Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

“Нап’юся сёння!” – нечакана нават для сябе самога падумаў Холін, і яму раптам стала лёгка івесела.

Напіцца, каб забыцца аб усім гэтым! Аб здрадніку Свенсану, якога ён пачаў нават лічыць сваім сябрам, аб незразумелых залацістых прадметах у сейфе, аб “дзікіх кошках”, што немаведама чаму палююць заразза гэтымі прадметамі.Праўда, у жывых засталася на дадзены момант толькі адна з “кошак”, так што ліквідаваць яе будзе зусім не цяжка, калі толькі…

Калі толькі яна і сапраўды засталася адна…

Набухаўшы сабе поўны келіх, Холін выпіў віно адным залпам…зноў напоўніў келіх да самых краёў.

Упэўніваючы Раджу ў тым, што дзве “дзікія кошкі” загінулі, Холін адначасова спрабаваў упэўніць у гэтым і сябе самога…

На жаль, безвынікова…

Бо гэта было б неяк занадта проста для “дзікіх кошак”…

Выпіўшы яшчэ віна, Холін прыняўся нарэшце за ежу. Ён еў машынальна, не адчуваючы нават смаку, а рабочая жонка моўчкі стаяла побач і аддана глядзела на свайго гаспадара.

Адчуўшы гэты яе позірк, Холін раптам кінуў відэлец і таксама паглядзеў на жанчыну. Дзіўна неяк паглядзеў, не так, як заўсёды…

– Штосьці не так? – нясмела спыталася яна. – Нясмачна?

– Усё смачна!

Холін усё працягваў і працягваў глядзець на сваю рабочую жонку, так, нібыта ўпершыню яе бачыў… і жанчына таксама моўчкі глядзела на яго ў чаканні чарговага загаду.

І, вядома ж, яна атрымала гэты загад..

– Прынясі яшчэ бутэльку віна, - сказаў Холін і, калі ўжо рабочая жонка таропка накіравалася ў бок кухні, дадаў: - І яшчэ адзін келіх. Для сябе.

* * *

Да бліжэйшай фермерскай сядзібы аказалася даволі далёка… ва ўсялякім разе, куды далей, чым здавалася адтуль, з самай ускраіны кукурузнага поля. Магчыма, уся справа тут была ў няпростым рэльефе мясцовасці…

Тым не менш, зараз Свенсан стаяў ужо каля самага ўваходу ў дом, і, націснуўшы кнопку званка, з нецярпеннем чакаў адказу. Форма работніка ФІРМЫ, якая была на ім зараз, павінна была дапамагчы, як і пасведчанне…

Дзверы, нарэшце, шырока расчыніліся, і Свенсан убачыў жанчыну. Худая, змораная… цяжка нават сказаць, колькі ж ёй гадоў… гэта і была,па ўсяму бачна, рабочая жонка тутэйшага фермера.

Я з ФІРМЫ, - Свенсан выцягнуў з кішэні сваё пасведчанне, паказаў яго жанчыне. – Гаспадар дома?

Не адказваючы, яна толькі моўчкі кіўнула.

– Мне трэба яго бачыць.

І на гэты раз нічога не адказаўшы, жанчына павярнулася і гэтак жа моўчкі знікла за дзвярыма. Свенсан застаўся чакаць, з цікаўнасцю азіраючыся вакол.

Гэта была тыповая сядзіба фермера сярэдняй рукі. Дыхтоўны двухпавярховы жылы будынак, стойлы для некалькіх дзесяткаў кароў злева… там жа цыстэрны для малака, іншыя падсобныя памяшканні. Справа быў сад, дакладней, ён толькі пачынаўся справа ад будынка, а потым цягнуўся кудысьці ў далячынь...

На бліжэйшых дынных дрэвах заманліва звісалі ўніз жоўтыя араматныя плады, і, гледзячы на іх, Свенсан раптам адчуў, як рот напаўняецца сліной. І не дзіўна: апошнія некалькі дзён ён харчаваўся адным толькі недаспелым кукурузным зернем…

Дзверы зноў расчыніліся і насустрач Свенсану з дому выйшаў мужчына сярэдніх гадоў.

– Ну! – прамычэў ён, неяк з-пад ілба разглядваючы Свенсана. – Што?!

– Добры дзень! – ветліва сказаў Свенсан. – Вы – гаспадар?

– І што?

Фермер раптам пахіснуўся, і Свенсан зразумеў, што ягоны субяседнік моцна п’яны. Не тое, каб зусім у адключцы, але даволі грунтоўна набраўшыся…

І што? – паўтарыў фермер і раптам, шырока ўсміхнуўшыся, схапіў Свенсана за руку. – Слухай, ідзем!

– Куды? – не зразумеў Свенсан.

– Туды, туды! – фермер неяк неакрэслена махнуў свабоднай рукой кудысьці ўглыб жытла. – У мяне сёння вялікае свята! Сказаць якое?

– Якое? – спытаўся Свенсан.

– Не скажу! Спачатку вып’еш са мной?

Не адказваючы, Свенсан толькі паціснуў плячамі і таксама ўсміхнуўся ў адказ. Выпіць, як выпіць… а паесці Свенсану зусім нават не пашкодзіла б пасля такой працяглай кукурузнай дыеты…

– Ідзем! – п’яна мармытаў фермер, абняўшы Свенсана за плечы і падпіхваючы яго да ўваходу. – За маё здароўе… з намі, з усімі… тут усе свае…табе спадабаецца!

Значэнне перадапошняй фразы Свенсан змог у поўнай меры ацаніць, толькі калі ўслед за гаспадаром увайшоў у пакой, дакладней, у невялікую залу, дзе і адбывалася гулянка.

За доўгім сталом з самымі разнастайнымі стравамі і напоямі сядзела каля дзесятка мужчын. Усе прысутныя былі ў добрым ужо падпітку і п’яна гаманілі аб чымсьці паміж сабой. Убачыўшы Свенсана, усе раптам змоўклі і павярнуліся ў ягоны бок.

– Добры дзень! – павітаўся Свенсан. – Смачна есці!

Мужчыны за сталом працягвалі моўчкі яго разглядваць, а Свенсан пачуў раптам тое, чаго раней не было чуваць з-за п’янай гамонкі. Гэта быламузыка, ціхая, пяшчотная і, адначасова, такая шчымлівая…

Музыка даносілася аднекуль злева і, зірнуўшы ў той бок, Свенсан убачыў жанчын з арфамі. Ён адразу ж зразумеў, што гэта за жанчыны і што яны тут робяць.

Гэта былі жанчыны з, так званага, “вясёлага дому”. Любы жадаючы мог заказаць сабе на дом такіх жанчын, адну альбо некалькі, на той ці іншы тэрмін…граць для клінтаў на арфе было толькі адным, і, прытым, далёка не галоўным з іх абавязкаў…

Вось і зараз Свенсан заўважыў, што два месцы сярод арфістак часова пустуюць, там сіратліва ляжалі пакінутыя арфы. Тым не менш, астатнія восем жанчын працягвалі стараннавыконваць сваю шчымлівую мелодыю…

Усе жанчыны былі маладымі і вельмі прыгожымі. З адзення на іх былі толькі нейкія белыя паўпразрыстыя хітоны, якія зашпільваліся на левым плячы. На галаве ў кожнай з жанчын меўся яшчэ і невялікі вяночак з пунцовых альбо белых кветак.

Пакуль госці з цікаўнасцю разглядвалі Свенсана, а сам Свенсан з не меншай цікаўнасцю разглядваў жанчын з арфамі, у залу з адной з бакавых дзвярэй, не ўвайшоў, а, літаральна, ўваліўся мужчына, хутчэй за ўсё, таксама хтосьці з гасцей. Ён з цяжкасцю трымаўся на нагах, жанчыне, якая йшла ўслед за ім, прыходзілася з усяе сілы падтрымліваць свайго кавалера ў вертыкальным становішчы.

Іх прыход астатнія сустрэлі п’яным смехам, нясціплымі жартамі, нават кпінамі, на якія мужчына, тым не менш, зусім не пакрыўдзіўся.Ён п’яна зарагатаў у адказ і, дайшоўшы, нарэшце, да свайго месца за сталом, з яўнай палёгкай на яго апусціўся. Жанчына ж, паправіўшы хітон, падыйшла да сваіх сябровак і, узяўшы арфу, таксама пачала задумліва перабіраць тонкімі пальцамі струны. Дзіўна, але ніякіх нот перад арфісткамі не ляжала, не было перад імі і ніякага дырыжора…тым не менш, чароўная мелодыя арфаў працягвала гучаць роўна і зладжана, без адзінага нават збою…

Поделиться с друзьями: