Ад ценю дрэў зялёны Іярдан,Напоўнены нябеснаю лагодай,Цячэ ў душу Гасподняю гасподай,Пустэльнасці аперазаўшы стан.Густой вадой Хрысціцель ІаанХрысціў Хрыста, і леціў ахалодайАд ценю дрэў зялёны Іярдан,Напоўнены нябеснаю лагодай.Не пагасіўшы соль Хрыстовых ран,Імкнецца свет умыць і ўцерці згодайАд ценю дрэў зялёны Іярдан,Напоўнены нябеснаю лагодай.
* * * Камяняр крута камень куе…
Камяняр крута камень куе.У рашучым настроі зубіла,Быццам сіла,Што старасць згубіла,Зноў правы праявіла свае.Іскры прагнуць паветры глыток.СпёкаРот разаўляе шырока.Быццам выбіў ён словы прарока,Паважае сябе малаток.Апранае ЕрусалімКамянярЯк заложнік знямогі.І ў канцы яго мулкай дарогіЗамаўчыцьТолькі камень над ім.
Святарнае святло
Трыпутнік
I
Ерусалім —Хаціна Саламона.Страха накрытаСонечнай сломаю.АкропленаеПраведнасці лонаСлязой,Як з мора Мёртвага,Салёнаю.
II
Ад ускоту аж да закотуСонцу хапае сілыТрымаць спякотуІ свой настрой прыўзняты,Як бы цыбатаценеПаўдзён ні рос.Ерусалімскія схілы,Як тыяНепад’ярэмныя асляняты.І мроіцца ўяве нядрэмнае,Што на неаб’езджаным недзеУ горад уедзеІсус Хрыстос.
III
Раскрыжаваныя рукі,НібыРазнятыя для палёту крылы.І голас архангельскае трубыЗ крыніцы смагіНап’ецца сілы…І ўбачыш такое ў сабе самім,Што пабаішся пасвіць вачыма…Аднойчы ўвайшоўшы ў Ерусалім,Не зможашВыйсці з Ерусаліма…
Манастыр Латрун
Тут сам сябе саромеецца крок.Халодных сцен халодная ахова.Пятнаццаць год маўчацьДалі зарокМанахі,Каб адчысцілася слова.З манахамі маўчацьВіна, бяда,Трывога ды гарластыя навіны.Гавораць моўчкі позіркі, хада.Кранае цішу ўсмехДы ўсхліп нявінны.І толькі манастырскае віноПрыняць зарок не хочаНадта хмуры.АдноЗа ўсіх смялей шуміць яно,Вяшчуючы народзіны й хаўтуры…
І дагэтуль…
Тут жыў рыбак Сімон.І камяніЯк быццам і дагэтульПахнуць цінай.Было,Чакалі сеткі глыбіні,Аблокамі навісшы над хацінай.І мора галілейскае ўраджайНе выпускала з хвалістых засекаў,І рыбакі пачулі праз адчай:— Я вас зраблю лаўцамі чалавекаў…Назваў Сімона Пётрам Бог жывы,Каб збыўся каменем царквы Ягонай.І, гаспадар гарачай галавы,Апостал не спяшаўсяСтаць іконай.Ён завагаўся, морам ідучы,І пеўнеў крык пачуў,Каб адрачыся.І ў вернасці да скону кленучыся,Ад брамы раю атрымаў ключы.
Выхад
І праявіцца будзе час праяве,А цеста закісліць няма калі,І ўцёкам з рабстваСам Гасподзь спрыяе,І ў ценяў за плячыма хатулі.Дык на вадзе ўчыняй муку няволі,І цеста прэснае, як дні твае,Кладзі на плечы —Сонца агнявоеХай праснакі пячы не прыстае.І вёў Майсей…І пёк пясок, як прысак…Не скажуць ні дажджы, ні маразы:У праснакоў саленаваты прысмакАд потуЦі ад радаснай слязы…
* * * Чым Бог бліжэйшы да зямлі…
Чым Бог бліжэйшы да зямлі,Тым Ён нябеснейшы…І тут, відаць,Прывычна дзіва здзейсніўшы,Уборы, што з блакіту,Лёгка скіне — і,Нябачны, ўбачыццаСляпым і жабракам.Як выдых, выйдзеЗ ветрасценнай скініі,За сынаў больДаруючы цвікам…
* * * Усходняя калючая краса…
Усходняя калючая красаСама сябе калючасцю бароніць.На свет глядзіць,Як быццам з-пад крыса,Альбо ўтрымае цень,Альбо аброніць…Усё жыве,Пакуль свой мае цень.Паласкавеўшы,Перакаці-полеЗгубіла ценьІ марна дзень у дзеньБяжыць.Бо цень свой не дагнаць ніколі.
* * * Я царкву сваю ў душы нашу…
Я царкву сваю ў душы нашуЗ алтаром святла, званіцай болю.Правіць смутак мой па мне імшу,Хоча хваласпеў злагодзіць долю.Я хаджу, ўпавіты праз вякі,Як шляхамі да сябе,Грахамі.Прычашчаюся з Яе рукі,Спавядаюся прачыстай Маме.З тлумам ды з малітваю жыву,Паважаючы зямлю сырую.І за тое,Што нашу царкву,Думаю, Ўсявышні мне даруе.
Мальба
Калі маю суцішыць галавуНапханая габлюшкамі падушка,І змоўклы запярэчу —Я жыву,Бо за мяне жыве мая дачушка!Яна мая па духу, па крыві,Крывіцкая крывінка,Крывічоўна.Святы Гасподзь,Душой не пакрывіІ не падумай пра яе грахоўна.Нябесны пыл ператварае ў брудНахабны свет захаканы, шалёны.Няхай не трапіць толькі ў перакрут,Як з лёну тканая, душа Ілоны.І на каленях аб адным малю,Бо пачынаю адчуваць расстанне, —Гасподзь,Дачушку не забудзь маю,Будзь Бацькам ёй,Калі мяне не стане.
* * * А святлом да святла прабіцца…
А святлом да святла прабіццаЗ паднявольнае глухатыМожа толькі бягуха-крыніцаДы яшчэ, мама вечная,Ты.
Позірк
Нязмерклым позіркам іконГлядзіць на нас Прысуд халодны,А ў позірку дакор, і кон,І прага выбеліць палотныЗямных шляхоў, —На іх вякі,Што будуць, што былі аднойчы,Нібы сухія васількі,Ляжаць,Нябесны сум не тоячы.Не змераць зорнаю вярстойЖыццё.І зверыць час няма чым.А можа, гэта позірк Той,Што ўбачыць хочамІ не бачым?
* * * А камень на сэрцы…
А камень на сэрцы,Каб вецер не знёсІ сэрца,І нас, ветрагонаў.Той камень ад жорнаў,Дзе меле лёсАвёс неўзараных загонаў.І цёмныя жорны,І зорны латак,І смех,Пабялелы ад мліва,Пытаюць падтакліва:Так ці не так?І каменьЦяжэе маўкліва.
Па чарзе
Спачатку ловім мы жар-птушку,Узняўшы ў небе зорны пыл.А потым —Палку-падпірушку,Каб свой падперці небасхіл.І засланяем шчыльна люшку,Чакаючы з апошніх жыл,Каб на апошнюю падушкуУпаў хоць ценьАнёльскіх крыл…