Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
– Ты куды, Ева? – спытаўся Адам устрывожана… тут ён заўважыў Іруму і адразу ж прыняў баксёрскую стойку. – Не падыходзь, папярэджваю!
Папярэджанне было залішнім, бо Ірума пакуль і не думала да яго падыходзіць. Праўда, яна з нейкай нават цікаўнасцю глядзела зараз на маладога фермера… але гэта была, хутчэй, цікаўнасць дзіцяці, якое ўбачыла перад сабой незнаёмую мошку…
– У склеп! – сказала раптам Ірума халодным уладарным тонам. – Да астатніх. Ці не, спачатку здыміадзенне! Верхняе…
– Што?! – не адразу зразумеў Адам. Потым усё ж зразумеў і аж пачырванеў, ці то ад злосці, ці то ад сораму. – Адзенне?! Як бы не так!
Не ўступаючы з маладым фермерам у палеміку, Ірума зрабіла крок наперад. У Свенсана неяк нядобра заныла ў грудзях, ён нават адвярнуўся… але ў гэты час жонка Рыка, сама таго не ведаючы, выратавала небараку Адама.
– Тут яшчэ засталося шмат адзення! – паспешліва прагаварыла яна. – Вось!
– Ну што ж… - Ірума паглядзела на Еву. – Ідзі, пераапраніся! А ты… - апошнія словы зноў прызначаліся Адаму, - марш у склеп! Ці табе дапамагчы?
– Папярэджваю! – малады фермер зноў выставіў перад сабой кулакі. – Я тры гады займаўся боксам! Я нават быў калісьці чэмпіёнам Аграполіса па боксу сярод юніораў у сваёйвагавой катэгорыі!
– Ты – ідыёт! І чэмпіён па ідыятызму Аграполіса ва ўсіх вагавых катэгорыях! – сказаў яму Свенсан стомлена. – Супраць “дзікай кошкі” ты і хвіліны не пратрымаешся!
– Яна – “дзікая кошка”?
Цяпер Адам глядзеў на Іруму са страхам і нейкай своеасаблівай павагай. Адчуўшы гэта, Ірума ледзь прыкметна ўсміхнулася. У гэты час Ева, якая паспела ўжо пераапрануцца ў мужчынскае адзенне, зноў падыйшла да Адама, спынілася побач з ім.
– Дазвольце яму застацца са мной, прынцэса? – ледзь чутна прагаварыла яна. – Хоць на нейкі час… - Яна змоўкла, павярнулася да Адама. – Што ж ты маўчыш, Адам?! Папрасі яе, чуеш!
– Дазвольце, прынцэса! – пачаў, было, Адам, але збіўся і таксама змоўк…
Нейкі час Ірума толькі моўчкі глядзела на іх. Потым павярнулася да Свенсана.
– Мы зараз пойдзем да транспартніка. Тут ёсць адзін вялікі… той, на якім сюды даставілі жанчын. Ты з намі?
– А што, у мяне ёсць нейкі выбар? – пытаннем на пытанне адказаў Свенсан.
– Выбар ёсць заўсёды!
– сказала Ірума, не зводзячы вачэй са Свенсана. – Таму яшчэ раз пытаюся: ты з намі?
– Я з вамі, - сказаў Свенсан і чамусьці ўздыхнуў.
– Тады пайшлі!
Усе разам, яны выйшлі з дому ў двор…у чароўную рознакаляровую ноч Аграполіса. На пасадачнай пляцоўцы стаяла не менш дзесятка рознакаліберных транспарнікаў, але вялікім з іх быў толькі адзін… да яго і накіравалася зараз Ірума. Спыніўшыся каля кацера, пачала чакаць астатніх.
Былая рабочая жонка фермера Рыка падыйшла да транспартніка апошняй. Спынілася, з нейкай асаблівай увагай аглядзелася вакол. З-за дому да іх нечакана данеслася громападобнае рыканне галодных кароў…
– Хай цябе гэта зараз не хвалюе! – сказала жанчыне Ірума, абдымаючы яе за плечы. – Гэта ўжо не тваё жыццё!
– Яшчэ маё! – з нейкай тугой нават адазвалася жанчына і першай палезла ў кацер.
Упэўніўшыся, што ўсе занялі свае месцы, Ірума села на месца пілота, Свенсану паказала на крэсла побач.Яшчэ імгненне і кацер мякка ўзняўся ў паветра.
– Там Ізіда! – успомніў раптам Свенсан. – Я пакажу шлях!
– Я ведаю шлях, - сказала Ірума. – Я было там перад тым, як… як наведацца сюды…
– Яна ў коме, - Свенсан вінавата ўздыхнуў. – Разумееш, я некалькі разоў спрабаваў вывесці яе з гэтага стану, але…
– Ты ўсё зрабіў правільна! – Ірума ледзь прыкметна ўсміхнулася, плаўна павялічваючы скорасць кацера. – Ты зрабіў для яе ўсё, што мог… менавіта дзякуючы табе яна змагла застацца ў жывых! Дарэчы… вывесці яе з комы самастойна ты б усё роўна не змог, дапамогі табе чакаць не было адкуль…так што…
Яна змоўкла, не закончыўшы фразы.
– Што? – спытаў Свенсан.
– Ты б мог проста пакінуць яе і пайсці. Тым больш, што лічыў мяне загінуўшай…
– Як ты сама змагла застацца ў жывых? – Свенсан паспяшаўся змяніць тэму. – Я думаў, што ты… што цябе…
– Табе было б мяне шкада? – нечакана спыталася Ірума. – Толькі шчыра!
Свенсан нічога не адказаў. Ён працягваў маўчаць нават тады, калі кацер плаўна апусціўся каля кукурузнага поля.
– Пачакай нас тут, - сказала Ірума і, павярнуўшыся да жанчын, дадала: - Мне патрэбна дапамога. Ева… і яшчэ хто-небудзь…
– Можна мне? – нечакана сказаў Адам. – Я не падвяду, праўда!
– Не сумняваюся нават у гэтым!
Калі ў словах Ірумы і была нейкая доля іроніі, Свенсан яе так і не змог адчуць…
Пасля таго, як Адам з Евай прынеслі нерухомую Ізіду і ўладкавалі яе ў хваставой частцы кацера, Ірума зноў ўзняла машыну ў паветра.
– Куды мы зараз? – крыху запознена пацікавіўся Свенсан.
– На поўдзень!
Ірума ўзнімала кацер усё вышэй і вышэй, павялічыўшы пры гэтым скорасць да амальмаксімальнай. Яны несліся над начной планетай, а знізу, пад імі, павольна праплывалі такія знаёмыя Свенсану аграрныя пейзажы: маленькія, нібыта цацачныя, домікі фермераў, вялізныя, да самага небакраю, кукурузныя альбо баваўняныя палі, яблыневыя сады з вінаграднікамі… Адзін раз спрактыкаванае вока былога космадэсантніка заўважыла ўнізе, злева ад іх курса шматпавярховы будынак аднаго з аддзяленняў ФІРМЫ…
– На поўдзень, гэта значыцца – у джунглі? – спытаўся Свенсан.
Замест адказу Ірума толькі кіўнула галавой у знак згоды.
– І што мы будзем рабіць у джунглях?
– Паляваць!
Ірума раптам весела рассмяялася.
– А калі сур’ёзна!
– А калі сур’ёзна… - І сапраўды, стаўшы нечакана сур’ёзнай, Ірума павярнулася ў бок Свенсана. – Скажы, чаму ты пайшоў на гэтую ферму? Што табе там было трэба?
Свенсан адказаў не адразу. Нейкі час ён толькі пацягваў моўчкі разглядваць начную паверхню планеты...
– Разумееш, у фермераў часам бывае самае разнастайнае і самае нечаканае медыцынскае абсталяванне, - прагаварыў ён нарэшце. – Вось я і падумаў: а раптам там знойдзеццаапарат для вывядзення з каматознага стану! Цяпер я разумею ўсю недарэчнасць гэтых маіх спадзяванняў… тым больш, што я ўжо ведаў пра ўсепланетны вышук…
– Яны аб’явілі цябе ва ўсепланетны вышук? – здзівілася Ірума.
– Не мяне! – сказаў Свенсан. – Нас! Нас усіх!
–Я аб гэтым не ведала!
Ірумапамаўчала крыху і дадала: