Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
Замест адказуСвенсануздыхнуў і неяк нерашуча паглядзеў на Холіна. Нерашуча і нават крыху збянтэжана.
– Ну давай! – сказаў Холін. – Выкладвай!
– Што выкладваць? – зноў не зразумеў Свенсан. А, можа, проста зрабіў выгляд, што не зразумеў…
– Усё! – з хударлявага твару Холіна ўсё ніяк не сходзіла незразумелая гэтая ўсмешка. – Усё, што цябе такнепакоіць!
Свенсан зноў уздыхнуў.
– Баюся, што я не падыходжу для гэтай пасады, - сказаў ён. – Тым больш, што я…
Не дагаварыўшы, ён памаўчаў крыху.Холін таксама маўчаў, працягваючы усміхацца.
– Я, наогул, хачу звольніцца.
– Што?!
Усмешка Холіна знікла. Зараз на Свенсана глядзеў зусім другі чалавек… цяжка было нават уявіць, што ён здольны ўсміхацца, гэты чалавек…
– Ты што, звар’яцеў?!
– Хутчэй, наадварот… - цяпер ужо Свенсан усміхнуўся, дакладней, амаль прымусіў сябе гэта зрабіць. – Я, наогул, хачу ў бліжэйшы час пакінуць гэтую планету.
– Вось нават як?
Холін нарэшце падыйшоў да стала, сеў у чорнае скураное крэсла рэзідэнта.
– Сядай! – ён паказаў Свенсану на адно з бакавых крэслаў. У адрозненні ад чорнага крэсла начальніка, усе яны былі цёмна-чырвонага колеру. – Ды сядай жа ты!
Свенсан асцярожна прысеў на самы акрайчык аднаго з крэслаў.
– Прычына? – спытаў Холін. – У рэшце рэшт, можаш не адказваць, я і так ведаю!
– Ведаеш? – Свенсан засмяяўся. – Цікава, як ты можаш ведаць тое, аб чым я і сам яшчэ не ведаю дакладна? Але, калі ты ведаеш: скажы! Мне і самому цікава…
– “Дзікая кошка”, - сказаў Холін. – Тая, што даравала табе жыццё тады. Уся справа ў ёй, ці не так?
– Не так! – Свенсан сцяў зубы. – Мне проста абрыдла гэтая работа! Мне абрыдла тое, чым мы ўсезаймаемся!
– Ціха, ціха! – сказаў Холін шэптам. – Не так гучна!
Свенсан абвёў пакой уважлівым позіркам.
– Баішся, што нас могуць падслухаць?
– Ведаеш, чаго я баюся больш за ўсё? – Холін памаўчаў крыху і сам жа адказаў на сваё пытанне. – Дурняў, бо яны заўсёды непрадказальныя.
– Выходзіць, я дурань? – пацікавіўся Свенсан.
– Выходзіць!
Нейкі час яны абодвы маўчалі.
– А яшчэ ты запамятваў аб адной рэчы…
– Гэта якой?
– Кантракт на пяць гадоў, які ты падпісаў два гады таму, усё яшчэ дзейнічае. Спадзяюся, ты памятаеш, што чакае парушальніка кантракта?
Ён змоўк, і нейкі час двое мужчын толькі моўчкі глядзелі адзін аднаму ў вочы.
– Таму я і прыйшоў да цябе, - прамармытаў Свенсан, першым адводзячы ўбок позірк. – Бо ў цябе, як у рэзідэнта, ёсць праваануліраваць кантракты па ўзаемнай згодзе бакоў…
– І ты вырашыў, што я гэта зраблю для цябе?! І не спадзявайся нават!
Апошнія словы Холін амаль выкрыкнуў. Свенсан са здзіўленнем на яго паглядзеў.
– Разумею!– сказаў ён. – Ну што ж… прыдзецца парушыць кантракт! А што рабіць…
Але Холін ужо ўзяў сябе ў рукі.
– Проста ты мне патрэбен, - прагаварыў ён ужо звычайным сваім тонам. – А наконт работы… мне здаецца, ты проста перапрацаваў крыху, вось і ўсё. Давай зробіў так: з сённяшняга дня лічы сябе ў адпачынку. Два месяцы табе хопіць?
Два месяцы на Аграполісе былі роўны тром з паловай зямным. Гэта было даволі шчодрым падарункам з боку Холіна, звычайны гадавы адпачынак супрацўніка ФІРМЫ гэтага рангу быў не большым за паўтары месяца…
– Як наконт трох? – сказаў Свенсан, падымаючыся.
– Трох? – заклапочана перапытаў Холін, штосьці падлічваючы ў думках. – Тры – гэта ўсё ж занадта…
– Ды гэта я так, - сказаў Свенсан. – Пажартаваў! Мне і аднаго не трэба!
Холінзасмяяўся.
– А ты маху не дасі! – сказаў ён, і хацеў, здаецца, яшчэ штосьці дадаць, але ў гэты самы час засвяціўся раптам адзін з мноства экранаў на сцяне. На экране узнік усхваляваны твар начальніка бяспекі Аграполіса Фрыдрыха Зіберта.
Зіберт, як і Свенсан, калісьці быў космадэсантнікам… яны нават ведалі адзін аднаго ў той далёкі час.Праўда, наўрад капітан Зіберт, камандзір асобай дыверсійнай групы, вылучаў тады радавога Алафа Свенсана сярод іншых курсантаў-практыкантаў сваёй групы. А потым Свенсан, пасля першага ж ранення атрымаўшы датэрмінова званне капрала, быў пераведзены зусім у іншае падраздзяленне… і зноў сустрэліся двое былых космадэсантнікаў толькі праз шмат гадоў, тут, на Аграполісе…
– Сэр! – звярнуўся Зіберт да Холіна, не звяртаючы аніякай увагі на Свенсана, які таксама з цікаўнасцю глядзеў зараз на экран. – Усё атрымалася, як вы і планавалі!
– І што? – узняўшыся з месца, Холін літаральна ўпіўся ў экран прагным позіркам. – Ну, не маўчы!
Зіберт звярнуў нарэшце ўвагу на Свенсана, коратка яму кіўнуў. Свенсан, гэтак жа коратка, кіўнуў у адказ.
– Ну, што яшчэ там?! – амаль закрычаў Холін. – Зноў штосьці сарвалася?! – Ён перахапіў недавердівы погляд, які Зіберт зноў кінуў у бок Свенсана. – Гавары, пры ім можна!
– Сэр, - хуценька прагавараў Зіберт, -яны і сапраўды зрабілі напад на адно з аддзяленняў. І менавіта на дваццаць дзевятае, як вы і прадбачылі…
– І што?!
Такім усхваляваным Холіна Свенсан яшчэ не бачыў.
– Мы блакіравалі іх там! – Зіберт памаўчаў крыху і дадаў: - Разам з супрацоўнікамі…
– Добра, вылятаю!
Экран патух, а Холін, узняўшыся з-за стала, уважліва паглядзеў на Свенсана.
– Ты ўжо ў адпачынку? – спытаўся ён. – Ці яшчэ не?
– Усё залежыць ад абставін, – ухіліўся ад прамога адказу Свенсан. – Калі ты хочаш запрасіць мяне з сабой…
– А чаму б не? – крыху павагаўшыся, сказаў Холін. – Мне здаецца, ад цябе там будзе больш карысці, чым ад усіх гэтым…
І, не закончыўшы фразы, ёнтолькі ўздыхнуў…
– У мяне тады два пытанні, - пачаў Свенсан, не спускаючы вачэй з твару свайго непасрэднага начальніка, які ў гэты самы час аддаваў па селектару нейкі, нячутны з таго месца, дзе стаяў Свенсан, загад… хутчэй за ўсё,гэта быў загад аб тым, каб ім падрыхтавалі транспарт…
Аддаўшы, нарэшце, гэты загад, Холін узняў галаву і ўважліва паглядзеў на Свенсана.
– Ты штосьці ў мяне запытаў?
– Яшчэ не, - сказаў Свенсан. – Але ў мяне да цябе і сапраўды маецца пытанне. Нават два…
– Давай свае пытанні, толькі хутка! – Холін зноў і яшчэ больш уважліва паглядзеў Свенсану ў вочы. – Дарэчы, першае з іх я ўжо ведаю загаддзя.Як я здагадаўся, што адбудзецца напад, ішто мэтай нападу будзе менавіта дваццаць дзевятае аддзяленне?
Свенсан кіўнуў, крыху здзіўлена.
– Атрэфакты! – коратка кінуў Холін.
– Артэфакты? – недаўменна перапытаў Свенсан.