Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
На Свенсана ніхто не звяртаў больш аніякай увагі, акрамя гаспадара, які моўчкі паказаў яму на свабоднае месца за сталом насупраць сябе. Свенсан сеў, і адразу ж сусед злева набухаў яму поўны келіх віна, а сусед справа падсунуў бліжэй аж тры талеркі з рознымі мяснымі стравамі. Прыгубіўшы крыху віна, Свенсан з прагнасцю накінуўся на ежу. Толькі зараз, сярод гэтага гастранамічнага багацця, ён зразумеў, якое гэта нясмачнае блюда – пражанае зерне кукурузы, якая ледзь дасягнула яшчэмалочнай спеласці…
. А госці за сталом зноў п’яна і шумна гаманілі, даказваючы штосьці адзін аднаму… і чароўная шчымлівая музыка арфаў амаль згубілася, растварыўшыся ў п’янай гэтай гамонцы. І, тым не менш, Свенсан працягваў яе чуць, калі не слыхам, дык, пэўна ж, душой…ён слухаў гэтую музыку, і цешыўся ёю… і разумеў усю недарэчнасць цудоўнай гэтай музыкі ў закарузлым п’яным пакоі…
Нечакана Свенсан адчуў на сябе ўважлівы позірк аднаго з прысутных. Стараючыся нічым не выдаць сваей занепакоеннасці, ён, тым не менш, непрыкметна зірнуў у той бок…
Чалавек, які толькі што разглядваў Свенсана, абдымаўся ўжо з п’яным суседам і штосьці нават шаптаў яму на вуха, літаральна давячыся пры гэтым ад несупыннага смеху. Ён выглядаў зараз не менш п’яным за астатніх, але Свенсан ведаў, упэўнены быў нават у тым, што яшчэ хвіліну назад чалавек гэты ўважліваразглядваў яго халодным цвярозым позіркам.
Ды і не паходзіў ён на астатніх мужчын за сталом, ні адзеннем, ні сваіміпаводзінамі. Тут, на гулянку, хутчэй за ўсё, сабраліся фермеры-суседзі… а гэты мужчына, ён быў, пэўна,наглядчыкам ад “вясёлага дому”… на Аграполісе такіх называлі чамусьці “канферансье”…
У абавязкі канферансье уваходзіла дастаўкада месца прызначэння жанчын-арфістак і назіранне потым за імі ўвесь той час, пакуль жанчыны будуць знаходзіцца ў гэтым месцы. Канферансье, вядома ж, нёс за жанчын поўную адказнасць…ён жа павінен быў потымдаставіць іх зноў у “вясёлы дом”….
Усе - людзі… так што, выпіць з гаспадарамі наглядчыку-канферансьедазвалялася, але ў меру. Напівацца ўчас службовай камандыроўкі ні адзін з канферансье не мог сабе дазволіць, за гэта можна было і вылецець з работы. Нават калі жанчын гэтых заказалі не на адзін дзень, а на больш працяглы тэрмін… і тады страта кантролю над сваімі паводзінамі хоць на нейкі час з’яўлялася для наглядчыка даволі рызыкоўнай справай…
Чаму ж тады гэты малойчык стараецца паказаць прысутным, а, хутчэй за ўсё, менавіта Свенсану, тое, чаго на самой справе няма?
Пакуль Свенсан раздумваў над няпростым гэтым пытаннем, у пакоі з’явіўся яшчэ адзін мужчына з жанчынай. На нагах гэты мужчына, у адрозненні ад свайго папярэдніка, трымаўся даволі ўпэўнена… больш таго, жанчыну ён літаральна валачыў за сабой, моцна трымаючы яе за валасы. Мужчына выглядаў раз’юшаным да немагчымасці, жанчына – вельмі спалоханай. На ёй быў толькі пакамячаны вяночак з кветак… хітон жанчыны мужчына трымаў у руцэ нібы якуюанучу…
І адразу ж канферансье, забыўшыся на сваю роль п’янага да бяспамяцтва, ускочыў з-за стала і кінуўся да мужчыны з жанчынай.
– Што здарылася? – заклапочана спытаў ён мужчыну. – У чым праблемы?
– Гэтая дрэнь нічога не можа! – зароў мужчына прама ў твар наглядчыку. – Чаму вы іх там вучыце, хацелася б мне ведаць, калі яна нічога не можа?!
– А, можа, гэты ты нічога не можаш, Кардзі? – насмешліва крыкнуў з-за стала адзін з гасцей, самы, дарэчы, малады з усіх прысутных. – Я чуў, што ты кожны вечар збіваеш уласную жонку менавіта з-за гэтага… хоць, прычым тут яна?!
– Ах ты, шчанюк!
Выпусціўшы, нарэшце, валасы жанчыны, Кардзі кінуўся да крыўдзіцеля. Але ўжо некалькі фермераў, ускочыўшы з месца, павіслі на ім, пачалі супакойваць.
– Я яго кончу! – роў нібы бык Кардзі, марна спрабуючы вырвацца. – Пусціце мяне!
Хітон жанчыны ён упарта сціскаў у руцэ, размахваючы ім, нібы сцягам. Сама ж жанчына засталася на ранейшым месцы, побач з канферансье, які штосьці злосна ёй выгаварваў. Жанчына стаяла, нізка апусціўшы галаву і, здавалася, зусім не заўважала сваёй аголенасці. Астатнія арфісткі, нават не павярнуўшыся ў той бок, з абыякавым выглядам працягвалі перабіраць струны сваіх інструментаў, хоць з-за агульгага шуму і лаянкі іх музыкі стала не зусім чуваць…
– Пусціце мяне! – працягваў раўсці Кардзі. – Гэта ён з-за маёй жонкі! Ён сам хацеў яе набыць, а я апярэдзіў!
Кардзі, нарэшце, крыху супакоілі і паспешліва вывелі на свежае паветра, прычым, скамячаны хітон жанчыны ён схітрыўся захапіць з сабой у якасьці баявога трафея. Астатнія госці таксама пакрысе супакоіліся, селі на ранейшыя месцы і глядзелі цяпер на жанчыну, якая па-ранейшаму стаяла перад імі, нізка апусціўшы галаву. І зноў стала чуваць у пакоі цудоўная пяшчотная музыка арфаў…
– Танцуй! – прашыпеў канферансье, ушчыльную падыйшоўшы да жанчыны. – Ці ты і гэтага ўжо не можаш, жывёліна?!
Жанчына пачала танцаваць, закінуўшы за галаву рукі і плаўна выгінаючы тонкі стан. Гэта было прыгожае відовішча, прыгожае і прыцягальнае… і ўсе прысутныя, і Свенсан ў тым ліку, застылі ў маўчанні, любуючыся аголеным жаночым целам. Жанчына не рухалася нават, яна нібыта плыла па пакою, ледзь кранаючыся пальцамі босых ног халоднай мармуравай падлогі… яна поўнасцю аддалася танцу, яна не проста танцавала зараз у такт ціхай шчымлівай мелодыі арфістак - танцавала асобна кожная частка яе цела. Плаўна перамяшчаліся па пакою стройныя загарэлыя ногі, гэтак жа плаўна працягваў выгінацца ва ўсе бакі яе тонкі стан… сваю асобную партыю танцавалі плечы жанчыны, яе грудзі, жывот…Вось толькі рукі жанчына па-ранейшаму працягвала трымаць сашчэпленымі за галавой, і твар яе, сумны і нерухомы, як і раней анічога не выражаў, акрамя рэшткаў былога спалоху...
– Прадай, а?!
Той малады, які незадоўга перад гэтым кпіў з Карді, ускочыў з-за стала і, падбегшы да жанчыны, ліхаманкава схапіў яе за руку.
– Колькі яна каштуе?
Наглядчык задаволена ўсміхнуўся, а некалькі гасцей, наадварот, незадаволена забурчалі.
– Адыйдзі ўбок, Адам, і не перашкаджай глядзець! – крыкнуў адзін з іх. – Няхай далей танцуе!
– Але я хачу яе набыць! – патлумачыў Адам і, павярнуўшыся да канферансье, спытаў: - Дык колькі з мяне?
– Ніколькі, - сказаў наглядчык і, заўважыўшы недаўменны погляд маладога фермера, паспешліва патлумачыў: - Зараз ты можаш рабіць з ёй усё, што пажадаеш, у разумных межах, зразумела…А купіць яе назусім ты не можаш, на вялікі мой жаль!
– Чаму? – спытаўся Адам з нейкай юнацкай гарачнасцю. – Чаму я не магу купіць гэтую жанчыну для сябе?
– У цябе што, няма жанчыны? – пытаннем на пытанне адказаў наглядчык. – Ты абыходзішся без жанчыны?
Адам неяк раптоўна пачырванеў і нічога на гэта не адказаў. Замест яго адказаў гаспадар памяшкання.
– Наш Адам ніяк не можа выбраць сабе жонку па сваім гусце, - прабурчэў ён, крыва ўсміхнуўшыся. – Адну знайшоў, было…ды й тую…перахапілі…
Той сёй з гасцей п’яна зарагатаў, але Адам, здавалася, нават не пачуў здзеклівага гэтага рогату. Ён працягваў глядзець на жанчыну, не выпускаючы са сваіх далоняў яе тонкіх пальцаў.