Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

Фермеры за сталом пакуль што нічога не разумелі, але, тым не менш, сітуацыя ім вельмі не спадабалася.

– Чаму гэта ён выцягнуў плазмер?! – абурана выкрыкнуў хтосьці з іх. – Скажы яму, Рык!

Гаспадар узняўся з-за стала і рушыў да канферансье.

– Ціха! – сказаў той, не зводзячы вачэй са Свенсана. – Не набліжайся!

Спыніўшыся, гаспадар нейкі час недаўменна пераводзіў погляд з наглядчыка на Свенсана і наадварот.

– Я нічога не разумею, - сказаў ён нечакана цвярозым голасам. – Мы заплацілі за гэтых жанчын, хіба не так?

– Так! – падцвердзіў канферансье, па-ранейшаму трымаючы Свенсана на прыцэле. – Вы заплацілі і можаце цяпер выкарыстоўваць іхаж да трэцяй гадзіны ночы.

– Дык чаму ж тады ты не даеш аднаму з маіх гасцей узяць сабе тую жанчыну, якая яму спадабалася! – пакрыўджана зароў гаспадар. – Я напішу на цябе скаргу!

– Пішы! – сказаў канферансье, нават не азірнуўшыся на гаспадара. – Але не перашкаджай мне зараз!

– Што?!

Госці зноў дружна загудзелі. Ясна, што зараз яны былі цалком на баку Свенсана.Праўда, падтрымка гэтая пакуль што абмяжоўвалася толькі п’янымі абуранымі выклікамі… але хтоведае, як будуць развівацца падзеі далей. Асабліва, калі гэтым абураным людзям крыху падыграць…

– Я нічога не разумею! – крыкнуў Свенсан, таксама прыкідваючыся абураным. – Нейкі дробны служка дазваляе сабе размахваць плазмерам у доме паважанага чалавека! Ён што, п’яны?

– Вядома ж п’яны! – падтрымаў Свенсана хтосьці з гасцей. – Гэй ты, там! – Апошнія словы адносіліся, вядома ж, ужо да наглядчыка. – Апусці сваю пукалку! Ты што, не чуеш?!

– Вось я яму зараз! – зароў Кардзі, марна спрабуючы выбрацца з-за стала. – Ён на майго сябра руку падняў!

– На твайго сябра?

Адсунуўшыся крыху назад, але так, каб не губляць з поля зроку Свенсана, канферансье кінуў хуткі погляд на нездаволеныятвары фермераў.

– Дык чый ён сябар? – запытаўся ён у іх гучным і нават вясёлым голасам. – Чый канкрэтна?

Ніхто яму нічога не адказаў. Фермеры моўчкі паглядвалі адзін на аднаго, чухалі ў патыліцах, саплі…потым усе як па камандзе, яны павярнуліся да гаспадара.

– Хто гэта, Рык? – няўпэўнена спытаўся хтосьці з гасцей. – Навошта ты яго сюдыпрывёў?

– Я? Прывёў? – здзіўлены гаспадар паглядзеў на Свенсана, так, нібыта штосьці ўспамінаючы, дакладней, спрабуючы штосьці ўспомніць. – Я нікога не прыводзіў! Гэта, пэўна, вы… хтосьці з вас…

– Вось бачыце! – канферансье пераможна ўсміхнуўся. – А цяпер я скажу, хто ён такі! Гэта Алаф Свенсан, былы супрацоўнік ФІРМЫ. Толькі зараз ён – крымінальны злачынец і вось ужо некалькі дзён знаходзіцца ва ўсепланетным вышуку!

Навіна гэтая не аказала таго ўздзеяння, на які, пэўна ж, разлічваў наглядчык, выдаючы выкрывальную сваю фразу. Магчыма, гэта адбылося таму, што ўсе прысутныя, акрамя канферансье і самога Свенсана, былі ўшчэнт п’янымі… а, хутчэй за ўсё, простым фермерам было глыбока напляваць на ўсе гэтыя вышукі, мясцовыя альбо ўсепланетныя. Зразумеўшы гэта, наглядчык паспешліва дадаў:

– Да вашага ведаму, за яго злаўленне абяцана ўзнагарода. І немалая.

– Колькі? – адразу ж, ажывіўшыся, спытаў гаспадар.

– Дзесяць тысяч аграталераў!

– Колькі, колькі?

Гаспадар зірнуў на гасцей, тыя ўжо ўзнімаліся з-за стала.

– Дзесяць тысяч! – паўтарыў наглядчык. – І я абяцаю вам палову гэтай сумы!

Свенсан абвёў поглядам гасцей і зразумеў, што зараз яны ўжо ні на яго баку, як гэта не прыкра. Нават Кардзі, які так заўзята абдымаў яго зусім нядаўна, бачыў перад сабой не канкрэтнага чалавека, не злачынца нават, а толькіпэўную суму грошаў…

– Не верце яму, - сказаў Свенсан, робячы непрыкметны крок у бок унутраных дзвярэй. – Па-першае, ніякі я не злачынец… ён мяне з кімсьці зблытаў! Па-другое… - кажучы гэта, Свенсан змог зрабіць яшчэ адзін крок у патрэбным накірунку. – Па-другое, калі б гэта было і так, ён вам усё роўна ні агрыка не даў бы! Так што…

– Адыйдзі ад дзвярэй! – нервова крыкнуў наглядчык, ускідваючы плазмер. – Ну!

Прыйшлося падпарадкавацца.

– Далей! – крыкнуў наглядчык, сам займаючы месца Свенсана якраз насупраць дзвярэй. – Вось так! А цяпер хлопцы, звяжыце яго!

– А вось і я!

За спіной наглядчыка шырока расчыніліся дзверы і адтуль, не выйшаў нават, а, хутчэй, выскачыў з п’яным рогатам адзін з гасцей. Наглядчыка штурханула дзвярыма наперад, ды й так, што ён з цяжкасцю ўтрымаўся на нагах… а Свенсан, выкарыстаўшы гэтую ўяўнуюпрамашку галоўнага свайго праціўніка, кінуўся прама на яго.

Ад моцнага ўдару ў сківіцу, канферансье пахіснуўся. Наступны ўдар Свенсана прыйшоўся яму ў жывот. Войкнуўшы, наглядчык зваліўся на падлогу, а Свенсан з плазмерам у руцэ пачаў павольна адыходзіць да бліжэйшай сцяны. Праўда, наблізіцца да самай сцяны яму так і не ўдалося…перашкаджалі жанчыны-арфісткі, якія, нягледзячы на ўвесь гэты гармідар, працягвалі спраўна граць мелодыю за мелодыяй…

– Што вы спыніліся?! – закрычаў канферансье, спрытна адпаўзаючы як мага далей ад Свенсана. Аказаўшыся за спінамі фермераў, ён, нарэшце, змог узняцца на ногі, асцярожна пакратаў пальцамі сківіцу, потым са злосцювыплюнуў штосьці на падлогу. – Ты мне зуб выбіў, гад!

– Наступны раз я іх табе ўсе выб’ю! – паабяцаў Свенсан.

Нічога на гэта не адказаўшы, канферансьезноў звярнуўся да фермераў.

– Хапайце яго! Я вам абяцаю семьдзесят пяць працэнтаў ад усёй сумы!

– Ага, хапайце! – нервова агрызнуўся хтосьці з фермераў. – Калі ў яго плазмер…

– Дурні! – Наглядчыка аж калаціла ад злосці. – Гэта ж імянны плазмер! Чулі пра такі? Ён рэагуе толькі на мае адбіткі пальцаў!

– І што?

– А тое, што ніхто іншы з яго стрэліць не можа!

Невядома, як фермеры… але сам Свенсан пра такія плазмеры чуў. Канферансье мог блефаваць, а мог і казаць праўду. У апошнім выпадку становішча Свенсана было не з зайздросных…

Але фермеры пакуль што нападаць не збіраліся. Магчыма таму, што не ведалі пра імянныя плазмеры.

– Ідзі тады сам першым! – прабурчаў Рык. – Адбяры ў яго плазмер, калі ён усё роўна не стрэліць!

– Ага! – агрызнуўся канферансье, у які ўжо раз кратаючы рукой сківіцу. – Адбяры, як жа…

Хтосьці з фермераў, ухапіўшы са стала парожні бутэль, шпульнуўяго праз увесь пакой у Свенсана. Ён цэліўся таму ў галаву, але не патрапіў. Бразнуўшыся аб сцяну, бутэль адскочыў і рыкашэтам ударыў у патыліцу адной з жанчын.

Напэўна, ёй было даволі балюча пры гэтым, але жанчына толькі тарганула галавой, не перастаўшы граць. Яе суседкі таксама вялі сябе так, нібыта нічога асаблівага вакол іх не адбываецца, нават калі другі бутэль са свістам прарэзаў паветра і таксама ўрэзаўся ў сцяну, нікога пры гэтым, праўда, не зачапіўшы…

Поделиться с друзьями: