Доўгая дарога дадому
Шрифт:
Чаму адзiн?
Перад наступленьнем кiнулi нам невялiкае папаўненьне з тылавых падразьдзяленьняў. У нашу роту далi ручны кулямёт i прыслалi батальённага пiсара. У пiсара быў аўтамат, але без патронаў… Але сьпярша пра кулямёт. Вось пачынаюць выцягваць калёну, а ў мяне нiхто ня хоча браць кулямёт. Шмат людзей зь Сярэдняй Азii — мая нi бяльмеса, мая нi бяльмеса. I астатнiя адмаўляюцца: я не служыў, ня ведаю, як зь яго страляць. Каб ня кiдаць кулямёт, аддаў яго нейкаму дужаму дзядзьку, каб ён хоць нёс. Нельга ж губляць кулямёт… А тут стаiць пiсар без патронаў, мармыча: што мне рабiць, толькi блытацца пад нагамi? Хiтраваў, мабыць, хацеў, каб яго адправiлi з роты. Тады камандзiр роты кажа: Быкаў, аддай ты яму дыск, каб ён ня ныў. Ну я i аддаў, бо болей аўтаматаў ва ўзводзе не было, усе толькi зь вiнтоўкамi. А сам застаўся з апошнiм, што пры аўтамаце.
Toe было, канешне, памылкай. А можа, i паратункам, як пасьля выявiлася.
А тут, упаўшы, бачу, што справы нашыя — швах. Папершае, з кукурузы iдуць танкi. Колькi iх там, не зразумець, можа, чатыры цi пяць. Цi яшчэ болей. Узраўлi рухавiкi, i яны рушылi, загрукацелi iх кулямёты. А мiж танкамi — аўтаматчыкi, i крычаць: рус, здавайся! Так яны заўсёды крычалi, калi заганялi нас у якую пастку. Ну, я пачаў бiць з аўтамата, здалося, задаў iм агню. Але во аўтамат змоўк, значыць, патроны ўсе. Азiрнуўся назад, а нашы далёка ўжо бягуць у полi. Тут засталiся толькi тыя, што ўжо не кратаюцца. I я лiхаманкава рашаю для сябе: ляжаць цi ўскокваць? Калi праляжу яшчэ хвiлiну, дык яны мяне возьмуць жывым. Калi ўскочу, дык буду расшкуматаны кулямётнай чаргой. Што лепей?
Але немцы ў той час перанесьлi агонь на тых, што адбеглiся далей, мусiць, блiзка ля сябе яны цэляў ня бачылi. Агняны напор нiбы павальнеў. Я ўскочыў i кiнуўся перабежкамi. Нават не перабежкамi, а рыўкамi. Ускокваю, а праз тры-пяць крокаў падаю. Затым зноў ускокваю i зноў падаю. I так трошкi адарваўся ад немцаў. Прытым я навучыўся пазнаваць, калi яны страляюць па мне. Як чэргi пачынаюць мiльгаць вакол, падаю. А як перамяшчаюцца па iншых, ускокваю. I ў такi момант, як бег, па лытцы моцна ўдарыла, бы палкай. I я ўпаў. У боце адразу стала горача, гэта палiлася кроў. Я думаю: вiдаць, перабiла нагу. Калi так, дык усё, скончыўся Быкаў… Але ўсё ж праз колькi сэкунд ускочыў, чакаю, падломiцца нага цi не? Не, быццам не падломваецца. Толькi балiць i ў боце ўжо хлюпае. Аўтамат без патронаў, але ў мяне i безь яго навешана: палявая сумка, дзьве гранаты, адна супрацьтанкавая, кумулятыўная, — даволi несуразная штуковiна. Па-першае, цяжкая, далёка ня кiнеш, па-другое, трэба, каб яна ўдарыла аб браню сваiм донцам, зь якога толькi i можа тую браню праламiць. А каб граната так ударыла, у яе рукаятцы зроблены стабiлiзатар — такая стужка з тканiны. Увогуле кiдаць яе вельмi нязручна. I тармозiць яна сама сябе, ды яшчэ гэты палёт… Кiдануў я гэтую гранату няўдала. Вiдаць, недакiнуў, i яна не ўзарвалася. Або я ня трапiў, i цяпер не разумею, што атрымалася.
А з танку мяне заўважылi, i той рашуча давярнуў у мой бок… Ну, тое расказваць доўга, а так гэта сэкунды… I вось я закруцiўся, бы вуж, на сьнезе, ледзьве пасьпеў выхапiць з-пад танка ногi, як ён гусенiцай — па полах майго шынялю i пайшоў далей. Здалося, я ўжо разьвiтаўся з жыцьцём. Але гляджу: там, дзе танк, хтось ускоквае i шырока размахваецца гранатай, аж адлятае ўбок палявая сумка. З палявойсумкай у нас быў толькi ротны, лейтэнант Мiргарад. Выбух, танк засмылеў i неўзабаве запалыхаў на сьнезе. Там усчалася стралянiна, але гэта ўжо нашы забахалi, мабыць, па танкiстах. А я з гэтага месца ўсяляк — то бокам, то на каленях пачаў пад дымам прабiрацца далей. I тут якраз побач надарыўся санiнструктар нашае роты, аказваецца, ён бачыў, як мяне паранiла. Санiнструктар i кажа: ня трэба туды, за ўсiмi, немцы якраз туды i цаляюць. Давай у гэты бок, дзе кукуруза, там быццам лагчынка. I праўда, мы павярнулi ўбок, дзе тырчэла нейкае будыльлё, i выйшлi з-пад удару, якi кiраваў на сьцiрту. Пасьля патрапiлi на нейкую дарожку. Там ён сьцягнуў мой бот, перавязаў нагу.
Рана была скразная, прабiла галёнку, як пасьля аказалася, адшчапiла частку касьцi. Нага ад таго не падламiлася, але боль быў страшэнны, я потым праваляўся ў шпiталi студзень, люты, сакавiк — амаль тры месяцы. Не зажывала… Яшчэ забыўся сказаць, што, як бег, яны абстрэльвалi нас i з танкавых гарматаў. I вось адзiн снарад разарваўся якраз наперадзе, мяне моцна выцяла ў жывот, — у гарачцы здалося, што я атрымаў яшчэ i асколак. Асколак у жывот — то вельмi кепска. Хаця сьпярша боль невялiкi, гэтыя параненыя доўга не жывуць. Я ўжо бачыў такiх. Цела ўсё мокрае — не зразумець, цi ад поту, цi ад крывi. Перавязаў мяне санiнструктар i пакiнуў на дарозе, яму трэба было ў роту. У нашай жа армii быў загад, што байцам забаранялася пакiдаць поле бою дзеля суправаджэньня параненых.
Ля сьцiртаў грымеў бой, туды пайшлi танкi, i мой санiнструктар быў там патрэбны. Дарэчы, ён там i загiнуў. Там жа загiнуў i камандзiр роты Мiргарад ды i шмат iншых. Сьцiрты гарэлi ярка ўначы, i адтуль на дарозе паявiлася фурманка з параненымi. Але то была фурманка ня нашай — суседняй часцi, i ў ёй сядзела дзяўчынасанiнструктарка.
Мяне пасадзiлi таксама. Празь нейкi час мы спусьцiлiся з пагорачку, наперадзе ляжала вялiкае сяло з царквой. Там дзяўчына ў кагось папытала, дзе санчастка, куды везьцi параненых? (Далей было тое, што апiсана ў аповесьцi «Мёртвым не балiць». З абсалютнай дакладнасьцю.)
У хаце, дзе сабралi параненых, я спаткаў аднакашнiка з вучылiшча. Таксама параненага. Мы дамовiлiся ранiцай выбiрацца разам. Была там i адна санiнструктарка, баявiтая дзеўка накшталт маёй Кацi. Уначы мы нават выпiлi трохi, — знайшлося ў некага. Потым хлопцы апаролi ў падпечку трусоў, давай трусоў гэтых рэзаць. Хоць i параненыя, а есьцi хочацца. Блiжэй да ночы разбалелася нага, i я прылёг на лаўцы. Апоўначы хтось мяне будзiць — расплюшчыў вочы, а гэта наш камандзiр батальёну капiтан Сьмiрноў, пытаецца: «Ты паранены? Хадзiць можаш?» Кажу: не. Крыху наступаць мог, але сказаў, што не. Ён кажа: «Во зьбiраю батальён…». Закурыў, пагрэўся i пайшоў. Я зноў задрамаў i прачнуўся ад таго, што ўсё хадуном ходзiць, страшэнны абстрэл. Па сяле б’юць мiнамёты, чутно, што i танкавыя гарматы таксама страляюць, — гук такi асаблiвы, кароткi.
Прыкрыцьця нiякага, мы ж у сваiм тыле. Параненыя затрывожылiся i пачынаюць па адным выпаўзаць на вулiцу. А на вулiцы ўжо iмчацца фурманкi, ратуюцца. Мой аднакашнiк, малодшы лейтэнант, кажа: «Давай пойдзем да царквы, там цераз поле — нашы».
Неяк мы зь iм выйшлi з нашай хацiны, але да царквы не дайшлi, нас абстралялi. Я кажу: «Там мы ня пройдзем» — i вярнуўся, ён пайшоў адзiн. Ды празь нейкi час расчыняюцца дзьверы, i ён падае на парозе зь дзьвюма кулямi ў горле. Крывавая пена з роту i з ранаў. Нешта хацеў мне сказаць, ды толькi хрыпеў. Хутка сканаў на маiх руках. Яшчэ праз гадзiну ў хаце засталiся толькi тыя, што не маглi хадзiць, астатнiя паразьбягалiся. Танкi ўжо ўвайшлi ў сяло. Бачу, тут мне не адсядзецца. Нага распухла за ноч i балiць горш, чым напачатку. Ступiць я ўжо не магу. Тады i я выпаўз. У двары нейкi дзядзька з пограбу дае мне пачак аўтаматных патронаў i зноў — кумулятыўную гранату. Патронаў я ня ўзяў — у пiсталеце ў мяне былi патроны. Агранату ўзяў. Адкруцiў ручку, паглядзеў, цi ёсьць запал. Запал быў на месцы. Так я ўзброiўся i думаю: «Мабыць, то — мой фiнал, фiнiта ля камэдыя». I папоўз на дарогу. А на вулiцы ўжо, мабыць, нашыя схлынулi, нiкога няма. Танкi ўсё страляюць, асаблiва на тым канцы сяла. I тут паяў ляецца параконная фурманка, на ёй чалавек пяць салдатаў. Ага, думаю, стой! Крычу iм i махаю гранатай. Калi ня спыняцца, думаю, запушчу ў iх гранатай. Але чорта яны спынiлiся, — пранесьлiся мiма. Рашучасьцi кiнуць гранату ў мяне не хапiла. Ды ўсё ж там знайшлася добрая душа, фурманка спынiлася. Саскоквае адзiн у паўшубку, падбягае да мяне, хапае пад пахi. Так я апынаюся ў фурманцы. I як урэзалi мы з таго сяла ў поле, вырвалiся, можна сказаць, з-пад танкаў. А тыя не сьпяшаюцца нас даганяць, — страляюць з гарматаў, болей цераз нашыя галовы па тых, што далёка наперадзе. У паветры толькi фыркаюць танкавыя балванкi. Я аберуч трымаюся за нешта ў фурманцы i гляджу назад, на сяло. Ля царквы бачу нашу санчасьць у няхуцавай мазанцы. Адзiн танк там раптам спыняецца i з вулiцы двума стрэламi б’е па хацiне, тая знiкае ў воблаку пылу. I ўсё. Мабыць, тыя, што там заставалiся, абстралялi яго цi кiнулi гранату, во танк i расправiўся зь iмi. Па ўсёй верагоднасьцi, тое ж назiраў аднекуль i мой камбат, якi заходзiў перад тым, як пайсьцi зьбiраць батальён. Дык ён, канешне, рашыў, што там застаўся i Быкаў. Так мяне сьпiсалi зь лiку жывых, бо ў той полк я больш не вярнуўся.
Ёсьць і яшчэ адна версія паходжаньня мае «пахаронкі». Рэч у тым, што на тое поле пад Севярынкай наш полк не вярнуўся, начальства скіравала ягоную рэшту ў іншым кірунку. Забітыя заставаліся ў стэпе. Іх замяло сьнегам. І толькі як вясной сьнег растаў, пачалі вытайваць трупы, якія сяляне крукамі звалоквалі да саней і везьлі ў Севярынку. Ля аднаго зь іх, мабыць, знайшлі маю палявую сумку зь сякімі-такімі дакумэнтамі і палічылі, што той «падсьнежнік» ёсьць Быкаў.
Пасьля ў Севярынцы на братняй магіле зрабілі нейкі помнік зь некаторымі прозьвішчамі загіблых, сярод якіх апынуўся і я.
Пасьля ў мяне было яшчэ некалькi дзён прыгодаў, прыкладна такiх, як апiсана ў «Мёртвым не балiць». Дарэчы, гэта цi не адзiная аўтабiяграфiчная аповесьць, дзе ўсё цi амаль усё — праўда. Але менавiта тое, што праўда, i стала непрымальным для сацрэалiзму. Можна сказаць, што галоў ным ворагам гэтага славутага мэтаду была праўда. Праўду адсочваў увесь дзяржаўна-партыйны iнстытут выдаўцоў, рэдактараў, рэцэнзэнтаў i крытыкаў. У той час, як валадары нашых думак не пераставалi правакацыйна агiтаваць: пiшыце праўду! Колькi нашага брата, пiсьменьнiкаў, пагарэла менавiта на праўдзе… А на хлусьнi, наадварот, рабiлi кар’еру.
Далей нас, параненых, везьлi кудысь на бранi нашых танкаў. Была ноч, сьветлая, зiмовая. I нас раз за разам бамбiлi нямецкiя самалёты. У часе бамбовак танкi спынялiся, i танкiсты хавалiся пад iмi, каб, калi загарыцца, пасьпець адбегчыся. А я нi зьлезьцi, нi адбегчыся ня мог i ляжаў пад бомбамi зьверху. Толькi моцна трымаўся, каб ня скiнула выбухам. Але пасьля адной асаблiва лютай бамбоўкi, калi на сельскай вулiцы згарэлi дзьве машыны, ня вытрываў i скацiўся долу. Узьлезьцi назад не ўдалося, i я запоўз у нейкую хату. Танкi пайшлi далей. Куды? — я ня ведаў, ды i танкiсты самi ня ведалi. Даведалiся пасьля. Дык запоўз я ў хату, хтосьцi памог, узьлез на ложак. Цёмна, ноч. На стале нешта стаiць, гаршчок нейкi. Сунуў туды руку, намацаў яшчэ цёплы бурак i пачаў яго есьцi. Побач на ложку хтосьцi ўжо ляжаў, мая рука ўсё трапляла ў штось мокрае на саломе, ды мне было не да таго. Я адразу заснуў. А як прачнуўся, пачало сьвiтаць, гляджу на суседа, а гэта немец, обэрлейтэнант. Але ўжо нежывы, ужо сьцюдзёны i нават задубянеў. А быццам быў жывы, як я ля яго клаўся.