Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
– Не ўсю адразу, Ева, - сказаў Адам ціха. – Вось так, паступова… І каб на ўсяго хапіла…
Толькі цяпер Свенсан зразумеў, чаму знік боль. Сетка сцягваецца, калі высыхае, а зараз яна больш чым вільготная. Праўда, вызваліцца нават з вільготнай сеткі ўсё роўна немагчыма без спецыяльнага прыстасавання…
– Прынясі яшчэ вады, Ева, - сказаў Адам. – Толькі асцярожна… глядзі, каб цябе не заўважылі.
Жанчына ўзяла парожняе вядро і моўчкі накіравалася да дзвярэй.
– Калі ўсё ж заўважаць, скажы, што гэта для мяне! – крыкнуў ёй услед малады фермер. – Каб астыць адлюбоўных баталій!
– Чаму ты называеш яе Евай? – спытаў Свенсан. – Хіба гэта яе імя?
– Не ведаю! – фермер паціснуў плячамі. – Я – Адам… ну а яна… няхай яна тады будзе Евай.А што, гучыць? Слухай, -прашаптаў ён, амаль ушчыльную прысунуўшыся да твару Свенсана, - яны дазволяць мне ўзяць яе сабе? За грошы, зразумела… Як лічыш, яны мне яе прададуць?
Свенсан нічога не адказаў.
– Сапраўды, што гэта я… - прамовіў Адам амаль вінавата. – У цябе столькі сваіхпраблем, а я…Ты выбачай, што нічым не змог пакуль табе дапамагчы. Толькі зрабіць так, каб не балела…
– Гэта не так і мала, - сказаў Свенсан. – Дзякуй!
– Няма за што! Я потым яшчэ схажу, пашукаю… Павінна ж яно быць у доме, гэтае прыстасаваннее!
Свенсан нічога не адказаў, і нейкі час яны абодвы маўчалі. Потым вярнулася Ева з вадой, і таксама далучылася да агульнага маўчання. І маўчанне гэтае доўжылася даволі працяглы тэрмін… толькі часам даносіліся праз няшчыльна зачыненыя дзверы п’яныя выкрыкі і рогат.
– Колькі часу? – спытаўся Свенсан у Адама.
– Каля дванаццаці ўжо… - машынальна прагаварыў той. – Што, зноў пачынае балець?
– Ды не, пакуль… - Свенсан уважліва паглядзеў у твар свайго субяседніка… дакладней, паспрабаваў паглядзець, бо цемра навокал была занадта густой. – Скажы, а навошта ты мне, наогул,дапамагаеш?
Адам адказаў не адразу, дакладней, зусім нават не адказаў. Замест гэтага ён падыйшоў да той сцяны, дзе па ўсёй логіцы павінна было мецца акно, штосьці пачаў рабіць там. І вось ужо штора, з-за наяўнасці якой у пакоі і панавала ўвесь гэты час амаль поўная цемра, павольна папаўзла ўверх.
І адразу ж увесь пакой заліло начным святлом месяцаў: блакітнага і двухчырвоных. Блакітны месяц быў самым вялікім, ягонае святло ў начным небе відавочнапераважала. А яшчэ ўсе тры месяцы ў начным небе нібыта міргалі… не самі па сабе, зразумела, проста такі эфект давалі нейкія спецыфічныя асаблівасці мясцовай атмасферы. Таму цесны і тёмны пакойчык гэты адразу ж чароўна ператварыўся, па сценах павольна папаўзлі знізу ўверх прыгожыя рознакаляровыя гамы: блакітныя, зялёныя, чырванаватыя…
Свенсану заўжды падабалася мясцовая ноч. Часта ён спецыяльна выходзіў у паўночны час з дому, садзіўся на лаўку каля ўваходу і доўгімі гадзінамі глядзеў у гэтае рознакаляровае начное неба, у якім ніколі не бачна было зорак. Ён сядзеў, закінуўшы галаву, і моўчкі любаваўся цудоўнымі каляровымі пералівамі на небасхіле… яны нагадвалі яму паўночнае ззянне, да якога Свенсан так прывыку дзяцінстве, на сваёй роднай планеце, Амега-3. Яшчэ яму ў гэты час заўсёды прыходзіла ў галаву прыкрая і даволі недарэчная думка аб тым, што гэтую планету ні ў якім разе нельга было рабіць тыпова фермерскай. Куды лепш, каб яна стала планетай-курортам, планетай для турызму для ўсіх жадаючых… адно гэтае неба чаго вартае. І, моўчкі ўглядваючыся ў начное неба Аграполіса, так непадобнае на неба аніводнай з іншых планет, якія ён хоць калі пабачыў, Свенсан пачынаў моўчкі фантазіраваць… і не апошняе месца ў гэтых ягоных фантазіях адводзілася той незвычайнай жанчыне, з якой Свенсан, яшчэ ў бытнасць сваю космадэсантнікам, правёў непаўторныя два тыдні…
Але зараз Свенсану было зусім не да гэтых сваіх фантазій, і не да начной прыгажосці таксама. Ён ляжаў на падлозе, не маючы магчымасці нават паварушыцца… ляжаў і цешыўся часовай адсутнасцю болю ва ўсім целе, і стараўся не думаць аб тым, што ж яго чакае ў недалёкім будучым. Адначасова з гэтым, Свенсанмоўчкі назіраў, як гэты юнак Адам падыйшоў да канапы, моўчкі на яе апусціўся. Жанчына, якую ён так самаўпэўнена назваў Евай, адразу ж падыйшла і села побач з ім, нясмела прытуліўшыся да мужчынскагапляча.
Абняўшы яе адной рукой Адам адразу ж пацалаваў Еву ў вусны, жанчына таксама адказала яму доўгім трапяткім пацалункам. Адчуваючы сябе даволі няёмка, Свенсан паспрабаваю адвярнуцца ад гэтых двух, што яму, вядома ж, так і не ўдалося…
– Я ведаю тваю гісторыю, - нечакана прагаварыўАдам. – Па навінах учора пра цябе зноўперадавалі…
– І што з гэтага? – спытаўся Свенсан. – Па ўсіх законах Аграполісая – злачынец і здраднік, хіба не так?
– Не так! – з гарачнасцю прагаварыў малады фермер. – Ніякі ты не здраднік!
– А як наконт злачынца? – спытаўся Мвенсан.
– І не злачынец! Гэта яны ўсе злачынцы, калі дазваляюць сабе такое!
Адам змоўк, з нейкім унутраным болем паглядзеў на жанчыну побач з сабой, зноў пяшчотна пацалаваў яе ў вусны.
– Табе б было са мной добра, Ева! –прашаптаў ён. – Вельмі добра! Шкада толькі, што…
Не дагаварыўшы, Адам змоўк.
– Што гэта? – прагаварыў ён, прыслухоўваючыся. – Зноў бойка?
Свенсан таксама прыслухаўся. Сапраўды, замест рогату і п’яных выкрыкаў, да іх данёсся раптам нейкі металічны бразгат, звон разбітага посуду, устрывожаныя мужчынскія ўскрыкі і лаянка … потым чуйнае вуха Свенсана ўлавіла характэрны воплеск плазмера…
– З глузду яны там з’ехалі, ці што? –Адам ускочыў з ложка і накіраваўся да дзвярэй. – Я зараз высветлю, што там такое. А ты, Ева, пабудзь пакуль тут. Магчыма, трэба будзе зноў вадой паліваць, так што...
У гэты час дзверы пакойчыка самі шырока расчыніліся і нейчая цёмная, непраўдападобнашырокая чалавечая фігура з’явілася раптам у асветленай дзвярной выемцы. Кароткі, амаль няўлоўны для вока ўзмах рукі… і Адам нібы падкошаны ўпаў на падлогу. Шырокая фігура зрабіла яшчэ адзін крок… потым у пакоі асляпляльна ўспыхнула святло… і Свенсан зразумеў, што перад ім жанчына ў дэсантным скафандры, але без шлема…
У першае імгненне яму здалося, што гэта Ізіда. Але ж яна ў коме… няўжо за гэтыя некалькі гадзін яе стан паспеў так палепшыцца?
І тут Свенсан зразумеў, што перад ім не Ізіда. Гэта была…
– Ты?! – не верачы сваім вачам, прашаптаў Свенсан. – Жывая?!
Нічога яму не адказаўшы, жанчына падыйшла да Свенсана ўшчыльную, нахілілася… і праз адно кароткае імгненне той зразумеў, што лоўчай сеткі на ім ужо няма…
Цудоўная рэч, гэты дэсантны скафандр! Якое мноства самых разнастайных прыстасаванняў у яго ўманціраванае!
– Як ты? – спыталася жанчына, дапамагаючы Свенсану ўстаць на ногі. – Ісці можаш?
Не адказваючы, Свенсан толькі моўчкі кіўнуў галавой, уважліва азіраючыся па баках.
Фермер Адам нерухома ляжаў на падлозе каля ўваходу. Арфістка з “вясёлага дому”, якую ён назваў Евай, спалохана забілася ў куток і з жахам глядзела цяпер адтуль на жанчыну ў дэсантным скафандры.
– Усё ў парадку! – нечакана мяккім голасам прагаварыла жанчына, падыходзячы да Евы і нахіляючыся над ёй. – Я – Ірума, прынцэса “дзікіх кошак”. Спадзяюся, мы станем сяброўкамі!