Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Мы з Санькам у тыле ворага

Сяркоу Иван

Шрифт:

I пайшоў. Дзед нам спадабаўся. Аказваецца, ён не такі ўжо і нелюдзімы, і не такі ўжо і скварлівы. Вунь колькі мёду наваліў, еш толькі. I нам з Санькам паверыў. Дапамажыце, кажа, хлопцы. Як з дарослымі, размаўляў. Цяпер мы не будзем спускаць вачэй ні з Ахонькі, ні з Няўмыкі і асабліва з Рудзькі — той хутчэй за ўсё можа цранюхаць што-небудзь. Заўжды па садах лазіць.

На абед я спазніўся. Бабуля, прыбіраючы пасуду са стала, сустрэла мяне са здзеклівай ветлівасцю.

— У вас папелі, а ў нас паелі,— сказала яна, а по­тым і зусім раззлавалася: — Дзе гэта ты швэндаешся цэлымі днямі?

Так я і скажу, што быў у Мірона, што бачыў там камісара. А як жа!

14. КАМІСАР I КАМАНДЗІРЫ

Дзед Мірон цяпер усім суседзям скардзіцца, што на яго напала нейкая хворасць: спіну разагнуць не можа. Чаго ўжо ён ні рабіў: і на чарэні грэўся, і ў печ на ноч лазіў, і шкіпінарам мазаўся — усё дарэмна. Вось цяпер фельчар ходзіць, банкі ставіць.

— I банкі-хварабанкі не дапамагаюць,— уздыхае дзед.

Толькі мы з Санькам ведаем, чаго Цімафей Іванавіч зачасціў да Мірона. Ведаем і маўчым, таму што скажы аднаму ды другому, дык і да Няўмыкі дойдзе.

Цяпер мы ў дзеда Мірона частыя госці. Прыйдзем, раскажам, што чулі, што бачылі, пачастуемся яблыкамі, заглянем у бліндаж. I тут таксама расказваем, што робіцца на свеце. Ранены ўжо крыху акрыяў і рад нас бачыць. За час, што ён ляжыць тут у дзеда, у яго адрасла густая барада і вусы. Толькі востры нос тырчыць ды заналыя вочы блішчаць.

Завуць яго Аляксандрам Карпавічам, і Санька вельмі задаецца, што камісар яго іншы раз называе цёзкам. Кожны раз ён сустракае нас адным і тым жа:

— А-а, гэта вы, таварышы камандзіры! Як справы, таварышы камандзіры?

Якія там справы? Справы не вельмі вясёлыя. Немцы зноў прыязджалі ў вёску, забралі ў Малахаў кабана, а Няўмыка з Ахонькам завіталі да майго дзеда Мікалая і папрасілі салёных агуркоў на закуску, затым выйшлі на двор, завязалі вяроўкай дзверы, каб дзед не выскачыў, і забралі гусей. Пакуль дзед вылез праз акно, дык іх і след прастыў.

— Яны заплоцяць,— крывячыся ад болю, супакойвае нас Аляксандр Карпавіч,— за ўсё заплоцяць...

— Ага ж, заплоцяць, калі рак свісне,— сумняваемся мы, а камісар на сваім стаіць:

Чырвоная Армія прыйдзе — і заплоцяць...

— А калі яна прыйдзе?

Камісар доўга не адказвае. Ён заплюшчыў вочы ад знямогі і часта, няроўна дыхае. На зжаўцелай скроні б'ецца сіняя жылка. Мы думаем, што ён ужо заснуў, але раптам, не расплюшчваючы вачэй, камісар загаварыў:

— Прыйдзе наша армія, прыйдзе, таварышы камандзіры.

Прыйсці яна прыйдзе, а пакуль што вакол робіцца такое, аб чым і расказваць няма ахвоты. Учора праз нашу вёску немцы гналі вялікую калону палонных. Чырвонаармейцы чорныя ад пылу, аброслыя, галодныя, панурыя. У хвасце, увесь час адстаючы, ішлі трое. Дакладней кажучы, двое цягнулі трэцяга. Ён, абняўшы сваіх таварышаў за плечы, вісеў мяшком. Таксама, як і ў нашага камісара, забінтавана галава і на босай назе мокрая крывавая ануча. Жанчыны былі кінуліся з хле­бам і бульбай, але немцы пару разоў паласнулі з аўта­матаў над галовамі, і ўсе разбегліся ў розныя бакі, пахаваліся ў двары. Ужо адтуль цераз платы пачалі шпурляць у калону хто кавалак хлеба, хто сухар. Я, Санька і Міцька Малах таксама шпурлялі.

Толькі адзін чалавек нічога не даваў чырвонаармейцам. Ён стаяў каля сельмага, радасна ўсміхаўся нем­цам і крычаў у калону:

— Што? Дапамог вам ваш Сталін?

Гэта быў Няўмыка. Мы з Санькам каб змаглі, дык у лыжцы вады яго ўтапілі б.

А яшчэ Няўмыка хваліўся, што немцы забралі ў палон усю нашу армію.

— Няпраўда,— адгукнуўся камісар.— Вы, тава­рышы камандзіры, яму не верце. Вось слухайце, я вам раскажу, як нашы б'юцца. Дайце толькі вады глынуць.

Прагнаўшы смагу, Аляксандр Карпавіч загаварыў, успамінаючы нядаўнія баі. Іх засталося нямнога: ён, батальённы камісар, і пяцёра байцоў: узбек Джамал Хаджыеў, запівала і балагур, Косця Арлоў з Данбаса, беларус Цімох Качанок і двое разанскіх хлопцаў — Пеця Кашуцкі і Саша Перапёлкін. Нямецкіх танкаў таксама было пяць. За танкамі ішлі аўтаматчыкі.

Тут Аляксандр Карпавіч змоўк і аблізаў сухія, патрэсканыя губы. На яго шчоках захадзілі жаўлакі. Відаць, цяжка яму ўспамінаць той бой.

Нямецкім снарадам зраўняла акоп, дзе знаходзіліся Косця Арлоў і Цімох Качанок. Іх засталося чацвёра: ён, батальённы камісар, і трое байцоў. Адступаць не было загаду. Ды ніхто пра гэта і не думаў. У іх былі бутэлькі з гаручай вадкасцю, кулямёт і вінтоўкі. Тры танкі засталіся стаяць у жыце, на той вышыні. Два падпаліў Джамал і адзін — разанскія хлопцы. Нямала лягло і фашысцкіх аўтаматчыкаў. Але і нашых заста­лося трое: ён, батальённы камісар, ранены ў плячо, і двое разанскіх хлопцаў. Джамал быў забіты асколкам снарада. Сашу ІІерапёлкіну адарвала руку. Ён сыходзіў крывёй.

Вечарам, калі на зямлю апусціліся прыцемкі, прыйшоў загад адступаць. Яны пахавалі ў адной магіле сваіх таварышаў і пайшлі. А немцы ўсё білі і білі па той вышыні.

Сашу Перапёлкіна яны пакінулі ў бліжэйшай вёсцы ў надзейных людзей, а потым... Потым пачаўся бой за нашу вёску. Камісара раніла ў галаву, і ён апрытомнеў у бліндажы дзеда Мірона. А полк? Полк іх пайшоў. Ён вернецца.

— Няпраўду гаворыць ваш Няўмыка, няпраўду,— як бы падвёў рахунак усяму сказанаму Аляксандр Карпавіч.— Наша армія змагаецца. Яна вернецца. Не вешайце толькі насы, таварышы камандзіры...

Камісар адкінуўся на падушку, на яго лбе выступілі кроплі поту. Пакуль ён адпачывае, зноў расказваем мы. Два дні назад вярнуўся дамоў з вайны адзін наш падлюбскі дзядзька. Мы яго добра і не ведаем, бо да­лека жыве. Ведаем толькі, што завуць Палікарпам. Дачулася пра гэта мая маці і пачала прасіць бабулю: схадзі ды схадзі да Палікарпа, можа ён ведае што пра нашага бацьку, можа дзе сустракаў, можа што-небудзь чуў. А сама маці схадзіць не можа. Яна не ўстае з пасцелі.

Бабуля пайшла. Ну і я з ёй.

Палікарп ляжаў на печы. На яго страшна было глядзець, такі схуднолы. Адны маслы ды вочы. Аказваецца, ён не прыйшоў з вайны, а уцёк з палону, з нейкага канатопскага лагера. Тры тыдні шоў, а дадому дайсці не мог, зваліўся дзесьці ў адной вёсцы вёрст за сорак ад­сюль. Адтуль яго на падводзе прывезлі. Цяпер ляжыць на печы і сам злезці не можа.

Пра майго бацьку Палікарп нічога не ведае.

— Бачыў я яго толькі перад адпраўкай на фронт. Іх полк ранейшым эталонам пайшоў,— паведаміў ён нам з бабуляй.

— А вы майго бацьку не сустракалі? — спытаўся я раптам у камісара.

Той расплюшчыў цяжкія, пасінелыя павекі і доўга ў мяне ўглядаўся.

— А як яго прозвішча?

— Сырцоў.

У мяне заіскрылася надзея.

— Ён такі вось... чубаты,— падказаў я камісару.— На мяне падобны.

— Ну як жа, як жа... Ведаю я твайго бацьку,— сказаў камісар.

— А дзе ён? — загарэўся я.

— Ён у нашым палку служыць. Твой бацька храбры баец. Ён танк нямецкі падбіў.

– А дзе зараз?

Поделиться с друзьями: