Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

– Выходзіць, яны так і не паверылі ў тое, што мы загінулі?

– Гэта Холін…

Казаць пра Холіна Свенсану было чамусьці вельмі няпроста… чаму – ён і сам не могзразумець...

– Холін – сур’ёзны праціўнік! – без цені нават іроніі сказала Ірума. – А сур’ёзных праціўнікаў мы паважаем!

– Вось нават як? – Свенсану раптам успомніліся артэфакты… і жахлівае разбурэнне дваццаць дзевятага аддзялення… - Скажы, калі вы захапілі тое аддзяленне, вы ведалі, што артэфактаў там ужо не было?

Ірума зноў усміхнулася. Але не весела, а сумнавата, хутчэй…

– Артэфакты былі ў Холіна, - сказала яна. – Яны і зараз у яго. У тым аддзяленні нампатрэбен быў менавіта “Крот”.

– Я аб гэтым здагадаўся тады, - сказаў Холін. – Крыху запознена, праўда…

– Але ж ты нікому не сказаў аб гэтай сваёй здагадцы, - сказала Ірума. – Чаму?

– Што ж ты не пытаешся аб тым, чаму я крыху пазней дапамог вам выратавацца? – сказаў Свенсан. – А навошта вам быў “Крот”? Што вы шукаеце пад зямлёй?

– Што шукаем? – Ірума паглядзела на Свенсана. – Ну вядома ж, скарб!

– Скарб – гэта артэфакты? –спытаўся Свенсан. – Так?

Ірума нічога не адказала.

– Ты ведаеш, навошта яны патрэбны? – не адставаў Свенсан.

Нічога зноў яму не адказаўшы, Ірума толькі ў чарговы разусміхнулася, ці то Свенсану, ці то нейкім сваім патаемным думкам.

– Не жадаеш казаць – не трэба! – буркнуў Свенсан крыху пакрыўджана. – Скажы тады: тыя артэфакты, што зараз у Холіна… яны вам што, не патрэбны?

– Яшчэ як патрэбны!

Уважліва паглядзеўшы на Іруму, Свенсан заўважыў, што яна ўсё працягвае ўсміхацца…

– Мы зараз ляцім да яго?

– Мы ляцім на поўдзень, - напомніла Ірума. – У джунглі.

– Мы ляцім у джунглі, ведаючы, што Холін і ягоныя артэфакты дзесьці зусім непадалёку? – прагаварыў Свенсан праз зубы. – Калі ў вас… калі ў нас яшчэ, - адразу ж паправіўся ён, -будзе такі выдатны шанц завалодаць імі!

Ірума адказала не адразу. Нейкі час яна толькі моўчкі вяла кацер, і загаварыла толькі тады, калі Свенсан ужо і чакаць перастаў адказу…

– Артэфакты Холіна будуць у нас, - сказала яна. – Ужо сённяшняй ноччу яны будуць у нас…

* * *

Холін прачнуўся нечакана, нібыта ад штуршка. Ён сам не мог зразумець, штояго ўсё ж разбудзіла, бо вакол працягвала панаваць яшчэ глыбокая ноч, і паўзлі, набягаючы адзін на адзін, па белай столі жоўтыя, зялёныя, блакітныя цені і адценні.

Нейкі час Холін моўчкі і ўважліва назіраў за гэтай беспарадкавай зменай колераў над сваёй галавой, потым ён пазяхнуў і раптам успомніў учарашні вечар.

Ён напіўся ўчора… упершыню за шмат гадоў напіўся! І гэта яшчэ не ўсё!

Ён напіўся учора разам са сваёй рабочай жонкай, што катэгарычна забаранялася Правіламі эксплуатацыі рабочых жонак. А потым… потым яны правялі разам цудоўную ноч… у Холіна ніколі яшчэ не было такой ночы з жанчынай… і чамусьці яму здалосяўчора, што побач з ім ляжыць не рабочая жонка са сваім убогім,абмежаваным гіпнакадыроўкай інтэлектам, а самая звычайная жанчына… дакладней, незвычайная жанчына: абаяльная, загадкавая… і, таму пэўна, яшчэ больш жаданая…

“Гэта, пэўна, ад віна? – падумалася Холіну. – Не трэба было так шмат піць… тым больш, паіць жонку… Дарэчы, а дзе ж яна зараз?”

У ложку, побач з Холінам нікога не было, але, памацаўшы рукой тое месца, дзе павінна была ляжаць рабочая жонка, Холін адчуў пад рукой праемную цеплыню. Значыцца, жонка ягоная ўстала з ложка ўсяго некалькі хвілін таму, і, пэўна, якраз гэта і разбудзіла Холіна сярод ночы. Што ж, мала куды магла пайсці ноччу жанчына, асабліва пасля такой вечаровай дозы спіртнога…

Холін адчуў раптам, што і самому яму няблага было б наведаць тое ж самае месца. Ён устаў, накінуў сабе на плечы халат, засунуў босыя ногі ў пантофлі і спешным парадкам рушыў у калідор. І раптам спыніўся, нібыта аслупянелы.

У ягоным кабінеце чамусьці гарэла святло.

Нікога чужога ў кватэры быць не магло, бо ўваходныя дзверы запіраліся ноччу на кодавы замок і ніхто, акрамя самога Холіна, не змог бы іх адчыніць. Праз вокны ў кватэру таксама ніхто не здолеў бы патрапіць: па-першае, таму што знаходзілася гэтая самая кватэра аж на дзесятым паверсе, па-другое, усе вокны ў ёй практычна не адчыняліся, а выбіць звыштрывалае аконнае шкло было магчыма толькі тэарэтычна…

І ўсё ж у кабінеце Холіна хтосьці знаходзіўся зараз, і гэтым “хтосьці” магла быць толькі ягоная рабочая жонка…

Холін адчуў раптам нейкую незразумелую трывогу. Не страх, а, менавіта, трывогу…. і, менавіта, незразумелую…

Сваёй рабочай жонцы Холін давяраў многае, але заходзіць у кабінет адной, без яго, і, тым больш, ноччу… Што ёй рабіць там у такі позні час?

Холін раздумваў, а ногі ўжо самі неслі яго па напрамку да кабінета. Дзверы туды былі крыху прыадчыненыя, але, калі Холін, заходзячы ў кабінет, вымушаны быў расчыніць іх яшчэ шырэй, дзверы раптам цягуча зарыпелі. Не надта гучна, але дастаткова для таго, каб іх пачулі знутры.

Рабочая жонка і сапраўды пачула, пэўна, гэтае рыпенне, таму што адразу ж азірнулася. Яна ў гэты момант стаяла каля стала, на якім былі разложаны артэфакты. Сейф у кутку пакоя быў, вядома ж, шырока расчынены…

Нейкі час Холін моўчкі глядзеў на жанчыну ля стала, яна гэтак жа моўчкі глядзела на яго. Дзіўна, але ў вачах сваёй рабочай жонкі Холін так і не змог разглядзець ні ценю наватспалоху, хоць яна не магла не разумець, што парушыла зараз адзін з асноўных законаўАграполіса.

– Што ты тут робіш? – строга прагаварыў Холін… потым ён зірнуў на расчынены сейф, на артэфакты на стале, і зразумеў, што задаў зусім не тое пытанне. – Навошта ты іх узяла? – яшчэ больш строга спытаўся ён, падыходзячы бліжэй да стала.

Рабочая жонка нічога яму не адказала, і гэта таксама было дзіўна і незразумела, бо адказваць на кожнае пытанне мужа жонка павінна абавязкова, і казаць, пры гэтым, яна магла праўду і толькі праўду, і нічога акрамя праўды…

Падыйшоўшы да стала ўшчыльную, Холін паглядзеў на артэфакты, якія былі раскладзены там у нейкім пэўным парадку... прычым, аднаго з іх там чамусьці не хапала.Дзіўна, але аніякай злосці ці нават раздражнення супраць самавольных дзеянняў сваёй рабочай жонкі Холін чамусьці не адчуваў. Павінен быў адчуваць, але не адчуваў. Магчыма, прычынай гэтага была непаўторная ноч, якую ён толькі што правёў з гэтай жанчынай…

Поделиться с друзьями: