Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
“Ірума! – падумалася Свенсану. – Дык вось якое яе сапраўднае імя! Ірума! Прынцэса “дзікіх кошак”… “
– Я дам табе новае імя, замест згубленага!
– У мяне ўжо ёсць новае імя! – сказала арфістка ціха.
– Я – Ева!
– Ева?
Уважліва і з нейкім нават здзіўленнем Ірума паглядзела на сваю субяседніцу.
– Ты хочаш стаць “дзікай кошкай”, Ева?
– Не ведаю!
Ева павольна ўзнялася з падлогі, падыйшла да нерухомага Адама, павольна апусцілася каля яго на калені.
– Адам! Ты жывы, Адам?
Нейкі час яна прагна ўглядвалася ў твар маладога фермеры, нібыта спрабуючы адшукаць там хоць якія прыкметы жыцця, потым з адчаем павярнулася да “дзікай кошкі”, якая стаяла побач і з халоднай абыякавасцю за ўсім назірала.
– Ты забіла яго, Ірума!
Яна так спакойна прагаварыла гэтае імя, якое пачула ўпершыню ў жыцці… а Свенсан, з нейкім недаўменнем нават, уцяміў, што яму вельмі не хочацца называць гэтую жанчыну Ірумай. Лепш ужо тады– прынцэсай…
– Называй мяне лепш прынцэсай, Ева, - сказала Ірума. –Ва ўсялякім разе, пакуль мы не пазнаёмімся бліжэй… Дамовіліся?
– Дамовіліся, - прашаптала Ева. – Навошта ты забіла яго, прынцэса?!
“І ўсё ж я буду называць яе проста Ірумай! – нечакана змяніў свой пункт гледжання Свенсан. – Прынцэса… яшчэ чаго не хапала!”
– Табе яго шкада? – абыякава, без усялякай нават цікаўнасці спыталася Ірума. – Шкадамужчыну?
Ева нічога не адказала, замест яе адказаў Свенсан.
– Гэты мужчына адносіўся да яе з вялікай пяшчотай і разуменнем… а яшчэ ён так жадаў дапамагчы мне…
– Я гэтага не ведала!
З той жа абыякавасцю Ірума паглядзела на нерухомае цела маладога фермера ля сваіх ног.
– Ён хутка ачуняе.А нам час рухацца. Ідзем!
Яна выйшла першай, і Свенсан паслухмяна рушыў следам.
У зале, дзе зусім нядаўна ішла вясёлая гулянка, зараз было пуста. Толькі жанчыны-арфісткі спалохана ціснуліся каля сцяны, спрабуючы хоць неяк нацягнуць на сябе тыя запэцканыя лахманы, якія засталіся зараз ад іх, некалі беласнежных хітонаў. Стол быў павалены набок, рэшткі розных страў валяліся па ўсёй падлозе. А ў адным месцы на падлозе мелася яшчэ івялікая чырвоная пляма, падазронна нагадваючая кроў…
– Дзе яны ўсе? – спытаўся Свенсан, адчуваючы раптам, як раптам перасохла ў роце, як нейкі цягучы непрыемны халадок паступова запаўняе грудзі. – Можа, табе не было неабходнасці забіваць іх усіх… яны ж ні ў чым асаблівым не вінаватыя…звычайныя фермеры…
У гэты час у пакоі з’явілася яшчэ адна жанчына, у якой Свенсан з цяжкасцю пазнаў рабочуюжонку Рыка. Яна нібыта стала маладзейшай гадоў на пятнаццаць… што ж так магло змяніць яе знешнасць усяго за некалькі гадзін?
Можа, тое, што яна ішла зараз, высока ўзняўшы галаву? Ці адсутнасць хоць нейкіх прыкмет страху і прыгнечанасці, якія раней ніколі не пакідалі яе твару?
У руках жонкі Рыка(былой жонкі Рыка?) меўся зараз вялікі скрутак разнастайнагамужчынскага адзення, які яна і вываліла на падлогу прама каля ног спалоханных арфістак.
– Адкідайце ўбок сваё рыззё! – зараз жа скіравала Ірума, падыходзячы да жанчын. – Апранайце пакуль што вось гэта! Яно будзе вам крыху велікаватым… але нічога, сыйдзе на першы час.
Узрадаваныя тым, што зноў ёсць хтосьці, хто будзе аддаваць ім загады і каму можна зноў падпарадкоўвацца, арфісткі пачалі хуценька разбіраць мужчынскае адзенне. А Свенсан зноў падыйшоў да Ірумы.
– Не ведаю, магчыма, у цябе і былі важкія прычыны, каб забіць іх усіх… - сказаў ён суха. – Але распранаць забітых… гэта ўжо…
Не паварочваючы нават галавы , жанчына проста зірнула на яго праз плячо. Спакойна і крыху насмешліва.
– Супакойся, я іх не забівала!
– Не забівала? – Свенсан перавёў недаўменны погляд на аголеных жанчын у кутку. – Ты хочаш сказаць, што гэта зрабілі яны?! Па твайму загаду?
– І яны нічога не рабілі!
Ірума нарэшце павярнулася да Свенсана. Нейкі час моўчкі глядзела на яго.
– Язачыніла іх у склепе. Там шмат віна, так што яны хутка суцешацца… – Яна памаўчала крыху і дадала, усё з той жа насмешкай у голасе: - Супраць таго, што я прымусіла іх крыху распрануцца, ты, спадзяюся, не будзеш пярэчыць?
– Не буду, - сказаў Свенсан, адчуваючы сябе чамусьці поўным ідыётам. – Тым больш, што гэта яны самі параздзіралі адзенне на жанчынах…
Потым погляд Свенсан нечакана ўпаў на крывавае пляма на падлозе, і ён зноў спахмурнеў.
Ірума, здаецца, перахапіла гэты ягоны позірк.
– Ну, так, аднаго з іх мне ўсё ж прыйшлося забіць! – паспешліва і з нейкай нават прыкрасцю ў голасе сказала яна. – Па-першае, ён першым пачаў страляць у мяне з плазмера, па-другое…
– Па-другое, ты хацела паказаць усім астатнім, што ні кропелькі не жартуеш? – закончыў за яе Свенсан.
– А што мне заставалася рабіць? – Ірума абыякава паціснула плячамі. – Спадзяюся, супраць аднаго забітага ты нічога не маеш супраць?
– Супраць аднаго не маю, - нечакана нават для сябе самога сказаў Свенсан. – Асабліва супраць гэтага!
– Вось бачыш! – Ірума раптам весела рассмяялася. – Тым больш, што распранаць гэтага недамерка мы не сталі, хоць ягонае адзенне ідэальна падыйшло б адной з гэтых няшчасных жанчын …
– Яны і сапраўды былі няшчасныя, - згадзіўся Свенсан. – А зараз ты хочаш зрабіць іх шчаслівымі, ці не так?
– Магчыма!
Ірума зноў павярнулася да арфістак, якія паспелі ўжо пераапрануцца ў занадта вялікае для іх мужчынскае адзенне, і, вядома ж, павінны былі выглядаць у гэтым адзенні крыху нават смешнавата…
Толькі смешнавата Свенсану не было… хутчэй,страшнавата... Бо ён зразумеў раптам, што перад ім знаходзяцца дзесяць новых “дзікіх кошак”.Патэнцыяльных, праўда… пакуль што гэтыя жанчыны і самі аб гэтым яшчэ не здагадваюцца…
Нават не дзесяць, а адзінаццаць, калі прылічыць сюды яшчэ і Еву…
Дарэчы, дзе ж яна?
Напэўна, Ірума падумала аб тым жа самым…
– Ева! – паклікала яна, адначасова ласкава і ўладарна. – Ты дзе, дзяўчынка?
– Я тут, прынцэса!
Еваз’явілася ў зале не адна. Яна падтрымлівала пад руку Адама, праўда, убачыўшы Іруму, неяк міжволі адсунулася ад яго.