Доўгая дарога дадому
Шрифт:
Румыны па загаду караля Мiхая (пасьля ўзнагароджанага Сталiным ордэнам Перамогi) дружна капiтулявалi. Цi разьбягалiся дадому. У iх было шмат коней, i мы часьцяком мянялiся iмi — проста на дарозе сваiх здыхлякоў на iхнiх цi нямецкiх бiцюгоў. Мелi нават i запасных. Бо на фронце коней гiнула ня менш, чым людзей, i артылерыя заўжды адчувала праблему зь цяглавай сiлай. Але вось аднойчы дывiзiю ды i ўсю армiю вяртаюць з фронту на нейкую тылавую станцыю, пачынаецца пагрузка на чыгунку, кудысь перакiдваюць. Вагонаў не хапае. Пяхотай набiваюць цяплушкi, артылерыю закочваюць на адкрытыя плятформы. Там жа i артылерысты. Ад дажджу i ветру — усё тыя ж палаткi.
Тут я захварэў — зусiм па-дурному, па дарозе на фармоў ку, бо, як казаў мой сябра ўзводны Ягораў, хто ж хварэе па дарозе ў тыл? Але так, менавiта па дарозе ў тыл. Сьпярша была малярыя, трэсла з прырэчных малярыйных паплавоў, пасьля падключылася яшчэ нешта. На плятформе пад палаткай стала невыносна, тым болей, што пайшлi восеньскiя дажджы. I мяне перанесьлi ў цяплушку санчасьцi. Але, здаецца, нашыя дактары навучылiся за вайну толькi рэзаць, а на якiя там хваробы спрэс забылiся. Праляжаў я ў халодным вагоне ўсю дарогу да ўкраiнскага Луцку, лепей ня стала. Выгрузiлiся ў лесе, пачалi абладжвацца — зямлянкi, шалашы, канавязi… I тут я зусiм звалiўся. Зноў паклалi ў санчасьць — закiнуты дом бяз вокнаў, безь дзьвярэй.
Ляжу адзiн на саломе ў кутку, дрыжу, тэмпэратура расьце, даюць нейкiя таблеткi, якiя памагаюць слаба. Аднойчы адчуў, што калi я зараз жа ня ўстану i не пайду адсюль, дык тут i сканаю. I я сабраў у сабе ўсю волю, усе слабыя сiлы i, хапаючыся рукамi за хваiны, дабрыў да сваiх хлопцаў. Там мне далi паўкварты самагону, ад якога я адразу заснуў. Пасьля неяк пакрысе ачомаўся.
Адразу ж пачалiся заняткi, — палявыя i страявыя, зь песьняй (а як жа, — жалезная традыцыя з часоў прускай армii), нарады, палiтзаняткi (таксама традыцыя, хiба савецкая). Празь нейкi час пасьля вячэры прыходзiць да шалаша наш палкавы сьмершавец, пачынае размову: колькi ў апошнiх баях забiтых, колькi параненых… А Мокiш, пытаецца, таксама забiты? Так, кажу, таксама. Ля Серату. А вы бачылi сваiмi вачыма? Тут я трошкi затрывожыўся, бо гэты Мокiш у часе бамбоўкi дзесь зьнiк, можа, разарвала бомбай. Надта напружаны быў бой, i нiхто ня згледзеў, куды ён дзеўся. Каб не рабiць сабе лiшняга клопату, калi пачалi пiсаць зьвесткi пра страты беззваротныя (забiтых) i зваротныя (параненых), я i запiсаў Мокiша ў лiк забiтых. Дык вось, кажа сьмершавец, вы пакрываеце дэзэртыра. Ваш Мокiш затрыманы камэнданцкiм патрулём у Бельцах. Зь якой мэтай вы далi фальшывыя зьвесткi?
Во бяда, лiха на яе i на гэтага Мокiша, каб яму нi дна, нi накрыўкi. Ды i я — варона! Але хто думаў, што ён дасьць драла дадому? Давялося мне зноў пiсаць, апраўдвацца, сьмершавец яшчэ разы два прыходзiў. Пасьля адстаў.
Атрымалi папаўненьне ў жывой сiле, i мяне перавялi з батарэi ў ПТА 2-га батальёну. Камандзiр батальёну (зноў капiтан Сьмiрноў) адразу зрабiў мне вымову, як я прыйшоў прадстаўляцца, — за дрэнны парадак на канавязi, нячышчаных коней. (Божа, колькi крывi псавалi гэтыя конi!
У вайну i пасьля. Чысьцiня iх i збруi, бясконцыя вывадкi — жывучыя рэцыдывы старой кавалерыйскай традыцыi, якая не хацела аджываць i ў новы час. Сапраўды, кожная армiя рыхтуецца да мiнулай вайны, а будучая прыходзiць нечакана.) Тым ня менш строгi быў наш камбат Сьмiрноў, былы школьны настаўнiк. Ён таксама папсаваў мне нямала крывi ўжо ў баях на венгерскай зямлi. Але я на яго не крыўдую, бо шмат што было заслужана.
Фармоўка, аднак, хутка скончылася, атрымалi папаўненьне i падрыхтавалiся да пагрузкi на чыгунку. Перад пагрузкай давялося стаць сьведкамi страшнай сцэны расстрэлу двух салдатаў — за абрабаваньне i забойства ўкраiнскай сям’i зь недалёкага хутару. Iх судзiў вайсковы трыбунал i прыгаварыў да вышэйшай кары. Ранiцой на паляне лiтарай П пастроiлi полк, на сярэдзiне выкапалi яму. Асуджаных бязь дзягаў i пагонаў паставiлi да ямы, зачыталi прыгавор. Затым камэнданцкi ўзвод даў залп, i абодва звалiлiся ў яму. Як iх там закопвалi, мы не глядзелi, настрой ва ўсiх быў прыгнечаны.
Канешне, усе разумелi, што тыя два заслужылi, што атрымалi, але ж… Усё роўна было агiдна ад гэтага пакараньня напаказ. З агiдай у душы полк i адправiўся да станцыi Луцк — на пагрузку ў эшалён.
Пагрузiлiся i паехалi, на гэты раз у цяплушках — зь печкамi i нарамi. У асобным вагоне — конi (конскi састаў, паводле вайсковай тэрмiналёгii). У мяне ва ўзводзе чатыры вялiзныя нямецкiя бiцюгi, якiя добра цягнуць гармату зь перадком, але заўжды крокам. Рысьсю яны ня ўмеюць. I шмат корму iм трэба. А сена ў нас няма, аўсу не даюць. Калi зьвярнуцца да начальства, атрымаеш адзiн адказ: знайсьцi. Знайсьцi i накармiць! Панятна? Iспалняйце! Мае салдаты «iсполнiлi» — дзесь на станцыi нацягалi з плятформы буракоў i накармiлi, адна кабыла празь дзень здохла. Што рабiць? Хутка выгрузка, як цягнуць гармату? Дайшло да начальства, палiтапарату, тыя паднялi хай — страта баяздольнасьцi, вiнаватага да адказу. Хто вiнаваты? Канешне, камандзiр, лейтэнант Быкаў. Зноў завялi справу… А ў мяне на тым часе быў камандзiрам гарматы (той самай, што без прыцэлу) старшы сяржант Закiраў, башкiр па нацыянальнасьцi, вялiкi спэц па конях. Ён i кажа: ня дрэйф, лейтэнант, выгрузiмся — каня дастанем. Яшчэ лепшага.
I праўда, дастаў. Ды не аднаго. Нават i мне дастаў пад сядло — выдатнага дрыкганта, езьдзiць на якiм было адно задавальненьне. Кепска хiба, што дужа высокi, каб узьлезьцi, трэба якая падстава — плот цi пень. Зь зямлi дастаць нагой стрэмя было немагчыма. Затое на дарозе — ня конь, насалода. Маршам праз Трансыльванiю, партызанскую Ваяводзiну дагналi трэцi Украiнскi фронт. Немцы там слаба абаранялiся, болей адступалi, i мы хутка ўвайшлi ў Венгрыю.
Гэта была першая на нашым шляху сапраўды эўрапейская краiна, не пабураная вайной, са шматлiкiмi адзнакамi даваеннага дабрабыту. Позьняй восеньню ў дождж i слоту iдзем, бывала, празь венгерскiя гарадкi i паселiшчы ды прагна пазiраем на iх ладныя, пад чарапiцай дамоўкi, акуратныя брамкi, драцяныя агароджы. Белыя сьцены вясковых хатаў яшчэ здалёку зьзяюць чырваньню ад маткоў разьвешанага перцу, знакамiтай венгерскай папрыкi… Сустракала насельнiцтва ўвогуле прыязна, нават гасьцiнна, хоць венгерская армiя тады яшчэ ваявала з намi, хiба безь нямецкага iмпэту. У кожным доме белы хлеб, вяндлiна, каўбасы, слоiкi варэньня з розных фруктаў. Уся садавiна перапрацавана, нарыхтавана ўзiмку, састаўлена ў скляпах. Па скляпах, канешне, мы заўсёды лазiлі. Бо цi баi, цi бамб ёжкi, надзейнае сховiшча, калi ў вёсцы, — склеп. Там жа i выдатнае венгерскае вiно. Аж ня хочацца вылазiць — пад агонь, — на кроў i сьмерць. Войска там перайшло на самазабесьпячэньне, тое, што варылася ў палявых кухнях, перасталi браць. Iдзём, бывала, калёнай празь якое сяло, i салдаты, бы мышы, шмыг-шмыг па падворках. Пасьля даганяюць свой строй — падпахай вэнджаны кумпячок, процiгазная сумка поўная слоiкаў з варэньнем, на штыху белы бохан, а ў руках вядзёрка цi канiстра зь вiном. Камандзiры глядзелi на тое паблажлiва, самiм перападала. Зноў жа Венгрыя была саюзьнiцай Гiтлера, таму шмат што дазвалялася.
Позьняй восеньню фарсiравалi Дунай. Помню, тры днi бiлiся, i ўсё няўдала. А Дунай там шырачэзны, можа, як Волга. З аднаго берагу другi ледзьве вiдаць. Мы фарсiруем ноччу. Вядома, сьпярша артпадрыхтоўка — даволi слабая, сродкамi штатнай артылерыi. Зь берагу я пастраляю крыху на крайнiм прыцэле, бяжыць хтось ад камбата: «Спынiць стральбу, — чым будзеш страляць на тым беразе?». У сэнсе, калi на гэтым расстраляеш свой боезапас. То правiльна, стральбу спыняем. Празь нейкi час прыбягае начальнiк артылерыi — пачаму спынiлi артпадрыхтоўку? Немедленна агонь! Ну канешне, гэты адказвае за артпадрыхтоўку, а той бераг яго пакуль што не хвалюе. Так дзьве цi тры ночы. Перадавыя роты на плытах i лодках адплываюць па начным Дунаi, i нiхто не вяртаецца. Хiба назаўтра прыбрыдзе зьнiзу па цячэньнi мокры салдат, дрыжучы раскажа, як iх там сустрэлi немцы. Так доўжылася да таго часу, пакуль па Дунаi не прайшлi бранякатэры з танкавымi вежамi на палубах, у некаторых былi нават «кацюшы». Яны ўзялi нас на свой борт i высадзiлi на тым беразе. Коней пакiнулi на гэтым, а там у першым жа венгерскiм сяле мой Закiраў раздабыў коней у поўным складзе. Так ад Дунаю пачалi наступленьне ў напрамку на Балатон. Гэта былi жахлiвыя баi кожны дзень i кожную ноч.
Памятаю, калi камбат аддаваў загад, мы заўсёды цiкавiлiся, хто перад намi: немцы цi венгры? Калi венгры, дык яны надта не супрацiўлялiся, пад нацiскам адыходзiлi. А немцы, канешне, як заўсёды: колькi хацелi, столькi абаранялiся. Лёгка зьбiць iх з занятых пазыцый было немагчыма, пакуль яны самi не пакiдалi iх.
Стаяла позьняя восень, сьцюжа, слота, дажджы… Сьпярша ад Дунаі iшлi лясiстыя пагоркi, а затым раскiнулiся балоцiстыя поймы, мэлiярацыйныя каналы. Акапацца там не было як, поле бою наскрозь прастрэльвалася. Неяк увесь дзень iшоў дождж, позна ўвечары занялi нейкую вёску, батальён разышоўся па хатах, начальства таксама. Стомленасьць страшэнная, халадэча. Спаць жа нiколi не дазвалялася, калi можна было, хвiлiну якую ўрывалi дзе i хто мог. Галоўным чынам як зьнiкалi куды камандзiры. Мы закацiлi ў нейкi падворак гарматы i тут жа ў хаце прылеглi.
Толькi я прыдрамаў, здаецца, а ўжо сьвiтае, i за вёскай у лесе iдзе бой. Батальён рушыў туды на сьвiтаньнi, а нас не гукнулi. Ну, бачу: справы мае кепскiя… Бо я з гарматамi абавязаны быць там. А я праспаў. I салдаты мае праспалi. I вось мы рванулi туды цераз поле — пад абстрэлам, што было сiлы ў коней. Даскакалi да лесу, а тут якраз камандзiр батальёну, адразу да мяне зь пiсталетам: за ўкланеньне ад бою… Падобна, ён тут жа хацеў са мной расправiцца, бо батальён ляжыць, а немцы сякуць разрыўнымi, лiха працуюць iх хуткастрэльныя МГ. Але памалу астыў i загадвае: зьбiць кулямёты! 20 мiнут часу. Мы хутчэй гармату ўстанаўлiваем, i тут высьвятляецца: няма снарадаў. Рэч у тым, што дзеля гатоўнасьцi снарады заўсёды клалi на станiны, а як гналi пад агнём цераз поле, тыя пападалi, рассыпалiся. Дзе цяпер iх шукаць?
У нашым жа перадку былі толькі бранябойныя і падкал іберныя, якімі тады не стралялі. Кулямёты сякуць, толькi вецьце сыплецца. Камбат крычыць: «Быкаў, агонь!» А чым агонь? Гэта было, канешне, жахлiва, я тады хацеў, каб мяне як найхутчэй забiла. Усё ж паслаў перадок на поле, пазьбiралi ў быльнягу снарады, пачалi мы страляць. Словам, у гэтым лесе яны калашмацiлi нас добра, а што мы зрабiлi iм нашым агнём, тое невядома. Можа, зьбiлi, а можа, тыя пад вечар самi адышлi. Як я ўпамiнаў ужо, другая гармата ў мяне была без прыцэлу, а без прыцэлу якая ж стральба? Такiм чынам, у запасе заставалася, апроч гарматы, яшча пара коней, шэсьць чалавек салдатаў. Я iх трымаў у тыле, — што iм рабiць на перадавой? На перадавой у нас ладныя хлопцы Сьвiнцоў i Пронiн, камандзiр i наводчык — харошы наводчык. А старшы сяржант Закiраў, спэц па конях, у нас за iнтэнданта.