Каб нават зрабіўся анёлам,Дык, твой пралятаючы дом,Зваліўся б,Бо я зачапіўся б крыломЦі дужа рагатым нечым,Па-грэшнаму чалавечым…
Сагнуліся
СагнулісяПрыдарожных бярозаў цвікі,ЗольЗабівае іх ціха ў сутонне.ХрапуцьГарабатыя грузавікі,Як нейкіяМарсіянскія коні.А недзеВячэра расселася ля катла,СтаміласяСупраціўляцца пакора.У заўтраДарога спяшаецца да святла,КабЗ цёмнымВярнуцца паспець ва ўчора.
* * * І хочацца дабрадзею…
І хочацца дабрадзеюУ гэтым зябкім жыцці,Назваўшы жонкай надзею,Да скрухі пайсці ў зяці.Са скрухай думаць аб страце,З надзеяй зіму перажыць.Ліпець у прымацкай хацеІ вока не запарушыць.Кастрыцай благога настрою,Як клопат сатрэ свой лён.З усмешкай —З вясёлай сястроюСустрэць невясёлы скон.
* * * Аглухне…
АглухнеІ адчырванее медзьАд сораму перад самой сабою.Не ўсё ж грымець.Час цьмецьІ зелнецьАд зайздрасці.Яна ж была трубою…
* * * А з дна калодзежа святлей…
А з дна калодзежа святлейСвет бачыца над галавою.Ад холаду аслеплы глейХацеў быЗелянець травою.Але траве не ў галаве,Што не адна яна жывая.Цячэ вада,І глей плыве,І дно паволі заплывае.А светСвятлее ўсё адноРамонкамУ сусветнай багне.Пакуль ёсць дно,Датуль яноЗабраць таго, хто ўверсе,Прагне.
* * * Зноў ісціна з прадоння цемры выплыве…
Зноў ісціна з прадоння цемры выплывеІ цьмяна блісне, як нарог ратая:Тваё жыццё —Апошні сказ у бібліі,А першы сказ наступнік разгадае.
Вечаровыя пацеры
Стане Віфлеемам сэрца…
* * * Каля гасподняй Дамавіны…
Каля гасподняй Дамавіны —УкленчыцьІ апасці ніц,Як ліст,Што адляцець павінныПад блаславенне бліскавіц.Пліта халодная, як розум,Паразумеецца з душой.СпакойАбдасць такім марозам,Што ў гэтым свецеЎспомніш той.Чый БогАдзін за ўсіх хварэе,Смяецца з нашых звадаўЛёс.Бо ў старасці мы ўсе —Яўрэі,Як малады Ісус Хрыстос.
* * * Ён ступаў…
Ён ступаўПа маладой зямлі,Выратоўца, босаю нагою.Дома доўга тлеюць вугалі,Домам пахне родны дым ізгою.Ён пакінуўБосыя слядыНа спякотных камянях і ў чыстыхДушах.І дагэтуль цень худыК вечару расцеІ пыл не выстыг.КабЛюдскому не згарэць галлю,З ласкі БоскайМусіць свет да сконуНайсвятую ўсёй зямліЗямлюУздымаць над прахам,Як ікону!
Сцяна Плачу
Сцяна не адгароджвае.ЯнаНазвана прышласцюСцяной Плачу.Як покуць,Свету цэламу відна.Тут кожны думае:Свой сум растрачуІ зробіцца нявіннаю віна.А за СцяноюЦі чуваць ЯмуІ наш самотны плач,І наша гора.Трымаюць сцены хатуІ турму.Адзін Гасподзь —Надзейная апораЎсяму, што Ім задумана,Ўсяму.Паразбуралі нашы храмы ўсе.І, мабыць, гэта перад развітаннемСлёз ціхіх хмарыВетрам прынясе,І мы жывой Сцяною ПлачуСтанем,Каб заступіцца даць ад насКасе.Стах страх.Маўчыць таемнасць, як сцяна.У небасхілаЗацякла спіна…
Над Галілейскім морам
Затрапятаўся, быццам дабравесце,Над Галілейскім морам галубок.І ветру зажадалася прывесціЗ маруднай рыбайСеткі трапяткія.І ён бруёк блакітны павалок.І дол сухіУспомніў дотык кія.Лянотаю зялёнай пальма млее.Тут мусіў змаладзіцца свет стары.І стала хроснай маткайГалілея.І Капернаўм чуе крок Хрыстовы.І не змаўкае Слова на Гары.Як наша каня,Просіць піць прастора.
Русалка
Сонца бяссоннае паліць пальма.Вецер, як заказытаны, шастае.Ды позіркі ўсіхныяХалодзіць подыхамНекранутай красыРусалка з возера спёкі —Пальма:Постаць лускастая,Зялёныя валасы…
Ерусалім
Міхаілу А. Фарфелю
Млечны Шлях, як радасны кілім,Любяць развінуць нябёсы поўначы,Каб душа, йдучы ў Ерусалім,Не блудзіла ў цемры,Бога помнячы.Колеры світання й палыну,Колеры няспыннасці й нязменнасціАпранаюць міг у даўніну,Важаць часПразрыстымі бязменамі.Як на мулкіх зорах,Горад лёгНа пагорках, дзе начуе раніца.Блізка лог,Дзе ўсіх збірацьме БогСудным днём,Што ўсім апошнім станецца.А вядуць не ўсе дарогі ў Рым,У ЕрусалімІдуць нястомнікі.На магільніку, як дым, сівым,Скалянелі камяні-паломнікі.Тут да Бога блізка, як нідзе,Аж чуваць,Як Немінучасць дыхае.З Вока яснага сляза ўпадзе —Стане Віфлеемам сэрца ціхае.
* * * Страх свой не абтрасеш, як прах…
Страх свой не абтрасеш, як прах.Цяжка смерці зазірнуць у вочы.На Галгофу далёкі шлях,Не чаканы,Як сон сірочы.У самім жа сабе згарыш,Сам наблізіш сваю катастрофу,Сам жа мусіш свой несці крыж,Узысці на сваю Галгофу.І праступяць у людзях,У тляхЦудадзейнасць,Вар’яцтва,Калецтва.Да Галгофы кароткі шлях —Даўжынёй на ўсё чалавецтва…
* * * Прыгадваю гарыстыя Бычкі…
Прыгадваю гарыстыя БычкіУ горадзе, абраным панам Богам.І кланяюся ранішнім дарогам,Што пабягуць дадому нацянькі,Дзе слова Быкава прапахла стогам,Дзе п’е паўдзён яшчэ ў ракі з рукі,Дзе цешацца разлогам скразнякі,Затокай вадзянік, мядзведзь мярлогам.Тут Еўфрасінні Полацкай чалоЗайшло ў імглу, а з Полацка вялоСвятло святое да Ерусаліма.Радзімы без апостала няма.Свой боль, свой сум, свой подых нездармаАпосталу даверыла Радзіма.