гэтым зусім аб іншым… дакладней, стараючыся не думаць ні аб чым наогул....
Але гэта не атрымлівалася, думкі самі так ілезлі ў галаву Холіна, прыкрыя, трывожныя думкі. Прычым, трывожыла Холіна не столькі вялікія ахвяры, якія панесла ФІРМА за апошнія дні, не столькі тое нават, што “дзікія кошкі” ўсё яшчэ не былі абяшкоджаны, а таму гэтых ахвяраў у бліжэйшы час абяцае стаць больш,значна больш…
Вядома ж, гэта было кепска … але Холіна зараз непакоіла зусім іншае…
Навошта “дзікай кошцы” было штурмаваць іх занядбаны офіс, нічым асаблівым не адметны сярод іншых? З якой такой мэтай яна зрабіла гэты напад?