Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

А вось паўднёвая частка мацерыка была суцэльнай белай, дакладней, зялёнай плямай, якаяажыўлялася крыху блакітнымі рысачкамі рэк. І толькі ў адным месцы назялёным суцэльным гэтым фоне мелася маленькая фіялетавая кропачка.

– Яна там, сэр! – дакранаючыся ўказкай да гэтай кропачкі, сказаў Холін. – Дакладней, я амаль упэўнены, што яна там…

– Ведаеш, Максіміліян, мне неяк не падабаецца гэтае слова, “амаль”, - сказаў Раджа, пасля нядоўгага маўчання. – Мне трэба мець больш дакладныя звесткі.

– Яна там, сэр! – паўтарыў Холін. – Я ў гэтым нават не сумняваюся!

– Цудоўна! – сказаў Раджа, уважліва ўглядаючыся ў карту. – Ну а зараз, калі гэта не цяжка, растлумач мне, што гэта за месца, і што там робіць “дзікая кошка”?Хоць, адказ на другое пытанне я ўжо і сам ведаю. Яна там хаваецца ад нас, так?

– Яна і сапраўды хаваецца там ад нас, - падцвердзіў Холін. – Але не толькі хаваецца…

– Што яшчэ?

– Яшчэ?

Холін зноў паднёс указку да фіялетавай кропачкі…і тая адразу ж нібыта выбухнула знутры.

Ураджанне чалавека, які глядзеў ў гэты самы момант на карту было такім, быццам ён падае ўніз з вышыні ці, наадварот, зямля знізу сама імкліва імчыцца яму насустрач. Вось ужо ўвесь вялізны экран стаў зялёным…вось суцэльны зялёны фон пачаў распадацца на асобныя пагоркі, даліны, балоты…можна было разглядзець нават асобныя дрэвы, дакладней, іх густыя вершаліны. А потым, калі да зямлі заставалася ўсяго нічога, нейкія два дзесяткі метраў, віртуальнае “падзенне” гэтае раптам рэзка затармазілася а затым і зусімспынілася.

Цяпер на экране бачыўся толькі невялікі ўчастак паверхні, але на ім выразна можна было разглядзець сярод зеляніны дрэў і кустоў нейкую масіўную і амаль квадратную будыніну цьмяна-шэрага колеру.

– Што гэта? – недаўменна спытаў Раджа. – Адкуль гэта ў джунглях?

– Гэта адна з баз навуковай экспедыцыі, - растлумачыў Холін. – Той самай, якая і даследвала гэтую планету амаль сто восемьдзесят гадоў таму…

* * *

Планету Аграполіс адкрывалі двойчы…

Першы раз гэта адбылося зусім выпадкова і аніякіх вынікаў для самой планеты тое першаеадкрыццё не дало. Ці амаль не дало.

Другі раз “адкрывала” планету спецыяльнаянавуковая экспедыцыя…

І планета гэтая была заселена каланістамі менавіта дзякуючы вынікам той далёкай экспедыцыі, якая працавала тут з невялікімі перапынкамі аж дзесяць гадоў.

Многа гэта ці мала: дзесяць гадоў?

Па касмічных мерках дзесяць гадоў - гэта адно толькі кароткае імгненне… нават кароткае імгненне гэтага самага кароткага імгнення…

Калі ж узяць за кропку адліку сярэдюю працягласць чалавечага жыцця,то дзесяць гадоў –гэта даволі значная ягоная частка…

Навуковая экспедыцыя на планеце была шматлікай і рознапланавай. ФІРМА, якая ў той далёкі час яшчэ не з’яўлялася той усемагутнай трансгалактычнай імперыяй, якой яна стала потым, была далёка не адзіным фінансавым спонсарам гэтага праекта. І хоць добрая чвэрць навуковых супрацоўнікаў экспедыцыі ўжо тады ўяўна альбо тайна працавала на ФІРМУ, былі і другіяарганізацыі, жадаючыя завалодаць гэтай спрыяльнай для засялення планетай, якая не называлася яшчэ Аграполісам. Кожная з гэтых арганізацый-канкурэнтаў мела ў складзе экспедыцыі сваіх тайных агентаў… а былі і такія агенты, якія ўхітраліся працаваць ажно на некалькі розных гаспадароў, спраўна атрымліваючы з кожнага з іх плату ( і не малую)за аказаныя паслугі.

Асноўная база экпедыцыі размяшчалася на тым самым месцы, дзе потым і быў заснаваны галоўны горад Аграполіса і ягоная неафіцыйная сталіца Агра (адзіны, дарэчы, больш-менш буйны горад на ўсёй планеце). Але ў экспедыцыі былі і іншыя, другарадныя базы: і на паўночным узбярэжжы, і ў самых розных месцах стэпавай і лесастэпавай зоны. Навуковыя супрацоўнікі эспедыцыі ўсебакова даследавалі стан вады, паветра і глебы, вывучалі мясцовую флору і фауну, адбіраючы з яе віды, найбольш перспектыўныя для далейшага прыручэння і выкарыстання, шукалі (без асаблівага поспеху, праўда) радовішчы тых ці іншых карысных выкапняў… але ўсё гэта адбывалася толькі ў паўночнай, найбольш спрыяльнай для каланізацыі частцы мацерыка. Паўднёвую, лясістую ягоную частку ніхто ўсур’ёз не даследваў, бо тады ўжо было вырашана, што планета стане тыповай фермерскай…

І ўсё ж адна навуковая база з’явілася і тут, сярод непралазных і небяспечных гэтых джунгляў…

І тут была пабудавана не нейкая там стандартная часовая стаянка, а дыхтоўная пастаянная база для працы і адпачынку…

І некалькі мясцовых гадоў каля двух дзесяткаў навуковых супрацоўнікаў вялі тут нейкія свае ці то пошукі, ці то даследванні …

Вось толькі вынікаў гэтых пошукаў і даследванняў, на жаль, не захавалася аніякіх. Толькі некалькі металічных прадметаў невядомага паходжання і незразумелага прызначэння засталіся ад усёй гэтай шматгадовай працы. Засталіся, каб без малога дзве сотні гадоў правесці потым у цёмных запасніках … і за ўвесь гэты час імі ніхто так і не зацікавіўся па-сапраўднаму, нікому яны так і не спатрэбіліся за ўвесь гэты час…

А вось цяпер раптам спатрэбіліся.

І спатрэбіліся не каму іншаму, як “дзікім кошкам”…

І адна з гэтых “кошак” хаваецца зараз там,на пакінутай, занядбанай гэтай базе…

Што гэта, простае супадзенне?

Устаўшы з канапы, Холін падыйшоў да сейфа, набраў на ім патрэбны код доступу і, адчыніўшы масіўную стальную дзверку, нейкі час проста глядзеў на некалькі дзіўных прадметаў з метала, так падобнага на золата. Потым ён дастаў гэтыя прадметы з сейфа, расклаў шырокім паўкругам на нізкім мармуравым століку, што стаяў каля канапы. Расклаў, сеў сам, зноў нейкі час моўчкі і ўважліва разглядваў незразумелыя гэтыя прадметы…

Ён не ведаў пакуль анічога ні аб паходжанні, ні аб прызначэнні дзіўных гэтых прадметаў, але, здаецца, самі “дзікія кошкі” штосьці аб гэтым ведалі. А, магчыма, яны ведалі аб гэтым усё.

І залацістыя гэтыя артэфакты былі ім патрэбныя настолькі, што дзеля гэтага пяць “дзікіх кошак” згадзіліся правесці больш года ў якасці рабочых жонак, прычым, дзве з іх так ізагінулі ў ганебнай гэтай якасці, асабліва ганебнай менавіта для “дзікіх кошак”…

Ды не, такога проста не магло быць! Такога проста быць не магло!

Ці ўсё ж магло?

Уздыхнуўшы, Холін узяў адзін з артэфактаў у руку.Потым, крыху павагаўшыся, узяў у другую руку яшчэ адзін з артефактаў. Нейкі час так і трымаў іх у далонях, як бы параўноўваючы паміж сабой.

Адзінае, што яднала абодвы гэтыя прадметы – метал (дакладней, сплаў), з якога яны былі выраблены. У астатнім жа – анічога агульнага…

Паклаўшы артэфакты зноў у сейф, Холін паглядзеў на гадзіннік. Надыходзіў час вячэры, рабочая жонка напэўна зараз накрывала на стол.

І сапраўды, калі Холін увайшоў у сталовы пакой, вячэра ўжо чакала яго. Як заўсёды, усё было не толькі смачна прыгатавана, але і прыгожа аформлена. І хоць Холін піў мала і амаль ніколі не піў за вячэрай, бутэлька ягонага любімага віна стаяла, як заўсёды, на звычайным сваім месцы. Побач з ёй знаходзіўся высокі келіх з ружовага паўпразрыстага крышталю…

Поделиться с друзьями: