Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
– Нічога, - адказаў той. – Гэта я так…
Нейкі час Холін толькі моўчкі глядзеў на яго, потым зноў пацягнуўся да мікрафона.
– Адкрывайце агонь! – загадаў ён. – Прасачыце, каб вакол не было нашых людзей! Ці не, пачакайце хвілінку!
Ён змоўк і пачаў насцярожана прыслухоўвацца да чагосьці. Свенсан таксама прыслухаўся. Да ягонага слыху данесліся адчайныя крыкі і такія знаёмыя воплескі ручных плазмераў…
– Падобна на бой? – прагаварыў ён.
Адзін з бакавых экранаў раптам засвяціўся і на ім узнік усхваляваны твар кагосьці з ахоўнікаў.
– Што там у вас? – крыкнуў Холін. – Ды не маўчы ты!
– Яны напалі на нас, сэр! – задыхаючыся, нібыта ад хуткага бегу, прагаварыў ахоўнік. – На іх скафандры дэсантнікаў, таму іх своечасова і не заўважылі. Тым больш, што ўсе былі ўпэўнены, што абедзьве “кошкі” зараз там, на “Краце”. О, Божа!
Праз увесь экран палыхнула раптам нейкім зеленаватым святлом, і ахоўнік, ускінуўшы над галавой рукі, паваліўся кудысьці ўніз. А праз імгненне патух і сам экран. А трывожныя крыкі і воплескі плазмераў чуліся дзесьці зусім ужо побач…
– Плазмер! – зароў Холін, працягваючы руку да Зіберта. – Тут ёсць хоць адзін плазмер?!
Ён выхапіў зброю з рук Зіберта і выслізнуў з кабінкі. Зіберт адразу ж кінуўся следам…. у транспартніку зараз засталіся толькі Свенсан, ды яшчэ перапалоханы загадчык аддзялення, які па-ранейшаму сядзеў на падлозе і гучна ікаў.
Уключыўшы знешні абзор, Свенсан змог, нарэшце, хоць крыху ацаніць абстаноўку.А яна была для ўдзельнікаў аблогі незайздроснай. І гэта яшчэ мякка кажучы…
Бой зараз ішоў у паветры, дзе цёмныя фігуры ў дэсантных скафандрах імкліва праносіліся ў самых розных напрамках, спрытна спрабуючы ўхіліцца ад, яшчэ больш імклівых, блакітных плазменных разрадаў. Шанцавала далёка не ўсім… вось яшчэ адзін з дэсантнікаў каменем пайшоў уніз, напэўна, няўдала перасёкшыся ў палёце з блакітнай смерцю. Хутчэй за ўсё, дэсантнік гэты застаўся жывы (не так проста нават згусткам плазмы прабіць дэсантны скафандр), але на бліжэйшыя некалькі дзён, а то і тыдняў, ён быў надзейна выведзены са строю…
Ахоўнікі, якія ўзняцца ў паветра не маглі, па прычыне адсутнасці скафандраў, толькі разгублена пазіралі ўверх, не рашаючыся прымяніць зброю. Іх можна было зразумець - усе фігуры ў небе выглядалі зусім аднолькавымі… нават спрактыкаванае вока Свенсана не магло пакуль адрозніць “дзікіх кошак” ад астатняй масы дэсантнікаў…
– Яны заб’юць нас! – пранізліва заверашчаў загадчык аддзялення. – Яны спаляць нас разам з гэтым кацерам! Адно трапнае пападанне - і мы нябожчыкі!
Адшурхнуўшы ўбок Свенсана, загадчык дваццаць дзевятага аддзялення куляй, а дакладней, вялікім нязграбным кулём вываліўся з кабіны, пакінуўшысвайго калегу з аддзялення дваццаць першага ў поўнай адзіноце.
Але Свенсан гэтага, здаецца, наватне заўважыў. Ён зусім выпадкова зірнуў на бакавы экран…чырвоная пульсуючая кропка усё яшчэ рухалася, працягваючы паступова аддаляцца ад месца бою…
“Аўтаматыка, - падумалася Свенсану. – Яны зноў падманулі нас! Хоць, чаму “нас”? Я тут пры чым?”
Свенсан зразумеў раптам, што прыйшоў час выбіраць. З кім ён зараз: з ФІРМАЙ, служэнню якойаддаў два апошніх гады жыцця, ці з гэтай незвычайнай жанчынай, аб якой думаў амаль тры гады, і з якой так нечакана сустрэўся зноў… тут, на Аграполісе…
На планеце, дзе жанчын, наогул, не лічаць за людзей…
Чырвоная пульсуючая кропка раптам зрабіла ледзь прыкметны паварот улева, і Свенсан зразумеў адразу ж, што ніякая гэта не аўтаматыка. Там, у “Краце” хтосьці быў, жывы хтосьці…і гэты “хтосьці” кіраваў зараз машынай…
А “Крот” ужо выходзіў за межы экрана і, здаецца, ніхто на яго не звяртаў нават увагі. У цэнтры ўвагі быў паветраны бой дэсантнікаў з “дзікімі кошкамі”.
Але, калі гэтыя жанчыны тут, і вядуць бой, то хто ж тады там, у “Краце”?
“Перадаць на шлюбкі, каб па-ранейшаму не пакідалі па-за ўвагай землярыйную машыну? – гэтая думка раптоўна прыйшла ў галаву Свенсана і ён пацягнуўся нават да пульта рукой, але амаль адразу зноў адхапіў яе. – Якога дзьябла! Мне гэта навошта?!”
Чырвоная кропка пакінула межы экрана, але Свенсан ужо гэтага не бачыў. Усю ўвагу ён сканцэнтраваў на экранах знешнега абзору.
А там штосьці змянілася. Напэўна па камандзе знізу, дэсантнікі раптам разляцеліся ва ўсе бакі і Свенсан нарэшце ўбачыў тых, каго ўвесь гэты час безпаспяхова шукаў…
Дзве адзінокія фігуры ў скафандрах, якія засталіся ў паветры і па якіх ахоўнікі зараз адкрылі суцэльны шалёны агонь на паражэнне, праўда, пакуль што беспаспяхова. Жанчыны зверху адразу ж адказалі ім тым жа, і з куды большым поспехам.
Плазмеры, якімі былі ўзброены ахоўнікі, не йшлі ні ў якае параўнанне з плазмерамі космадэсантнікаў. Іхзеленаватыя зарады не маглі, не толькі прабіць скафандр, але нават больш менш сур’ёзна яго пашкодзіць…
Праўда, нават несур’ёзныя пашкоджанні такой складанай штукі, як дэсантны скафандр, могуць з цягам часу вывесці яго са строю…
Свенсан, з заміраннем сэрца глядзеў, як дзесяткі і сотні зеленаватых маланак літаральна ўпіваліся ў скафандры “дзікіх кошак”. Пераважная большасць гэтых маланак адбівалася звыштрывалым пакрыццём скафандра… але маланак было занадта ўжо шмат…
Вось адна з жанчын пачала каменем падаць уніз. Кінуўшыся следам, другая жанчына імгненна падхапіла сяброўку.Трымаючы яе левай рукой, жанчына гэтая не толькі працягвала даволі паспяхова ўхіляцца ад большасці зарадаў, але і паспявала весці трапны агонь у адказ. Праўда, доўга так працягвацца не магло…
Што ж, здаецца, славутыя “дзікія кошкі” пацярпелі ўсё ж паражэння, як гэта неверагодна гучыць.Праўда, пры такой вялізарнай перавазе праціўніка ў жывой сіле, тэхніцы і ўзбраенні, іншага і быць не магло…
Ці ўсё ж магло?
Свенсан і сам сабе не мог нават растлумачыць, што ж падштурхнула яго на гэты крок. Нечакана яму ўспомніўся той юнак-фермер, Нікаля Сарджэн, здаецца… і яго адносіны да сваёй рабочай жонкі, і нечуванае для фермераў злачынства супраць заканадаўства Аграполіса, на якое гэты самы Сарджэн свядома пайшоў дзеля каханай жанчыны...
Што ж, ён, Алаф Беджамін Свенсан,зараз паспрабуе зрабіць штосьці падобнае!
Ухапіўшыся за штурвал правай рукой і звычна паклаўшы левую на клавішы пульта кіравання, Свенсанлітаральна ўскінуў транспартнік у паветра. Ён не ведаў канкрэтна, хто ж з двух жанчын зараз беспрытомна боўтаецца у паветры, а хто самаахвярна бароніць параненую сяброўку, хоць, пакінуўшы яе на волю лёсу, у “дзікай кошкі” заставаўся яшчэ нейкі, хоць невялікі шанц на выратаванне.Выратаваць іх абодвух… такой і была мэта Свенсана …праўда, для гэтага яму патрэбна было праявіць зараз усё сваё майстэрства ў кіраванні транспартнікам.