Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
– Так, затрымалі! Крымінальны злачынец… а мы яго…
– За гэта трэба выпіць?
– Чакайце, а ўзнагарода? – успомніў раптам хтосьці. – Нам семьдзесят пяць працэнтаў!
– Пяцьдзесят! – піскнуў наглядчык, але яго па-ранейшаму ніхто не слухаў.
– Семьдзесят пяць працэнтаў ад дзесяці тысяч – гэта… колькі ж гэта будзе?
– Многа будзе! На ўсіх хопіць!
– А чаму семьдзесят пяць! Хіба гэты недамерак нам хоць чымсьцідапамог?
– Правільна, мы самі яго схапілі! Значыцца, нам - усе сто! Мы самі яго адвязем куды трэба!
– Чакайце, мы ж не так дамаўляліся! – спрабаваў засяродзіць на сябе ўвагу наглядчык, і зноў без усялякага выніку.
– Жанчыны… дзе жанчыны! Давай іх да нас!
– І сцягніце з іх гэтыя хламіды, яны толькі выгляд псуюць! Жанчына павінна быць без нічога, правільна?!
– Не трэба, вы параздзіраеце на іх адзенне!- адчайна закрычаў наглядчык. – Адзенне… яно ж грошы каштуе!
– Адзенне? Ды хіба ж гэта адзенне!
– І што нам грошы? У нас дзесяць тысяч, правільна?!
– Не дзесяць, а пяць! Мы ж з вамі дамовіліся!
– Ды пайшоў бы ты са сваёй дамовай!
– А ў мяне ідэя! Няхай жанчыны самі распранаюцца!
– Правільна, няхай самі! І пад музыку каб… Чаму не грае музыка?
– Дык вы ж самі пажадалі, каб яны з вамі… за сталы…
– Хай граюць! Распранаюцца і граюць! А мы пакуль будзем піць…
– І ім нальем! Так?
– Нальем, не шкада! Хай толькі хутчэй распранаюцца!
– А вось і наш Адам! Адам, як ты?
– Ідзі да стала, Адам! Выпі са мной!
– Адам, выпі з Кардзі! Ён жадае з табой памірыцца!
– Адам, у што гэта ты апрануў сваю жанчыну? Навошта?
– Сапраўды, Адам… Мы тут іх распранаем, а ты – наадварот? Чаму яна - не як усе?
– Правільна! Няхай зноў распранаецца!
– І танцуе! Яна ж так прыгожа танцуе!
– Ды не налівайце ж вы ім так шмат, прашу вас!
І тут Свенсан згубіў прытомнасць. Неяк рэзка і адразу… так, нібыта паляцеў раптам кудысці ўніз, у чорную халодную бездань…
* * *
Ачуняў Свенсан ад болю. Боль быў ва ўсім целе, пякучы, невыносны, і, успомніўшы ўсё, што адбылося перад гэтым, Свенсан зразумеў, што боль гэты прычыняе яму лоўчая сетка. Якраз зараз яна і пачала паступова сціскацца…
Расплюшчыўшы вочы, Свенсан не адразу і ўцяміў, дзе ж ён зараз знаходзіцца. Вакол было цёмна, але збоку, праз вузкую шчыліну ў дзвярах прасочвалася крыху святла. Таму тое сёе вакол можна было разглядзець.
Ён ляжыў на падлозе, ля самай сцяны, а насупраць, ля другой сцяны стаяла невысокаяканапа, на якой хтосьці зараз п’яна соп і варочаўся. Наогул, пакойчык і сам па сабе быў даволі невялікім.Апрач канапы, у ім не мелася больш аніякай мэблі…калі не лічыць за мэблю маленькую тумбу з нейкім цёмным скруткам зверху. Хутчэй за ўсё, гэта было адзенне таго, хто так грузна і п’яна варочаўся зараз на канапе.
Вочы Свенсана крыху прызвычаіліся да цемры, ды і боль як быццам часова адступіў кудысьці, стаўшы зараз не такім моцным і пякучым …таму Свенсан змог разглядзець, што на канапе ляжаць і валтузяцца двое. Хтосьці з гасцей Рыка (у цемры Свенсан так і не змог яго распазнаць) спрабаваў там авалодаць жанчынай-арфісткай, але пакуль што анічога, здаецца, у яго не атрымлівалася. Потым Свенсану стала не да гэтых двух, боль зноў вярнуўся, ды й такі моцны, што Свенсан, як не стрымліваўся, усё ж не змог утрымацца ад стогну…
– Хто тут? – уздымаючы галаву ад ложка, трывожным шэптам спытаў фермер, цяжка, з прысвістам дыхаючы. Потым ён змог разглядзець Свенсана на падлозе і дадаў, ужо больш спакойным тонам: . – А, гэта ты?!
– Паслухай!
– праз сціснутыя зубы прагаварыў Свенсан, марна спрабуючы ўстрымацца, каб не застагнаць зноў. – Дапамажы, а?!
– Нельга! – буркнуў фермер , і Свенсан яго, нарэшце, пазнаў. Гэта быў ні хто іншы, як Кардзі. – Каб ты зноў мне кулаком па вуху!
– Прабач!
Боль стаў ужо такім нясцерпным, што Свенсан, не вытрымаўшы, зноў застагнаў.
– Слухай, Кардзі!
– Ну,што табе яшчэ?
–Скажы, каб крыху аслабілі сетку! Здохну… кукіш вам тады будзе, а не ўзнагарода!
Нейкі час Кардзі маўчаў, нібыта абдумваючы сітуацыю. Жанчына пад ім слаба заварушылася.
– Ляжы! – рыкнуў на яефермер, потым, зноў павярнуўшы галаву ў бок Свенсана, прабурчэў праз зубы: – Мне твая ўзнагарода да аднаго месца! Зразумеў?
Ён зноў наваліўся на жанчыну… але раптам брудна вылаяўся і з усяго размаху ўдарыў яе па шчацэ.
– Ляжыць, як бервяно! А ну, пайшла адсюль, дрэнь!
Тонкая жаночая фігурка нячутна выслізнула ў дзверы, Кардзі, згробшы сваё адзенне, панура падаўся следам за ёй.
– Што, зноў не атрымалася? – з нейкім помслівым зларадствам кінуў яму ў спіну Свенсан.
Але Кардзі, ці то не пачуў яго, ці то зрабіў выгляд, што не пачуў. Ва ўсялякім разе ён нават не азірнуўся. Проста выйшаў з пакоя і шчыльны прычыніў за сабой дзверы, так шчыльна, што нават вузкая палоска святла знікла…
А лоўчая сетка ўсё сціскала і сціскала Свенсана ў смяротных сваіх абдоймах. Ён ужо не адчуваў ні рук, ні ног… галаву ягоную завярнула ўбок так, што, здавалася, яшчэ крыху і не вытрымаюць шыйныя пазванкі. Свенсан зноў застагнаў, спачатку ціха, а потым і ў поўны голас.Ён разумеў, што можа памерці… і ён жадаў зараз памерці ці хаця бстраціць прытомнасць… толькі б пазбавіцца ад жудаснага гэтага болю. Свенсан разумеў цяпер, чаму ад моцнага болю людзі вар’яцеюць… ён сам быў зараз на мяжы вар’яцтва… і, то правальваючыся ў нейкае выратавальнаепаўзабыццё, то зноў вяртаючыся ў жудасную рэчаіснасць, Свенсан адчуваў, што паступова страчвае розум, што яшчэ крыху і ён страціць яго канчаткова…
А потым боль некуды знік, саступіўшы месца прыемнай прахалодзе ва ўсім целе. І Свенсан зноў адчуў рукі і нават змог крыху паварушыць пальцамі.
Можа, сетку з яго ўсё ж знялі?
Свенсан паспрабаваў прыўзняцца і зразумеў, што лоўчая сетка па-ранейшаму моцна трымае яго. Але чаму тады няма болю?
– Ну, як ты?
Расплюшчыўшы вочы. Свенсан нейкі час моўчкі глядзеў на чалавека, які над ім схіліўся.
– Ты – Адам? – ціха, аднымі вуснамі прашаптаў ён, пазнаўшы, нарэшце, маладога фермера. – Што ты тут робіш?
– Табе дапамагаю.
– Дапамагаеш? – Свенсан зноў заплюшчыў вочы, паляжаў так крыху, чакаючы нязбежнага вяртання болю, аде боль так і не вярнуўся. – Ты можаш зняць сетку?
– Я спрабаваў, - неяк вінавата адазваўся малады фермер. – Але ж для гэтага патрэбна спецыяльнае прыстасаванне, а я яго нідзе пакуль не знайшоў…
Пачуліся яшчэ нечыя асцярожныя крокі. Свенсан зноў расплюшчыў вочы і ўбачыў побач з Адамам жанчыну. На ёй была чамусьці не белая хламіда арфісткі, а нейкая доўгая і шырокая мужчынская кашуля… у руцэ жанчына трымала вядро. Потым яна крыху нахіліла вядро і Свенсан раптам адчуў, як на ягонае змучанае цела тонкім прыемным струменьчыкам ліецца вада…