Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

– Яны былі толькі ў двух аддзяленнях: дваццаць першым, якое зараз тваё, і на якое напад ужо адбыўся, як ты памятаеш… ну, і ў дваццаць дзевятым.Праўда, іх там зараз няма, але ж згадзіся, адкуль гэтым жанчынам ведаць такія падрабязнасці…

– Артэфакты… - паўтарыў Свенсан,нібыта штосьці ўспамінаючы. – Гэта, здаецца, тыя металічныя прадметы незразумелага прызначэння, пра якія…

– Пра якія я гаварыў табе, - падхапіў Холін. – Толькі не пытайся ў мяне, што гэта за прадметы і навошта яны спатрэбіліся “дзікім кошкам”. Адказваю адразу: уяўлення нават не маю!

– І дзе яны зараз, артэфакты з дваццаць дзевятага аддзялення? – спытаўся Свенсан і адразу ж здагадаўся сам, які пачуе адказ. – Яны ў цябе, у гэтым вось кабінеце?

Холін нічога не адказаў, але маўчанне ягонае было больш красамоўным, чым любыя словы.

– Кацер на трэцяй пасадачнай пляцоўцы, – прагучаў у селектары прыемны жаночы голас і Свенсан не адразу ўцяміў нават, што гэты прыемны голас належыць ні каму іншаму, я рабочай жонцы Холіна.

– Усё, ідзем! – Холін пляснуў Свенсана па плячу. – Дарэчы, у цябе ж было і нейкае іншае пытанне!

– Было, - сказаў Свенсан, выходзячы ў прыёмную следам за Холінам. –Гэтыя людзі, супрацоўнікі дваццаць дзевятага аддзялення, якія зараз, калі я не памыляюся, сталі заложнікамі… што з імі будзе далей?

– З імі? – не азіраючыся нават, Холін неяк абыякава паціснуў плячамі. – Не ведаю. Хутчэй за ўсё, яны ўсе загінуць. А што?

– Нічога.

У гэты час Холін і Свенсан якраз спыніліся каля ліфта. Ліфцёр з пачцівасцю адчыніў пазалочаныя дзверы… і вось ужо яны павольна паплылі ўверх, на дах памяшкання, дзе і былі размешчаны галоўныя пляцоўкі для пасадкі і ўзлёту паветранага транспарту.

– Табе іх шкада? – спытаўся раптам Холін, уважліва гледзячы на Свенсана. – Іх там дарэчы, каля дваццаці… гэта, калі не ўлічваць рабочых жонак для продажу…

– Тады яшчэ пытанне, - павольна прагаварыў Свенсан, упарта не адводзячы позірку. – Калі ты загаддзя ведаў, што гэтыя жанчыны здзейсняць напад менавітана дваццаць дзевятае аддзяленне, чаму б тады было не аддаць загад, каб усе людзі пакінулі памяшканне, не чакаючы нападу? Дарэчы, замест іх у будынку можна было загаддзя размясціць тры-чатырыдэсантныя групы.Такім чынам мы б і людзей выратавалі, і…

– І сарвалі б усю аперацыю, так? – Холін задумліва пакачаў галавой. – Ведаеш, асабліва я не лічу, як некаторыя,гэтых жанчын нейкімі вышэйшымі істотамі… але ўсё ж не будзем забываць, што гэта “дзікія кошкі”…

– Не зразумеў? – сказаў Свенсан.

– А тут і разумець няма чаго! – Холін нечакана засмяяўся. – Няўжо ты лічыш, што яны б зрабілі напад на аддзяленне без супрацоўнікаў, нічога не западозрыўшы пры гэтым?

* * *

Будынак, у якім размяшчалася дваццаць дзевятае аддзяленне ФІРМЫ, значна адрозніваўся ад будынку аддзялення дваццаць першага. Гэта была прысадзістая, амаль квадратная пабудова ўсяго толькі ў тры паверхі. Але Свенсан ведаў, што шмат якія службы аддзялення і амаль усе ягоныя складскія памяшканні размешчаны не тут, на паверхні, а ў трох падземных ярусах будынка.

Непадалёку, на вышыні якіх-небудзь двух дзесяткаў метраў ад зямлі застылі ў грознай сваёй нерухомасці дзесяць баявых дэсантных шлюбак.Тут жа, вакол будынка, размяшчалася і вялікае мностварознакаляровых транспартнікаў…у любы момант яны таксама маглі ўзняцца ў паветра.. Дэсантнікі ў скафандрах стаялі асобнымі баявымі групамі і, здавалася, толькі чакалі загаду. Іх было не менш за тры ўзводы…апрач дэсантнікаў, тут жа, у шчыльным кальцы аблогі знаходзілася і каля сотні ўзброенных да зубоў ахоўнікаў ФІРМЫ…

– І ўся гэтая моц супраць усяго толькі двух жанчын! – сказаў Холін.
– Ці не смешна?

– Супраць двух “дзікіх кошак”, - паправіў яго Свенсан. – Дарэчы, а пра трэцюю нічога пакульне чуваць?

Замест адказу Холін толькі насцярожана і нават некалькі недаверліва ўпіўся калючым поглядам у твар Свенсана.

– Я ведаю, дзе яна, - сказаў ён пасля нядоўгага маўчання. – Дакладней, я здагадваюся, дзе тая жанчына можа знаходзіцца ў дадзены момант. Але гэта потым… пасля таго, як мы пакончым з гэтымі…

Да іх ужо спяшаўся усхваляваны Зіберт.

– Ну што? – спытаў у яго Холін. – Яны там?

Зіберт кіўнуў галавой.

– Тады пачынайце аперацыю, - сказаў Холін. – Чаго марудзіць!

– Дык… гэта… - Зіберт усхваляваны сглытнуў. – А як жа заложнікі? Можа, перамовы?

– Ніякіх перамоў! – рэзка сказаў Холін. – Вы ўжо вялі з імі перамовы тыдзень таму! І што?

Зіберт нічога не адказаў.

– Пачынайце аперацыю!

– Ёсць!

Зіберт казырнуў, прагаварыў штосьці ў мікрафон на адвароце мундзіра…і амаль адразу ж усе дэсантныя шлюбкі апусціліся крыху ніжэй, аказаўшыся такім чынам на адным, прыкладна, узроўні з пасадачнай пляцоўкай, што знаходзілася на плоскім даху аддзялення. Адначасова з гэтым іх манеўрам шчыльнае чалавечае кальцо вакол асуджанага на смерць будынка сінхронна падалося назад.

– Можа і нам крыху адыйсці? – задумліва прагаварыў Холін. – А, урэшце рэшт,мы і так знаходзімся далекавата …

І ў гэты час не менш дзесяці плазменных установак пачалі пачаргова біць па будынку…

Гэта было жудаснае відовішча. Жудаснае і прыгожае адначасова… На месцы вялізнай трохпавярховай пабудовы бушавала цяпер адзінае, блакітна-зеленаватае полымя, падобнае на нейкую гігантскую экзатычную кветку. Выжыць у гэтым пекле было практычна немагчыма…

І тут Свенсан успомніў пра падземныя ярусы.

– Вядома ж, яны зараз там, пад зямлёй, - сказаў Холін, нібыта імгненна прачытаўшы думкі Свенсана. – Рабочых жанчын “кошкі”, без усялякага сумнення, таксама схавалі ў адным з падземных памяшканняў. А вось што датычыцца астатніх заложнікаў…

Холін не дагаварыў, але Свенсан яго і так зразумеў.

– Ты лічыш, што яны маглі пакінуць заложнікаў там? – Ён паказаў рукой на смертаносную “кветку” на месцы будынка… полымя з кожным імгненнем разгаралася ўсё мацней і мацней, нават з гэтай адлегласці адчувалася смяротнае ягонае дыханне… а плазменныя ўстаноўкі са шлюбак па-ранейшаму працягвалі пачаргова выкідваць у той бокзеленаватыя альбо блакітныя згусткі энергіі… - Што яны робяць?! Загадай ім спыніць агонь!

Холін нічога не адказаў.

– Яны трацяць энергію без усялякага сэнсу!

– Яны ведаюць, што робяць! – нечакана рэзка адазваўся Холін.
– Дарэчы, вось яны і закончылі сваю справу…

І сапраўды, шлюбкі, усе як адна, павярнуліся раптам і, зрабіўшы шырокі паўкруг над рэшткамі будынка, паляцелі прэч. Далёка, праўда, яны не адляцелі… зноў спыніліся ў паветры такім жашырокім паўкругам.

А на месцы будынка працягвала бушаваць полымя. Тэмпература там дасягнула такіх памераў, што плавілася нават жалеза. Будынак не проста разбураўся, ён неяк асядаў, павольна сцякаючы ўніз…

Поделиться с друзьями: