Гронкi гневу (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вось, глядзi, - сказала Руцi.
– Гэта ўнiтазы - як у каталогу.
– Дзецi падышлi да аднаго туалета. Руцi з паказной храбрасцю задрала спаднiчку i села на ўнiтаз.
– Казала ж табе, я тут была, - сказала Руцi, i ва ўнiтазе пачулася цурчанне.
Уiнфiлд адчуў няёмкасць. Рука яго нацiснула на спускны рычажок, i раптам равучы палiлася вада. Руцi спалохана падскочыла i шарахнулася ўбок. Яны стаялi пасярод памяшкання i пазiралi на ўнiтаз. Вада ў iм усё яшчэ булькатала.
– Гэта ты ўсё, - сказала Руцi.
– Падышоў i зламаў. Я бачыла.
– Не, я не ламаў. Далiбог, гэта не я.
– Я ж сама бачыла. Да добрых рэчаў цябе i блiзка падпускаць нельга.
Уiнфiлд паныла апусцiў галаву. Потым глянуў на Руцi, i вочы ў яго налiлiся слязьмi, падбародак задрыжаў. I Руцi пашкадавала яго.
– Ну нiчога, - сказала яна.
– Я не паскарджуся на цябе. Мы скажам - так i было. Скажам, мы сюды i не заходзiлi нават.
– Дзецi пайшлi з памяшкання.
Сонца ўжо ледзь дакраналася да краю гор i свяцiла на жалезныя рыфленыя дахi пяцi санiтарных блокаў, на шэрыя палаткi i на чыста падмеценыя дарожкi мiж iмi. Лагер прачнуўся. У паходных печках гарэў агонь, у печках, зробленых з газавых бiтонаў i лiставога жалеза. У паветры цягнула дымком. Полкi палатак былi адкiнутыя, i людзi расхаджвалi па лагеры. Перад Джоўдавай палаткай, паглядаючы па баках, стаяла мацi. Убачыўшы дзяцей, пайшла iм насустрач.
– Я ўжо не ведала, што i падумаць, - сказала яна.
– Не ведала, дзе вас шукаць.
– А мы проста так хадзiлi, глядзелi, - адказала Руцi.
– А Том дзе? Вы яго не бачылi?
Руцi напусцiла на сябе важны выгляд.
– Так, мэм, бачылi. Ён пабудзiў мяне i сказаў, што перадаць.
– Дзяўчынка замаўчала, каб падкрэслiць сваю значнасць.
– Ну, што?
– нецярплiва запыталася мацi.
– Ён прасiў перадаць табе...
– Руцi зноў замаўчала i глянула на Ўiнфiлда, цi бачыць ён, якая ў яе важная роля.
Мацi падняла руку, нiбы замахваючыся:
– Ну што?
– Ён работу атрымаў, - выпалiла Руцi.
– Пайшоў працаваць.
– Яна з апаскай паглядзела на паднятую руку мацi. Рука апусцiлася, потым пацягнулася да дзяўчынкi. Мацi абняла Руцi за плечы, парывiста прыцiснула да сябе i адпусцiла.
Руцi ў замяшаннi ўставiлася ў зямлю i загаварыла пра iншае:
– У iх там унiтазы. Беленькiя.
– А ты ўжо збегала туды, - занепакоiлася мацi.
– Мы з Уiнфiлдам пабылi там, - адказала Руцi i адразу ж учынiла вераломства: - Уiнфiлд сапсаваў прыбiральню.
Хлопчык пачырванеў. Ён блiснуў вачамi на Руцi.
– А яна туды папiкала, - сказаў ён помслiва.
Мацi захвалявалася:
– Што вы там нарабiлi? Пакажыце.
– Яна сiлай павяла малых да дзвярэй санiтарнага вузла i ўштурхнула ўсярэдзiну.
– Дык што вы тут натварылi?
Руцi паказала на ўнiтаз:
– Тут як засвiшча, зашыпiць, потым як забулькоча! Цяпер сцiхла.
– Пакажыце, што вы зрабiлi, - патрабавала мацi.
Уiнфiлд нехаця падышоў да ўнiтаза.
– Я толькi слабенька так нацiснуў на вось гэта, - сказаў ён.
– Проста ўзяўся рукой вось так, i...
– Зноў зашумела вада, i хлопчык адскочыў.
Мацi закiнула галаву назад i засмяялася; Руцi i Ўiнфiлд пакрыўджана пазiралi на яе.
– Так яно i павiнна быць, - сказала мацi.
– Я некалi бачыла такiя. Калi скончыш, трэба нацiснуць.
Дзецi адчулi вялiкi сорам за сваю недасведчанасць. Яны выйшлi за парог i пайшлi праходам памiж палатак - падзiвiцца на шматлiкую сям'ю, што сядзела за снеданнем.
Мацi праводзiла дзяцей позiркам. Потым агледзела памяшканне. Падышла да душавой кабiнкi i зазiрнула ў яе. Падышла да ўмывальных ракавiн i правяла далонню па белым фаянсе. Крыху адкруцiла кран, падставiла пад струмень палец i паспешлiва адхапiла руку, калi пайшла гарачая вада. З хвiлiнку разглядала ракавiну, потым уторкнула затычку i напусцiла ў ракавiну вады, крыху з гарачага крана i крыху з халоднага. Тады яна памыла рукi ў цёплай вадзе, умыла твар i ўжо прыгладжвала мокрымi рукамi валасы, як за яе спiнай раптам пачулiся нечыя крокi па цэментавай падлозе. Мацi крута павярнулася. Перад ёю стаяў пажылы чалавек i глядзеў на яе з зусiм зразумелым абурэннем. Ён строга запытаўся:
– Як вы сюды папалi?
Мацi сутаргава глынула слiну, адчуваючы, як вада сцякае з падбародка i праз сукенку дабiраецца да цела.
– Я не ведала, - прамовiла яна прабачлiвым тонам.
– Думала, тут для ўсiх.
Пажылы чалавек насупiўся.
– Тут для мужчын, - сказаў ён сурова. Тады падышоў да дзвярэй i паказаў на дошчачку: ДЛЯ МУЖЧЫН.
– Ну вось, больш доказаў не трэба. Вы што, не бачылi?
– Не, - пачырванеўшы ад сораму, адказала мацi.
– Не заўважыла. А ёсць, дзе мне можна?
Абурэнне пажылога чалавека астыла.
– Вы толькi што прыехалi?
– запытаўся ён больш прыязным тонам.
– Уночы.
– Значыць, камiсiя яшчэ з вамi не гаварыла?
– Якая камiсiя?
– Ну як жа - жаночая камiсiя.
– Не, са мной не.
Пажылы чалавек важна сказаў:
– Хутка яна да вас зойдзе i ўсё растлумачыць. Мы клапоцiмся аб навiчках. А калi вам патрэбна жаночая прыбiральня, абыдзiце будынак. Той бок - ваш.
Мацi няўпэўнена запыталася:
– Вы кажаце, што жаночая камiсiя... прыйдзе да нас у палатку?
Чалавек кiўнуў галавой:
– Так, павiнна хутка прыйсцi.
– Дзякуй вам, - сказала мацi, паспешлiва выйшла за дзверы i ледзь не бягом кiнулася да сваёй палаткi.
– Бацька!
– крыкнула яна.
– Джон, падымайцеся! I ты, Эл. Уставайце ўсе, памыйцеся.
– Яе сустрэлi няўцямнымi, соннымi позiркамi.
– Уставайце, iдзiце твары памыйце. I валасы прычашыце.
Дзядзька Джон быў бледны i з выгляду нездаровы. На падбародку ў яго чарнеў кровападцёк.
Бацька запытаўся:
– Што здарылася?
– Камiсiя!
– выгукнула мацi.
– У iх тут камiсiя... жаночая камiсiя... хутка прыйдзе да нас. Уставайце ж, iдзiце мыцца. Пакуль мы тут спалi i храплi, Том на працу ўладкаваўся. Падымайцеся, ну!
Усе выйшлi з-пад брызенту яшчэ сонныя. Дзядзька Джон пахiснуўся на хаду, i па твары яго прабегла хваравiтая грымаса.
– Iдзiце ў той дамок i памыйцеся, - загадала мацi.
– Хуценька паснедаем, бо прыйдзе камiсiя.
– Мацi прынесла трэсак, што ляжалi кучкай за палаткамi, развяла агонь i дастала кухонны посуд.
– Кукурузныя аладкi, - сказала яна сама сабе.
– Аладкi з падлiўкай. Так хутчэй. Трэба спяшацца.
– Яна гаварыла сама з сабой, а Руцi з Уiнфiлдам стаялi побач i здзiўлена пазiралi на яе.
Над лагерам пацягнуўся дымок ранiшнiх вогнiшчаў, адусюль чулася гамонка.
Ружа Сарона, раскудлачаная, заспаная, вылезла з-пад брызенту. Мацi, мераючы прыгаршчамi кукурузную муку простага памолу, павярнулася да дачкi. Паглядзела на пакамечаную, нясвежую сукенку, на зблытаныя, нечасаныя валасы.
– Прывядзi сябе ў парадак, - вымавiла яна скорагаворкай.
– Зараз жа пайдзi i памыйся. Надзень чыстую сукенку, я яе памыла. Прычашыся, пратры вочы.
– Мацi вельмi хвалявалася.
Ружа Сарона панура буркнула: