Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

– Навошта “дзікім кошкам” увесь гэты металалом? – нервова выкрыкнуў хударлявы,са злосцю шпурляючы здымкі на стол. – Не разумею!

– І я не разумею, - сказаў Ліўскі. – Можа, гэта проста нейкі хітры падманны ход?

– Што тут хітрага? – буркнуў таўстун. – Лепш скажыце нам, як там з перамовамі?Зрушылася што да лепшага?

– З перамовамі? – Ліўскі ўздыхнуў, неяк збянтэжана зірнуў на паперы перад сабой. – З перамовамі ўсё па ранейшаму, хоць… чакайце! Зараз даведаемся больш падрабязна.

Засвяціўся вялізны экран на сцяне і на ім з’явіўся ўстрывожаны твар дзяжурнага па касмапорту.

Ну, што ў вас там?

– Ультыматум, сэр!
– запінаючыся, прагаварыў дзяжурны. – Да яго заканчэння засталося дзсяць хвілін…

– Гэта я ведаю! Я спытаўся: што ў вас новага?

– Нічога, сэр!

Экран зноў пачарнеў, паступова ператвараючыся ў самую звычайную сцяну пакоя. Нейкі час усе прысутныя моўчкі глядзелі на гэтае павольнае ператварэнне.

– Не асмеляцца! – парушыў нарэшце агульнае маўчанне хударлявы. – Забіць дзевяноста чалавек… ні за што, ні пра што…

– Дзевяноста восем.

– Што? – хударлявы ўтаропіўся ў абыякава-нерухомы твар Холіна. – Што вы сказалі?

– Я сказаў, што заложнікаў не дзевяноста, адзевяноста восем, - прагаварыўХолін, імкнучыся быць як мага больш ветлівым.

– Тым больш! – хударлявы ўзяў са стала цыгару, пачаў яе таропка раскурваць… пальцы ў яго дрыжалі.– Яны не пасмеюць!

– Не будзь такім упэўненым! – з раздражненнем выкрыкнуў таўстун і таксама схапіў са стала цыгару. – “Дзікія кошкі” заўсёды трымаюць слова! Скажы лепш, што табе напляваць на заложнікаў, вось і ўсё!

– Як і табе! – агрызнуўся хударлявы. – Проста ты не хочаш губляць кліентаў для сваіх паршывых канкрактаў… толькі ў гэтым тваё чалавекалюбства?!

– Я не дазволю! – закрычаў таўстун, прыўзнімаючыся з месца. – У прысутнасці падначаленых…

– Панове, панове! Супакойцеся!

Самы маленькі з прадстаўнікоў Цэнтра ўмольна ўскінуў руку.

– Час ідзе і трэба штосьці вырашаць, - сказаў ён. – Я, асабіста, за рашучыя дзеянні! Прытым, неадкладныя!

Усе прысутныя моўчкі на яго паглядзелі.

– Я так зразумеў, што вы за штурм? – сказаў Ліўскі і таксама ўзняў руку. – Я падтрымліваю!

Таўстун і хударлявы пераглянуліся, потым, амаль адначасова, таксама ўзнялі рукі.

– А вы, Максімілян? – звярнуўся да Холіна Ліўскі. – Вы што, супраць?

Але адказваць Холіну не давялося, за яго адказаў таўстун.

– Ваш загадчык аддзялення проста ведае субардынацыю! – сказаў, як адрэзаў, ён, нават не гледзячы пры гэтым у бок Холіна. – І правільна робіць, між іншым! Было б дзіўна, калі б просты загадчык аддзялення галасаваў разам з намі.

Словы таўстуна (ды і сам тон, якім яны былі сказаныя) прагучалі амаль абразліва, але, тым не менш, Холін не пакрыўдзіўся.Ён і так дасягнуў многага за апошні час, нават большага, чым спадзяваўся. Крыўдна толькі, што так і не змог пераканаць прысутных у правільнасці сваёй здагадкі…

Хоць, калі шчыра, ніякай здагадкі пакуль што і не было. Толькі нейкая ўнутранная ўпэўненасць у тым, што і карты, і артефакты ва ўсёй гэтай гісторыя зусім нават не выпадковыя…

Глава 9

Штурм пачаўся за некалькі хвілін да заканчэння ультыматума, і Свенсан, які суправаджаў Холіна і зараз цярпліва чакаў яго ў дыспетчарскім пакоі, змог з вышыні дзесятага паверху назіраць за яго падрыхтоўкай і пачаткам. Космадэсантнікі (а іх было ніяк не менш за пяцьдзесят) дзейнічалі прафесійна і граматна… і ўсё роўна ў Свенсана было нейкае нядобрае прадчуванне правалу ўсёй гэтай бездакорна распрацаванай аперацыі. Адкуль яно ўзялося, гэтае прадчуванне, Свенсан і самому сабе не змог бы растлумачыць.

З таго час, як сам Свенсан выйшаў у адстаўку (не зусім дабраахвотна, праўда, але гэта ўжо тэма асобнай размовы), прайшло не так і шмат часу і экіпіроўка дэсантнікаў амаль не змянілася. Вось і зараз на іх былі такія знаёмыя Свенсану камбінізоны, дакладней - скафандры, сапраўдны цуд тэхнікі, калі казать шчыра. Мала таго, што гэты скафандр забяспечываў амаль поўную абарону свайго ўладальніка ад пераважнай большасці ручной зброі, у ім мелася і ўласнае і даволі разнастайнаеўзбраенне… і што яшчэ больш важна – чалавек у гэтым скафандры мог свабодна ўзнімацца ў паветра і нават перамяшчацца там з высокай даволі хуткасцю і манеўранасцю. Як скафандры маглі гэта рабіць, было тайнай за сямі пячаткамі. Ні Свенсан, ды і ніхто, здаецца, з дэсантнікаў аб гэтым не ведаў… проста выкарыстоўвалі іх і ўсё.

– Ну, што? – сказаў Холін (Свенсан так і не заўважыў, калі ж ягоны непасрэдны начальнік паспеў падыйсці). – Любуешся?

Свенсан нічога не адказаў.Ён толькі маўчкі назіраў за тым, як дэсантнікі, група за групай, знікалі ў заранне праробленых праломах у сцяне ангара. Бой зараз ішоў там, знутры… жорсткі бой… і Свенсан міжволі пашкадаваў заложнікаў. Шанцаў застацца ў жывых у іх, здаецца, не было аніякіх…

Холін нібыта прачытаў ягоныя думкі.

– Маглі б проста знішчыць усё памяшканне адным добрым зарадам, - крыва ўсміхаючыся, заўважыў ён. – Але ж трэба паказаць, што зроблена ўсё магчымае для выратавання заложнікаў! А што да астатняга…

Не дагаварыўшы, ён толькі гучна вылаяўся і змоўк.

Між тым шум бою у ангары раптоўна заціх, і гэтая нечаканая хуткаплыннасць боюбыло дзіўнай і даволі незразумелай для Свенсана. Неяк падсвядома ён чакаў ад “дзікіх кошак” куды больш упартага супраціўлення. Праўда, пяць дзесяткаў космадэсантнікаў гэта сіла і сіла немалая, але ўсё ж… У Свенсана мільганула наватнедарэчная думка, што менавіта дэсантнікі панеслі вялікія страты і адступілі… і якраз у гэтым адзіная прычына такой хуткаплыннасці бою ў ангары …

– Штосьці не так? – спытаў раптам Холін, уважліва ўглядваючыся ў напружаны твар свайго першаганамесніка. – Там штосьці не так пайшло?

Але адказаць Свенсан не паспеў. З ангару вылецеў адзін з дэсантнікаў, за ім яшчэ некалькі.

– Сюды! – закрычаў першы, здзіраючы з галавы шлем. – Доктара! Там…

І, не дагаварыўшы, ён паляцеў да галоўнага будынка космапорту. А з ангара ўсё выляталі альбо выходзілі космадэсантнікі. Праўда, не ўсе змаглі выбрацца адтульсамастойна. Вось дэсантнікі асцярожна вынеслі некалькі цел у скафандрах (забітых ці, можа, параненых), вось медыцынскія работнікі ў зялёных халатах наблізіліся да іх, а потым, выслухаўшы нейкія тлумачэнні, зніклі ў чорным праломе сцяны ангара. А з заложнікаў чамусьці так і не з’явіўся ніхто…

Поделиться с друзьями: