Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

Потым яна суха і холадна паўторыць сваё штодзённае папярэджанне, аб тым, каб ён не смеў нікуды адсюль высоўвацца (ведала б яна пра ягонае штодзённае блуканне па незразумелых гэтых калідорах!), аддасць тое ці іншае распараджэнне наконт вячэры…і зноў знікне ў жудасных сваіх джунглях, знікне да самага вечара…

А яму, Сарджэну, застанецца толькі чакаць яе вяртання і… наступнай чароўнай ночы…

* * *

Свенсан увайшоў у вялізную, багата абстаўленую прыёмную рэзідэнта і нечакана ўбачыў на месцы прэм’ер-сакратара… рабочую жонку Холіна. Хоць, чаму нечакана! Ведаючы Максіміліяна, гэтага і трэба было чакаць…

Свенсан раптам уявіў сабе, як заходзяць сюды загадчыкі аддзяленняў, бізнесменырознага калібру, проста прадстаўнікі іншых планет і міжпланетных арганізацый…салідныя, упэўненныя ў сябе людзі… заходзяць і… трапляюць у поўную залежнасць ад простай рабочай жонкі! Бо пасада прэм’ер-сакратара рэзідэнта – даволі важкая пасада, і той, хто яе займае, па праву лічыцца другім чалавекам на Аграполісе…

Дакладней, лічыўся, бо Холін, як заўсёды, усё зрабіў па свойму.

Сам Свенсан, дарэчы, ніколі не адносіўся да рабочых жонак з той доляй знявагі і абыякавасці, што з’яўлялася амаль абавязковым для мужской паловы насельніцтва на гэтай, цалкомфермерскай планеце (ды ці толькі на ёй!). Але і лічыць рабочых жонак за сапраўдных, паўнацэнных людзей ён, пражыўшы тут амаль два гады,таксама ўжо не мог… ды і не былі яны людзьмі ў прамым сэнсе гэтага слова. І хоць сваёй уласнай жанчыны Свенсан так і не займеў за час сваёй вымушанай працы на Аграполісе – карыстацца паслугамі гэтых няшчасных стварэнняў яму даводзілася і не раз. І ў Агры, неафіцыйнай сталіцы Аграполіса, дзе ён неаднаразова бываў па тых ці іншых службовых справах, і на шматлікіх курортах паўночнага ўзбярэжжа… ва ўсіх гатэлях і дамах адпачынку меўся цэлы штат жанчын, адзіным заняткам якіх была тая самая старажытная прафесія, якая да гэтага часу шырока практыкавалася ва ўсіх, нават самых далёкіх кутках той частцыСусвету, што абжылі ці толькі пачынаюць абжываць людзі. Праўда, для рабочых жонак Аграполіса прафесіяй гэты занятак назваць было цяжка. Жанчына з’яўлялася тут звычайнай прыладай працы, такой, скажам, як электракар або пральная машына. Проста, у кожнай з гэтых прылад была сваярабочая функцыя, толькі і ўсяго…

Таму і Свенсан прывык адносіцца да гэтай катэгорыі жывых“рабочых прылад” адпаведна, хоць і без усялякай жорсткасці і знявагі, чым так любілі злоўжываць мясцовыя жыхары, калі не ўсе, дык пераважная іх большасць. Але і асаблівай павагі, тым больш, нейкіх трапяткіх пачуццяў да “рабочых жанчын” Аграполіса Свенсан, вядома ж, не адчуваў, ва ўсялякім разу, да нядаўняга часу…

Сустрэча з “дзікай кошкай”, якая нечаканааказалася “рабочай жонкай” простага малаадукаванага фермера, літаральна перавярнула ўсё у душы былога космадэсантніка. Цяпер на кожную рабочую жонку ён глядзеў зусім іншымі вачыма…

Вось і зараз, утаропіўшыся ў малады прыгожы твар рабочай жонкі свайго непасрэднага начальніка, Свенсан раптам адчуў, як аднекуль знізу падкаціўся да горла тугі салёны камяк. Нават дыхаць стала цяжка…

Цікава, кім яна была раней, гэтаяжанчына? Якім чынам патрапіла сюды?

А рабочая жонка Холіна, ускінуўшы на імгненне свае цудоўныя блакітныя вочы, штосьці прагаварыла неразборліва ў селектар. Яна нават не кранулася з месца, не тое, каб устаць… але гэта, як не дзіўна, зусім нават не абразіла Свенсана. Наадварот, хутчэй…

– Як справы? – нечакана нават для самога сябе спытаўся ён у рабочай жонкі. – Усё ў парадку?

У блакітных вачах жанчыны штосьці прамільгнула… магчыма, здзіўленне, а Свенсан зразумеў раптам, што зрабіў тое, чаго рабіць ані ў якім разе нельга было. Да чужых рабочых жонак, наогул, не прынята звяртацца ў адсутнасці мужа, тым больш, з такім вось бязглуздымі пытаннямі…

– Заходзьце, - голас жанчыны быў пад стаць яе чароўным вачам, мяккі і мілагучны. – Рэзідэнтвас прыме.

Свенсан перавёў погляд на масіўныя, матава чорныя дзверы злева ад уваходу. Серабрыстая таблічка якраз на ўзроўні ягоных вачэй і надпіс на таблічцы залатымі літарамі: Максімілян Холін, паўнамоцны рэзідэнт ФІРМЫ на Аграполісе…

“Што ж, - міжволі падумалася Свенсану, - Холін нарэшце дабіўся таго, чаго жадаў… нават больш таго, чаго жадаў! Такі ўзлёт ён, пэўна, не прадбачыў нават у самых смелых сваіх марах. Ці ўсё ж прадбачыў?”

Свенсану раптам прыйшла ў галаву яшчэ адна нечаканая думка.Парадаксальна, але гэтым фантастычным сваім узлётам Холін усяцэла абавязаны менавіта… рабочым жонкам. Дакладней, “дзікім кошкам” Барсума, якія па злой іроніі лёсу былі некалі ператвораны ў “рабочых жонак”…

Так што, ненавідзець “дзікіх кошак” у Холіна не было зараз аніякіх пастаў… іншая справа, што пакінуць іх у жывых, выпусціць жывымі з планеты, ён таксама не мог ні ў якім разе. Інакш імклівы і круты ягоны ўзлёт ператворыцца ўяшчэ больш імклівае ікрутоепіке…

– Заходзьце, - паўтарыла жанчына ўсё такім жа роўным і прыемным голасам. – Рэзідэнт вас чакае.

І, зусім нечакана для Свенсана, жанчына раптам устала са свайго месца і, падыйшоўшы да масіўных гэтых дзвярэй, расчыніла іх.

– Праходзьце!

– Дзякую! – машынальна сказаў Свенсан, гадаючы пра сябе, усім наведвальнікам яна вось гэтак адчыняе дзверы, ці яму, Свенсану, аказана нейкая асаблівая ўвага.Ён увайшоў у адчыненыя дзверы і адразу ж спыніўся каля ўваходу, азіраючыся па баках.

У такім вялізным кабінеце Свенсану быць яшчэ не даводзілася. Меліся, праўда, на Аграполісе памяшканні і значна большыя (дэманстрацыйныя залы, к прыкладу), але кабінет…

Свенсан нават не адразу разглядзеў у ім Холіна, бо той чамусьці не сядзеў за вялізным паліраваным сталом з залатога дубу, аднаго, дарэчы,з самых рэдкіх і дарагіх на Аграполісе парод дрэў. Максіміліян сціпла стаяў у расчыненага акна і глядзеў кудысьці ўніз. На ўвайшоўшага ў кабінет Свенсана ён, ці то не звярнуў увагі, ці то проста зрабіў выгляд, што пакуль што не заўважае яго.

– Выклікалі? – спытаўся Свенсан афіцыйна-абыякавым тонам.

І толькі тут Холін, адарваўшыся нарэшце ад назіранняў, павярнуўся ў бок Свенсана. Худы аскетычны твар новага рэзідэнта адразу ж ажывіўся, на блёклых вузкіх вуснах яго слізганула і адразу ж зноў знікла нейкая загадкавая ўсмешка.

– Ну, вядома ж выклікаў, раз ты тут! – Хуткім крокам Холін падыўшоў да падначаленага, працягнуў яму руку. – Ну, прывітанне, прывітанне! Як справы? Усё ў парадку?

– У поўным! – сказаў Свенсан, асцярожна паціскаючы сухую, вузкую, але нечакана моцнуюдалонь Холіна.

Яму падумалася раптам, што Холін задаў яму тыя ж самыя пытанні, якое сам Свенсан крыху раней задаваў ягонай рабочай жонцы. Што гэта, простае супадзенне?

– Як працуецца ў новай пасадзе?

Вось ужо каля тыдня, як Свенсан выконваў абавязкі загадчыка аддзялення. Таго самага, дзе доўга быў спачатку брыгадзірам, а потым зусім крыху (суткі якія, не больш…)намеснікам загадчыка. Праўда, нікога са знаёмых яму людзей там не засталося, усе былі новыя, незнаёмыя. Лепш гэта для начальніка альбо горш… пытанне неадназначнае. З аднаго боку, цяжка кіраваць тымі, хто яшчэ ўчора быў табе проста калегам па рабоце і нават сябрам… з другога ж боку…

– Цяжкавата, - прызнаўся Свенсан. – Па-першае, няма неабходнага вопыту, па-другое…

– Па-другое,усё новыя людзі?

– І гэта таксама, - сказаў Свенсан пасмурна. – Тым больш, што ўсе яны з розных месцаў…

– Нічога, гэта часова, - суцешыў яго Холін. – Спрацуюцца. А што яшчэ?

– Яшчэ? – Свенсан паглядзеў на свайго начальніка з недаўменнем. – Што яшчэ?

Холін зноў усміхнуўся загадкавай сваёй усмешкай.

– Ну, ты сказаў: і гэта таксама… - патлумачыў ён. – Значыцца, ёсць яшчэ штосьці… Што менавіта?

Поделиться с друзьями: