Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

– Вы ведалі аб гэтым, калі прымалі жанчын? – спытаў, крыху нервова, хударлявы. – Аб лёсе астатніх пасажыраў, я маю на ўвазе?

– Ну, зразумела ж, не! – Том Ліўскі зноў усміхнуўся. – Будзем лічыць, што я і зараз нічога не ведаю. І вы таксама.

– Вось, вось! – хуценька прагаварыўхударлявы. – Будзем лічыць, што вынам нічога такога не казалі.

Прагаварыўшы гэта, ён раптам падазронна ўтаропіўся на Холіна. Ліўскі перахапіў гэты погляд.

– Максіміліяну я давяраю! – супакоіў ён хударлявага.

У гэты час у кабінет убег адзін з дзяжурных сакратароў рэзідэнта.

Прабачце, сэр! – прагаварыў ён, усхвалявана і цяжка дыхаючы. – Але гэта вельмі важна!

– Што яшчэ? – спытаў Ліўскі. – Яны выставілі новыя ўмовы?

– Справа не ў іх, сэр! – дзяжурны ўсё яшчэ ніяк не мог аддыхацца. – Напад на адно з аддзяленняў! Зараз там ідзе бой…

– Якое аддзяленне? – спытаў Ліўскі, хутка падыходзячы да стала.

– Дваццаць першае!

– Дваццаць першае?! – Ліўскі недаўменна паглядзеў на дзяжурнага, потым перавёў погляд на Холіна. – Дык гэта ж…

– Так, гэта маё аддзяленне, - сказаў Холін. – І я ўпэўнены, што напад гэты здзейсніла“дзікая кошка”!

Нейкі час усе маўчалі і толькі моўчкі глядзелі на Холіна.

– Але ж вы, Ліўскі, заверылі нас, што надзейна іх блакіравалі! – нечакана тонкім, нават пісклявым голасам выкрыкнуўтаўстун.

Ліўскі паціснуў плячамі.

– Мы блакіравалі тут абодвух “кошак”, - сказаў ён. – Але ўсяго іх засталося трое… так што, хутчэй за ўсё гэтая трэцяя і вырашыла напасці на аддзяленне…

– Але з якой мэтай? – здзіўлена спытаў хударлявы. – Адпомсціць?

– Магчыма, - згадзіўся Ліўскі. – Спадзяюся, што яе ўжо прыкончылі!

– Наўрад! – сказаў Холін.

І зноў усе паглядзелі на яго.

– Вы сумняваецеся, што вашы людзі змогуць адбіць напад усяго толькі адной жанчыны? – спытаў холадна хударлявы.

– “Дзікай кошкі”! – паправіў яго Ліўскі. – Не жанчыны, а “дзікай кошкі”!

– Якая розніца! – хударлявы ўсё глядзеў на Холіна. – Вы сумняваецеся ў сваіх людзях?

– Так, сумняваюся! – сказаў Холін. – Але я меў на ўвазе зусім іншае. Я сказаў, што наўрад яна напала на аддзяленне толькі з мэтай адпомсціць. Тут нешта іншае…

– Што, іншае? – зацікаўлена спытаў маленькі.

Замест адказу Холін толькі паціснуў плячамі.

– Мы тэрмінова паслалі туды ўзвод космадэсантнікаў, - сказаў сакратар. – Спадзяюся, яны паспеюць…

* * *

– Гэта які па ліку? – пацікавіўся ў камандзіра дэсантнікаў Холін, праводзячы поглядам чарговыя насілкі закрытыя чорнай плёнкай.

– Сямнаццаты, сэр! – адказаў той. – І, здаецца, апошні…

– Ну што ж… - Холін уздыхнуў і, павярнуўшыся да Свенсана, дадаў: - Затое зараз я атрымаў некаторае ўяўленне, на што здольная ўсяго аднатолькі “дзікая кошка”. Хоць, калі шчыра, аб усім гэтым я ведаў і раней…А ты?

Свенсан нічога не адказаў, хоць мог адказаць, што таксама меў такое ўяўленне і да гэтага. У ранейшай сваёй кар’еры космадэсантніка ён некалькі сустракаўся з “дзікімі кошкамі”. У адных выпадках яны былі саюзнікамі, у другіх - праціўнікамі… Праўда, у самай апошняй сваёй баявой аперацыі ён так і не здолеў распазнаць “дзікую кошку” ўціхай абаяльнай жанчыне, побач з якой правёў два незабыўных тыдні. А потым… потым яна так нечакана знікла… і сустрэліся яны зноў толькі тут, на Аграполісе…

З будынку выбег адзін з дэсантнікаў, наблізіўся да начальства.

– Штосьці новае? – спытаўся Холін з цікаўнасцю.

– Мы знайшлі яшчэ аднаго… - дэсантнік змоўк на імгненне, паправіўся, - яшчэ адно цела. Унізе, там дзе ізалятар…

– Гэта фермер! – міжволі вырвалася ў Свенсана. – Яна… дык вось чаму яна зрабіла напад! Гэты іх вар’яцкі абрад ачышчэння… яна ж яго так і не выканала тады…

Холін нічога не адказаў, але ўвесь ягоны выгляд паказваў, што ён сумняваецца ў правільнасці выказанай Свенсанам здагадкі.

– Ва ўсялякім разе, трэба спусціцца ўніз, - сказаў ён, і першым накіраваўся да ўваходу.

– Пачакайце! – крыкнуў яму камандзір дэсантнікаў. – Магчыма, яна яшчэ тут!

Холін нібыта і не пачуў гэтых ягоных слоў. Ён ішоў хутка, амаль бег… і Свенсан з цяжкасцю за ім паспяваў. Вось яны ўжо каля камеры… яна пустая, два тоўстыя сталёвыя пруты выгнутыя ў процілеглыябакі…

– Дзе ён? – спытаўся Холін у дэсантніка.

Той моўчкі паказаў рукой напрамак.

– Там, дзе склады… - прамармытаў Холін, зноў паскараючы крок. – Чаму яна павалакла мужа туды, як лічыш?

Замест адказу Свенсан толькі паціснуў плячамі, хоць Холін быў наперадзе і не мог бачыць гэтага ягонага жэста.

Яшчэ здалёк яны заўважылі другога дэсантніка, які стаяў побач з расчыненымі дзвярыма аднаго з вялізных гэтых складоў. Убачыўшы Холіна і Свенсана, ён адыўшоў крыху ў бок, прапускаючы іх.

– Гэта тут? – крыху засопшыся ад хуткай хады спытаў Холін, але адразу ж спыніўся і з нейкім нават недаўменнем павярнуўся да Свенсана. – Але гэта ж не ён! Гэта… гэта…

Свенсан таксама зазірнуў у вялізнае памяшканне, з доўгімі радамі стэлажоў да самай столі запоўненых нейкімі скрынкамі. На падлозе, каля самага уваходу, ляжаў тварам уверх іх былы загадчык, Скін Скрайф…

– Як ён тут апынуўся? – спытаўся Свенсан. – Калі яна забіла яго там, наверсе - навошта было цягнуць сюды цела?

Холін загадкава ўсміхнуўся.

– Ты хочаш сказаць… - Свенсануважліва паглядзеў на Холіна, - хочаш сказаць, што ён сам прыйшоў сюды?

– У яго ж засталіся кодавыя ключы, - напомніў Холін.

– Я не аб тым. Што ён тут забыўся, мне б хацелася ведаць?

І зноў Холін усміхнуўся, калі і не загадкава, дык дастаткова шматзначна.

– Што ён тут забыўся, зразумець не цяжка. Куды цяжэй адказаць на іншае пытанне: што тут шукала яна? Бо зразумела ж, яна спусцілася сюды не дзеля Скрайфа – сустрэча з імадбылася зусім выпадкова.Ёй тут штосьці трэба было адшукаць… Вось толькі што?

– Дык ты лічыш, што увесь напад, забойства сямнац… васямнаццаці чалавек… - Свенсан змоўк на імгненне. – Што ўсё гэта толькі дзеля чагосьці, што ляжала тут, у складзе?

– Ва ўсялякім разе гэта адзінае разумнае тлумачэнне, - суха прагаварыў Холін. – Версія ж наконт мужа…

– Але яго няма! – напомніў Свенсан. – Ён знік!

– Знік, - не стаў спрачацца Холін. – І ўсё ж не ён быў галоўнай прычынай гэтай крывавай разборкі . Яна штосьці шукала тут, і гэта мяне вельмі непакоіць…

* * *

Поделиться с друзьями: